Файл: Абагульняючы рок беларусь у xvi першай палове xvii ст. Мэты і задачы.doc

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 12.04.2024

Просмотров: 13

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Гісторыя Беларусі 7 клас
Абагульняючы ўрок

БЕЛАРУСЬ У XVI –ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТ.
МЭТЫ І ЗАДАЧЫ: стварыць умовы для замацавання атрыманых ведаў па дадзенай тэме; арганiзаваць сiтуацыю для развiцця лагiчнага мышлення, пазнавальнай актыўнасцi, самавызначэння вучняў, умення дастойна сустрэць, як перамогу так i проiгрыш; вызначыць найбольш важныя падзеі гісторыі Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.; садзейнічаць развіццю гістарычнай памяці, уменняў абагульняць матэрыял, выдзяляць галоўнае; даць магчымасць вучням праяўляць знаходлівасць; Развіваць камунікатыўныя ўменні і навыкі; спрыяць выхаванню павагi да гiстарычнага наследдзя, любовi да Радзiмы.
ТЫП УРОКА: паўторна-абагульняючы.
ФОРМА ЎРОКА: гульня.
АБСТАЛЯВАННЕ: карта ўражанняў з асабiстымi самалецiкамi; гiстарычная карта; выстава партрэтаў гiстарычных асоб i карткi-заданнi з ix апiсаннем; тэст i карткi з нумарамi 1.2.3; плакат «Гiстарычны слоўнiк»; карткi з заданнем «Гiстарычная падзея»; крыжаванкі; сігнальныя значкі “+” і “-”; фiшкi для ацэнкi адказаў.
ПЛАН УРОКА:


  1. Арганізацыйны момант.

  2. Прывітанне каманд.

  3. Заданне “Гістарычнае лато”.

  4. Заданне “Гістарычны партрэт”.

  5. Крыжаванка”.

  6. Конкурс “Гістарычны пошук”.

  7. Конкурс “Гістарычны тэст”.

  8. Гістарычнае падарожжа”. Конкурс капітанаў.

  9. Вынікі ўрока.

  10. Рэфлексія.

  11. Дамашняе заданне.


ХОД УРОКА.
1. АРГАНIЗАЦЫЙНЫ МОМАНТ

РЭФЛЕКСIЯ

На карце ўражанняў ,якая змяшчае незвычайныя назвы краiн, астравоў, гарадоў, мораў i г.д.(возера Надзеi, мыс Поспеху, востраў Цудаў, краiна Ведаў, мора Хвалявання, рака Эмоцый i г. д.) клас размяшчае свае самалецiкi там, з якiмi ведамi i настроем яны прыйшлi на ўрок.
АКТУАЛIЗАЦЫЯ ПАПЯРЭДНIХ ВЕДАЎ.

На папярэднiм уроку клас быў падзелены на дзве каманды, якiм было прапанавана падабраць назву i дэвiз, прыдумаць эмблему.
2. ПРЫВІТАННЕ КАМАНД.
3. ЗАДАННЕ «ГIСТАРЫЧНАЕ ЛАТО»
На дошцы вывешваецца плакат з пералiкам слоў гiстарычнага слоўнiка, кожнае з якiх iдзе пад асабiстым нумарам. Кожны член каманды па чарзе дастае бочачку лато з асобным нумарам i расшыфровае гiстарычны тэрмiн, якi iдзе пад гэтым нумарам.


За правiльны адказ вучань атрымлiвае фiшку.

Афармленне плаката:


Гiстарычны слоўнiк
1. ВАЯВОДСТВА 12. УНIЯ

2. ПАВЕТ 13. ФЕДЭРАЦЫЯ

3. РАДА 14. ГАЛОЎНЫ ТРЫБУНАЛ

4. СТАТУТ 15. СЕНАТ

5. СОЙМ 16. IНТЭРВЕНЦЫЯ

6. ВОЙТ 17. АЛЬЯНС

7. ЖАЎНЕР 18. БРАЦТВА

8. СТАРОСТА 19. ПРЫВIЛЕЙ

9. ПАСПАЛIТАЕ РУШАННЕ 20. ШЛЯХТА

10. АРДЫНШЧЫНА 21. КАНФЕДЭРАЦЫЯ

11. МАГНАТ 22. ПАЗIЦЫЙНАЯ ВАЙНА


4. ЗАДАННЕ «ГIСТАРЫЧНЫ ПАРТРЭТ»
На стале настаўнiка разкладзены канверты-заданнi з апiсаннем пэўнай гiстарычнай асобы, на дошцы вывешаны партрэты гiстарычных асоб. Капiтаны па чарзе дастаюць заданнi i зачытваюць сваёй камандзе, калi каманда не дае адказ, то права адказу пераходзiць да другой каманды.
Гiстарычныя асобы:


  1. Прадстаўнiк знакамiтага княжацкага роду. Свае маладыя гады правёў у Еўропе, дзе служыў у саксонскага курфюрста Альбрэхта. Потым перайшоў на службу да iмператара Свяшчэннай Рымская iмперыi Максiмiлiяна I. На яго баку ваяваў у Iталii, дзе вызначыўся ваенным талентам i смеласцю. Удзячны iмператар надаў свайму улюбёнцу тытул князя Свяшчэннай Рымская iмперыi. Пасля 12 –гадовай службы ў Еўропе князь вяртаеца на радзiму, дзе доўгi час быў першай асобай у княстве. Аднак у 1508 годзе, страцiўшы ўплывовасць пры двары, арганiзуе мяцеж супраць iснуючай улады. (Мiхал Глiнскi )




  1. Прадстаўнiк старажытнага роду тураўскiх князёў. Усё сваё жыццё прысвяцiў служэнню Айчыне. Вызначаўся цвёрдасцю характару, адданасцю веры продкаў – праваслаўю. Найбольш быў вядомы ратнымi подзвiгамi, а таксама сваёй мецэнацкай дзейнасцю – закладваў манастыры, цэрквы, школы, падтрымлiваў кнiгапiсанне. Уваходзiў у палiтычную элiту ВКЛ: займаў пасады найвышэйшага гетмана i трокскага ваяводы.

(Канстанцiн Астрожскi)


  1. Вядомы палiтычны i грамадскi дзеяч ВКЛ, адзiн з самых знакамiтых i таленавiтых прадстаўнiкоў роду. Ён прызначаўся на пасады пiсара дзяржаўнай канцылярыi, падканцлера, канцлера, вiленскага ваяводы, гетмана ВКЛ. Займаючы вышэйшыя дзяржаўныя пасады праявiў сябе, як выдатны дыпламат, дасведчаны прававед, мудры дзяржаўны муж. Усе свае веды, а меў заходнюю унiверсiтэцкую адукацыю, таленты, багацце клаў на служэнне Айчыне – ВКЛ.


(Леў Сапега)


  1. Увайшоў у гiсторыю Беларусi, Польшчы, Лiтвы, як адзiн з самых моцных i дзейсных каралёў Рэчы Паспалiтай. Быў сынам трансiльванскага, цi як казалi ў XVI ст., сямiградскага ваяводы. У красавiку 1576 года каранаваўся у Кракаве, а крыху пазней шляхтай ВКЛ быў прызнаны вялiкiм князем. Вядомы як выдатны палкаводзец, рэфарматар, тонкi дыпламат i мецэнат навукi. Улюбёным яго горадам i рэзiдэнцыяй была Гародня, дзе ён дачасна скончыў сваё жыццё.

(Стэфан Баторый)
5. Дробны шляхцiч з Полаччыны, якi ўзняўся да вышынь разумення чалавечай iснасцi. Свае погляды ён выказваў у прадмове да перакладу Евангелля. Палымяныя словы пiсьменнiка былi сказаны ў абарону роднай мовы, гiсторыi, традыцый. Выступаў за пашырэнне асветы сярод люду простага, выказваўся за маральную чысцiню чалавека.

(Васiль Цяпiнскi)
6. Пяты сын Казiмiра IV Ягелончыка. 12 кастрычнiка 1506 года стаў Вялiкiм князем Лiтоўскiм, а 9 снежня – каралём Польскiм. Яго лiчылi разумным, разважлiвым, памяркоўным кiраўнiком Польшчы i ВКЛ. Па натуры не ваяўнiчы, вядомы як апякун над навукамi i мецэнат. Меў значную бiблiятэку, запрашаў на свой двор вядомых скульптараў, архiтэктараў, жывапiсцаў. Яго подпiсам пазначаны дзве ахоўныя граматы для усходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны.

(Жыгiмонт I Стары)

За правiльны адказ на пытанне i паказ гiстарычнага партрэта даецца 2 фiшкi, калi каманда ведае толькi адказ на пытанне – 1 фiшка.

5. “КРЫЖАВАНКА”
Дзве каманды атрымліваюць крыжаванкі. Хто хутчэй і больш правільна разгадае крыжаванку, той і пераможца. Каманда-пераможца атрымлівае дзве фішкі.

