Добавлен: 03.07.2026
Просмотров: 12
Скачиваний: 1
Культавыя камяні Беларусі
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УА "БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ"
Кафедра беларускай і рускай моў
РЭФЕРАТ
па дісцыпліне:
Беларуская мова (прафесійная лексіка)
на тэму: Культавыя камяні Беларусі
Студэнтка С.А. Драбышэўская
Праверыла І.І. Шматкова
МІНСК 2013
Змест
1. Увядзенне
2. Утварэнне назваў
3. Найменні і паданні
3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)
3.2 Сляды Хрыста, Бога і святых
3.3 Сляды Волатаў и Валатоўнаў
4. Вераванні
Заключэнне
Спіс літаратуры
Кулятавымі камянямі, або камянямі-следавікамі называюць валуны, на паверхні якіх ёсць адбіткі (прыродныя ці штучныя) у выглядзе нагі ці далоні чалавека (антрапаморфныя) або ў форме слядкоў розных жывёл (зааморфныя). Звычайна слядок адзін, але ёсць два і тры. Вядомыя амаль ва ўсім свеце, але найбольш іх на тэрыторыі, блізкай да Балтыйскага мора. Над некаторымі з іх пабудаваны капліцы, храмы. Культ следавікоў мае даўнюю традыцыю і спалучаецца як з паганскімі, так і хрысціянскімі вераваннямі. У часы паганства следавікі былі звязаны з культамі, прысвечанымі багам, блізкім да хтанічнай сферы.
Спробы інтэрпрэтаваць прычыны і час з'яўлення "слядоў" рабілі многія даследчыкі. Паводле меркаванняў А.А. Фармозава і Б. Альмгрэна, культ камянёў-следавікоў узнік у другой палове другога тысячагоддзя да нашай эры, у канцы бронзавага веку. Існуе навуковае меркаванне, што камяні-следавікі з'яўляюцца памежнымі ці адміністрацыйнымі адзнакамі. Некаторыя даследчыкі перыяд высякання слядоў адносяць да эпохі вікінгаў. Ёсць і іншыя тэорыі. Нягледзячы на строгую забарону ствараць выявы Бога, чалавек шукаў адзнакі Яго бачнай прысутнасці - такім чынам з'явіліся выявы слядоў Бога. З пашырэннем хрысьціянства многія следавікі сталі аб'ектамі пакланення, а сляды на камянях атаясамліваліся са слядамі Хрыста ды іншых хрысціянскіх святых.
На Беларусі яшчэ ў першыя паслярэвалюцыйныя гады этнограф М. Мялешка спрабаваў сабраць звесткі са старых публікацый пра беларускія следавікі, улічыў і свае назіранні. У выніку атрымалася, што колькасць гэтых валуноў перасягае два дзесяткі. Праз паўстагоддзя следавікі зацікавілІ археолагаў Л. Дучыц і Э. Зайкоўскага. Першыя ж іх абагульненні далі лічбу, блізкую да пяцідзесяці.2 (ст.147) Зараз на тэрыторыі Беларусі камянёў са слядамі на іх паверхні налічваецца больш за 100. У асноўным гэтыя адзнакі маюць невялікія памеры: ад 0,5 да 1,5-2,0 м у дыяметры і ад 0,3 да 1,0 м у вышыню. Самі ж сляды на камянях паглыблены на 1-3 см і маюць памеры натуральных слядоў чалавека і жывёл. Найчасцей на камені месціцца адзін след, але зрэдку сустракаюцца і два, і нават тры. Валуны з адбіткамі далоні адзінкавыя. 1 (ст.33) Большасць валуноў-следавікоў - параўнальна невялікія глыбы, якія рэдка перасягаюць сваімі памерамі 1,5-2 м. Паглыбленні-сляды на іх арыентаваныя па-рознаму, хаця часцей наском на поўнач.
2. Утварэнне назваў
Амаль кожны слядок мае імя. Звычайна знак звязвалі з хрысціянскімі святымі. Сляды прымалі за "рэчавыя доказы" знаходжання жыхароў неба на зямлі. Часцей за ўсё прыгадваюць Дзеву Марыю. Шмат валуноў з імёнамі След Боскі або Боскі Слядок, Боская Ножка, След Хрыста і інш. Часам сляды суадносяць са святымі Міколам, Пётрам, анёламі (След Анёлка). Есць След Святой Панны.
Часам праз хрысціянскія напластаванні прабіваецца больш старажытная назва. Некалі, напрыклад, на беразе Свіслачы ляжаў валун След Валатоўны, які быццам бы яна пакінула, пераступіўшы цераз раку. Недзе ў Паазер'і быў камень Дзявочы След. Паводле падання, яна таксама была волаткай. Зразумела, што такія адбіткі буйнейшыя, чым у святых.
Большасць следавікоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, маюць некалькі назваў, паколькі з імі звязана некалькі варыянтаў паданняў. Напрыклад, у в. Масцішча Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці пра камень-следавік з урочышча Баравіны, які ў І970-я гг. быў знішчаны, расказвалі тры варыянты паданняў. Паводле аднаго з іх, у камень ператварылася вяселле, якому перагарадзілі дарогу. Другое паданне распавядала пра тое, што роўна апоўначы тут з'яўляюцца прывіды і танчаць чэрці. Трэці варыянт запэўніваў, што каля каменя аднойчы быў знойдзены гліняны гаршчок з грашыма. Са скарбамі звязаны і камяні са следам Зайца ў вв. Чурылава Мёрскага і Альшаны Ушацкага раёнаў Віцебскай вобласці.
3. Найменні і паданні
3.1 Сляды Божай Маці (Багародзіцы)
Легенды і паданні распавядаюць пра тое, што Божая Маці час ад часу спускаецца з нябёсаў і ходзіць па зямлі, таемна дапамагаючы нямоглым. Адным з доказаў гэтага нібыта лічацца сляды з адбіткамі Яе ступні на камянях. Паводле сабранай інфармацыі, на Беларусі такіх валуноў некалькі дзесяткаў, і паўсюль іх называюць па-рознаму: След Маткі Боскай, След Божай Маці, След Багародзіцы, Стапа Божай Маці, След Святой Дзевы, След Найсвяцейшай Панны, След Дзевы Марыі і інш. На некаторых камянях можна заўважыць побач ямку - прынята лічыць яе следам ад кіёчка. Адзін з самых вядомых следавікоў "з выявай далоні Божай Маці" знаходзіцца ў в. Жыровічы Слонімскага раёна (Гр). Паводле падання, на гэтым камені адбылося другое з'яўленне абраза Жыровіцкай Божай Маці ў XVI ст. Пасля таго як Багародзіца знікла, засталіся сляды далоні і пальцаў Яе правай рукі. Сёння гэты камень захоўваецца ў алтары Свята-Успенскага храма Жыровіцкага манастыра. Валун месціцца пад высокім прастолам, што стаіць пасярэдзіне царкоўнага алтара і мае назву Святы Прастол, Некалі ў народзе хадзіла пагалоска, што святы камень лекуе ад усялякіх хваробаў, а таксама дапамагае бяздзетным жанчынам, вылечвае іх ад бясплоддзя, а маладой дзяўчыне дае добрага жаніха. Нават дочкі ўсясільных магнатаў Вялікага Княства Літоўскага маліліся каменю аб удалым шлюбе.
Камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку каля вв. Добры Бор і Падгорная Баранавіцкага раёна. Яго памеры: 1,5 х 1,8 м, вышыня 0,8 м, слядок; 0,33 х 0,10 м. Па дарозе да цудатворнага абраза Жыровіцкай Божай Маці хрысціянскія паломнікі абавязкова заходзілі пакланіцца святому каменю. Сёння на камень кладуць грошы (сустракаюцца не толькі беларускія, але і расійскія, польскія, украінскія, літоўскія - у залежнасці ад месцажыхарства паломнікаў), шпількі для валасоў, а вакол на кустоўе вешаюць стужкі, абярэгі, пацеркі, ружанцы. Паданне расказвае: калісьці па навакольных мясцінах праходзіла Багародзіца, спатыкнулася аб камень і параніла нагу. Тады Божая Маці спусцілася з узгорка да ручая, які працякае ніжэй, і абмыла рану.
Метровы камень са следам Божай Маці ляжыць на ўзгорку старых могілак у в. Малькавічы Ганцавіцкага раёна. Захавалася і паданне. Быццам непадалёк ад каменя ў невялікай рачулцы пад гарой Божая Маці, стаміўшыся, мыла ногі, а потым на камні абцірала іх, таму на валуне застаўся след.
Камень са следам Божай Маці знаходзіцца сярод балота каля в. Канюхі Бераставіцкага раёна. Паводле мясцовага падання, даўным-даўно быў час, калі людзі перасталі верыць у Бога. Аднойчы Бог раззлаваўся і наслаў патоп. Божая Маці, якая заўсёды шкадавала людзей, выправілася ў падарожжа па зямлі. Але паўсюль была вада, таму Божая Маці ішла па камянях. Дзе ступала яе нага, заставаўся след ад ступні, а ад дакранання яе кіёчка ўтварылася дзірачка.
На ўзгорку сярод поля непадалёк ад в. Брады Пружанскага раёна ляжыць каля крыніцы камень, які ў народзе завецца Слядок Божай Маці. Побач бярозы, абнесеныя плотам, і некалькі металічных крыжоў. Ваду з крыніцы мясцовыя жыхары лічаць лекавай, раней тут на язычніцкае свята Зелянец, адбываліся паломніцтвы.
У в. Ківачына Пружанскага раёна на валуне бачны два паглыбленні, падобныя да слядоў чалавечых ног, і невялікая ямка. Паводле падання, сляды пакінула Святая Дзева, калі ішла ў Іерусалім з малым Хрыстом на руках і, стаміўшыся, адпачывала на камені. Па расповедах жыхароў вёскі, дажджавая вада ў паглыбленні ніколі не высыхае і заўсёды дапамагае ад ліхаманкі.
Паблізу в. Дзятлавічы (старая назва Пасынкі) ў Ваўкавыскім раене яшчэ не так даўно таксама знаходзіўся камень-следавік (1,9 х 1,4 м, вышыня 1,1 м). Слядоў на ім было ажно два: меншы і большы. Паводле падання, на ім стаяла Багародзіца з немаўляткам. У в. Камайск Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці захаваўся валун, аб якім таксама распавядаюць легенды. Калісьці перад сляпым жабраком з'явілася Прасвятая Багародзіца, якая стаяла на камені. Яна паклікала старога і загадала яму ісці да ўладальніка гэтых земляў, каб той пабудаваў царкву на месцы Яе з'яўлення. Жабрак так і зрабіў, пасля чаго стаў бачыць. Над каменем узвялі храм. У в. Ліпск гэтага ж раёна пра камень-следавік расказваюць, што сляды на ім утварыліся ад таго, што на камень ступіла сама Багародзіца (Найсвяцейшая Панна). У в. Шылава Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці яшчэ ў 1950-60-я гг. да каменя са следам Багародзіцы насілі на лячэнне дзяцей, хворых на коклюш.
Каля в. Старыя Дарогі Старадарожскага раёна мясцовыя школьнікі зусім нядаўна знайшлі вялікі валун з выразным следам жаночай ступні. Жыхары вёскі лічаць, што след на ім пакінула сама Божая Маці. Невялікую выемку побач з яе следам называюць следам сабачкі. Яшчэ людзі казалі, што камень раней знаходзіўся каля старых могілак. У савецкі час, калі праводзілі меліярацыю, яго вывезлі ў невядомым накірунку, а цяпер валун знайшлі непадалёк ад новых вясковых могілак.
Слядамі Божай Маці лічылі знакі на каменях каля вв. Мэйры Лідскага раёна, Засімавічы Пружанскага раёна, Азярэцк Сенненскага раёна, Заазер'е Акцябрскага раёна. Да нашых дзён захаваўся камень-следавік на ўзгорку паміж вв. Гудавічы і Верхлес Чэрвеньскага раёна. У XIX ст. гэты ўзгорак меў назву Святая Гара.3 канца таго ж стагоддзя вакол каменя пачалі ўтварацца могілкі, побач са следавіком паставілі невялікі каменны крыж. Камень называлі След Божай Маці, або Ступня Магдаленкі. Паданне, якое захавалася пра з'яўленне следа, вельмі архаічнае. Згодна з ім, тут некалі праходзілі ажно тры Багародзіцы. Адна з іх павярнула ў Дудзічы, другая ў Навасёлкі, а трэцяя, перш чым ісці ў Ляды, адпачывала на камені, ад чаго на ім застаўся след.
У в. Пятровічы Смалявіцкага раёна некалі шанавалі авальны камень даўжынёй 0,7 м і шырынёй каля паўметра. Па расповедах вяскоўцаў, на камені выразна быў бачны адбітак правай нагі Божай Маці і след ад Яе кіёчка. Згодна з легендай, калі Багародзіца праходзіла па беларускай зямлі і ішла праз Ляды і Пятровічы, спынялася адпачыць у гэтых месцах. I паўсюль, дзе ступала нага Божай Маці, пачыналі біць крынічкі, а на камянях адбіваліся сляды Яе ног. Доўгі час каля каменя ў Пятровічах была добраўпарадкаваная крыніца, вада якой лічылася гаючай. Але пасля правядзення меліярацыйных работ яе засыпалі, а камень прыціснулі бетоннай плітой.
На камені ў в. Ставы Камянецкага раёна мясцовыя жыхары бачаць адбіткі дзвюх ног Божай Маці з пальцамі правай нагі, а таксама маленькіх ножак Божага Немаўляткі, а таксама след ад кіёчка Багародзіцы. Паданне кажа: з тых часоў яго пачалі шанаваць, прыносіць кветкі, якія, па расповедах паломнікаў, вельмі доўга захоўваюць сваю свежасць.
гадоў таму малебны адбываліся і каля валуна са следам Маці Божай пасярод поля пры выездзе з Ляхавічаў на Клецк. Жыхары ўспамінаюць, што над каменем быў навес, а побач стаялі крыжы. У в. Каланіца Мёрскага раёна след на камені "пакінула Маці Божая, калі бегла, ратуючы свайго сыыа ад цара Ірада". У в. Бабры Лідскага раёна каля храма знаходзіцца валун вышынёй каля 0,5 м з адбіткам жаночай ступні прыкладна 34 памеру. Раней камень знаходзіўся на лузе за царкоўнымі могілкамі, а ў 1920-х гадах быў перавезены да храма і асвечаны мясцовым святаром. Паводле паданняў, гэты след належыць Божай Маці.
Прыход мінскага Сабора Беларускіх Святых у мікрараёне Уручча (в. Ліпавая Калода? - 22) захоўвае камень, дзе выразна відаць паглыбленне ад правай нагі чалавека - жанчыны або падлетка - 36-37 памеру з вельмі яўным адбіткам. Можна нават разгледзець лініі на ступні, быццам нехта басанож ступіў на гліну, пасля чаго тая зацвярдзела. Як распавядае айцец Аляксандр, камень, які важыць каля 200 кг, падаравалі жыхары аднаго з хутароў каля в. Ветка Буда-Кашалёўскага раёна. Там засталіся толькі дзве-тры хаты, дзе дажываюць свой век старыя. Відавочна, што пасля іх смерці рэліквія магла згубіцца ў лесе, або яе спіхнулі б бульдозерам у роў. Як распавялі хутаране, гэты камень прывезлі з Сібіры іх продкі-стараверы, паклалі на ўскраіне вёскі і ўзвялі над ім капліцу. Згодна са старажытным паданнем, след на камені належыць Божай Маці.
.2 Сляды Хрыста, Бога і святых
Іншыя назвы культавых камянёў-следавікоў, якія шырока рас-паўсюджаны па Беларусі, - Божы Слядок і След Ісуса Хрыста. Вялікі камень з такой назвай ляжыць ля в. Абруб Пружанскага раёна каля святой крынічкі побач з царквой. Паводле сведчанняў мясцовых жыхароў, камень з назвай Божы Слядок ляжаў яшчэ ў 1960-я гг. каля крыніцы-калодзежа непадалёк ад в. Касцяшы ў Любанскім раёне. Паводле падання, святы калодзеж каля каменя быў выкапаны салдатамі, якія стаялі тут на біваку. Валун пад назвай Святы Камень, або След Хрыста, быў каля в. Катка, ва ўрочышчы Хвашчоўка Глускага раёна (Мг). Паводле падання, след на камені пакінуў Хрыстос, калі хадзіў па зямлі. Па форме камень нагадваў трохкутнік. Яшчэ да 2-й сусветнай вайны да каменя прьтходзілі ў першую нядзелю пасля Тройцы: ахвяравалі палотны, лён, грошы, кветкі. У 1970-я гг. падчас меліярацыйных работ камень быў ссунуты ў хмызняк.
У в. Вайдзені Вілейскага раёна (Мн) нібыта след на камені пакінуў сам Бог, калі спускаўся ў гэтым месцы на зямлю. Лічыцца, што на камянях у вв. Гостбішча Уздзенскага, Шалухі Маладзечанскага, Клешава Слуцкага, Кудзінавічы, Аткулавічы і Карзуны Капыльскага, Ямінск Любанскага раёнаў (Мн), Арэхаўск Аршанскага, Астроўна Бешанковіцкага, Глыбачка Ушацкага раёнаў (Вц), Раманы Карэліцкага раёна (Гр), Смаляны Пружанскага раёна (Бр) і іншыя сляды пакінуў Сам Бог.
Некалі на Случчыне (Мн) непадалёк ад в. Маяк (былая Дзюрдзева) ва ўрочышчы Стары Гасцінец ляжаў агромністы камень, які ў народзе называлі Святым, побач стаяў крыж. Быццам на гэтым камені адпачываў Сам Бог, абапёршыся на яго. Вераць, што паглыбленне на камені засталося ад локця Збавіцеля. Людзі прыходзілі да святыні пакланіцца і памаліцца каля яе. Калі хто пакутаваў ад перапуду ці праклёну, прыходзілі да каменя і клалі на яго ў каго што было: каласок, абаранак, хлеб, сыр. А яшчэ мох, якім парос камень, беражліва саскрабалі, гатуючы з яго настойкі ад усялякіх хвароб. У савецкія часы, калі будавалі дарогу, камень паспрабавалі разбіць на дробныя кавалкі, але ўдалося разбіць яго толькі на тры вялікія часткі. Куды падзеліся дзве з іх, ніхто не ведае, а трэцяя ляжыць цяпер у канцы в. Маяк.
Камень у в. Булавішкі Браслаўскага раёна (Вц), апроч сваёй назвы Божы След, мае яшчэ і такія, як Чортаў Камень, або Казакоў Камень. Каля в. Воўкаўшчына ў Мёрскім раене (Вц) камень з двума слядамі. Адзін нагадвае адбітак босай нагі, а другі - след у абутку з абцасам. Паводле падання, калі камяні былі яшчэ мягкімі, тут, ратуючыся ад цара Ірада, бег Ісус Хрыстос. Большы след лічыцца следам Хрыста, другі, у абутку - следам Ірада.
Пра сляды на некаторых камянях кажуць, што іх пакінуў нейкі святы, як напрыклад у в. Беларуская Мёрскага раёна (Вц). У в. Грозава Капыльскага раёна (Мн) расказвалі, што след на валуне пакінуў святы Мікалай, калі ішоў у бліжэйшую царкву "тварыць цуды". Такое ж паданне можна было па-чуць і пра камень у в. Куцаўшчына Капыльскага раёна. Над гэтым каменем была пабудавана спачатку драўляная каплічка, а потым яе змяніла цагляная.
Захаваліся звесткі пра сляды, якія пакінулі святыя Пётр і Антоні. Так, камень-следавік з назвай Нага Пятра яшчэ ў пачатку XIX ст. ляжаў на вяршыні Траецкай гары, што над р. Свіслаччу ў Мінску. Цяпер на вяршыні старажытнай гары знаходзіцца Тэатр оперы і балету. Камень са следам святога Антонія ляжыідь у наш час каля ўваходных касцёльных дзвярэй у в. Струбніца Мастоўскага раёна (18).3 другога боку ад увахода стаіць архаічная каменная кропельніца. Але паданне пра гэты камень узгадвае каралеву Бону. Нібыта раней у гэтай мясцовасці быў густы і непралазны лес, дзе час ад часу любіла паляваць сама каралева Бона, якая аднойчы падчас палявання згубіла ўлюбёных сабак. Яна спынілася каля каменя і пачала маліцца. Неўзабаве паляўнічыя сабакі знайшліся. Тады быццам і вырашылі пабудаваць на гэтым месцы касцёл.
Сляды жывёл і міфалагічных герояў. На тэрыторыі Беларусі такіх камянёў-следавікоў больш за два дзясяткі. Вада з падобных слядоў набывае асаблівыя якасці і дае нам падставы разглядаць культавыя камяні не толькі як сакральны аб'ект беларускай прасторы, але і як сродак для выканання рытуалаў жывёлагадоўчай магіі нашых далёкіх продкаў. Як і згадвалася вышэй, некаторыя даследчыкі лічаць, што камяні-следавікі маюць непасрэдную сувязь з боствам жывёлагадоўлі і багацця - Вялесам. Боствам, якое ў старажытным беларускім пантэоне бостваў займала асобнае месца. Да падобных камянёў адносяць валуны з адбіткамі капытоў чорта або такіх жывёл, як мядзведзь, конь, воўк і інш. Пытанне аб прыналежнасці следа адсылае нас да паняцця "сім-вал святасці". След пакідала не проста жывёла, а боская жывёла, якая, паводле дахрысціянскіх вераванняў, павінна канцэнтраваць усе характэрныя якасці свайго роду. Такім чынам, і вада ў слядку таксама захоўвае магічны і міфалагічны сэнс - робяцца зразумелымі яе цудадзейныя якасці і выкарыстанне пры лячэнні жывёлы, Падобнае лекуецца падобным. Гэта і есць прадуцыруючая магія, неабходная ў старажытныя часы, цесна звязаная з уяўленнямі пра зменлівасць удачы ў жывёлагадоўлі. Таму вадзе з лунак заўсёды надавалася асаблівае значэнне як нейкай мяжы паміж сусветамі. Такая вада была адным з каналаў уз-дзеяння не толькі на стан асобнай жывёлы, але і на пагалоўе статку ў цэлым, і, такім чынам, уплывала на дабрабыт і здароўе самога гаспадара.