6. ЗАДАННЕ «ГIСТАРЫЧНЫ ПОШУК»

Кожнай камандзе даецца картка-заданне, дзе трэба злучыць дату з той падзеяй, якой яна адпавядае.

За кожнае првiльнае злучэнне даецца 1 фiшка.
Заданне:


Гiстарычны пошук
1529 год II Статут ВКЛ

1566 год пачатак Лiвонскай вайны
1508 год мяцеж М. Глiнскага
1588 год I Cтатут ВКЛ
1558 год Люблiнская унiя
1569 год III Cтатут ВКЛ









7. ЗАДАННЕ «ГIСТАРЫЧНЫ ТЭСТ»

У кожнага з вучняў знаходзяцца асабiстыя карткi з лiчбамi 1,2,3. Настаўнiк зачытвае заданне i тры адказы да яго. Вучнi павiнны падняць тыя карткi, якiя ўтрымлiваюць правiльный адказ.
ТЭСТ


  • Малады нашчадак трону Рэчы Паспалiтай Жыгiмонт II Аўгуст закахаўся ў нясвiжскую прыгажуню, якая не гледзячы на ўсе перашкоды з боку бацькоў i вяльмож становiцца яго жонкай. Яе iмя:

  1. Бона Сфорца

  2. Барбара Радзiвiл

  3. Алена Глiнская

  • Паланiзацыя беларускай шляхты адбывалася праз:

    1. Далучэнне да польскай мовы i культуры

    2. Насаджэнне каталiцызму

    3. Далученне да «залатых польскiх шляхетскiх вольнасцей»

    • Рэч Паспалiтая – шматэтнiчная дзяржава, яна складалася з:

    1. Палякi i лiцвiны

    2. Палякi i украiнцы

    3. Беларусы, лiтоўцы, украiнцы

    • Пасля нечаканай смерцi Стэфана Баторыя, польская шляхта стала перад цяжкiм пытаннем выбару новага караля, iм стаў:

    1. Рускi цар Фёдар Iванавiч

    2. Швецкi каралевiч Жыгiмонт Ваза

    3. Аўстрыйскi эркгерцаг Максiмiлiян

    • У Рэчы Паспалiтай утварылася пэўная катэгорыя насельнiцтва, якая стала называцца «народ шляхецкi», яна складалася з:

    1. Польскай щляхты i гарадскiх нiзоў

    2. Вялiкакняжацкай шляхты i сялян

    3. Польскай i вялiкакняжацкай шляхты


    За правiльны адказ на кожнае з пытанняў вучань атрымлiвае 1 фiшку.
    8. «ГIСТАРЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА» ( конкурс капiтанаў)

    Па чарзе кожны капiтан дастае з канверта заданне (ён павiнен адказаць на пытанне i паказаць на карце свой адказ). Калi капiтан не спраўляецца – дапамагае каманда, калi не спраўляецца каманда, то права адказу пераходзiць да каманды сапернiка.



    ПЫТАННI


    1. Моцнае вялiкае княства паўстала з невялiчкага удзелу-вотчыны, далучаючы да сябе суседнiя, былыя незалежныя удзелы-княствы. Яна прыпiсвала сабе ролю спадкаемцы Кiева, Вiзантыi i галавы усiх праваслаўных хрысцiян Усходняй Еўропы. Пра якое княства iдзе размова? (Вялiкае княства Маскоўскае)

    2. Яна сама дамагалася унii з ВКЛ. Пэўнаму колу шляхты гэтай краiны ВКЛ мроiлася ў якасцi багатага прыдатку, шляхта сквапна паглядала на ўсходнiя землi. Там яна збiралася набыць новыя багаццi, пасады, узнагароды. Пра якую краiну iдзе гутарка? (Польшча)

    3. Мiхалон Лiцвiн доўгi час вандраваў па Беларусi i адзначыў: «У рэках тут мноства асятроў i iншых вялiкiх рыб. Па гэтай прычыне многiя рэкi называюцца залатымi, асаблiва …..» Пра якую раку iдзе размова? (Прыпяць)

    4. У 1613 годзе ў дадатку да карты Беларусi i Лiтвы яе складальнiк Г.Макоўскi адзначаў: «ВКЛ –вялiзнейшая i багацейшая краiна з рыбнымi сажалкамi i азерамi, вялiкiмi i славутымi рэкамi, з якiх судаходнай з’яўляецца Хранон…» Якая сучасная рака насiла назву Хранон? ёман)

    5. На пачатку зiмы 1563 года вялiкiя сiлы рускiх ратнiкаў рушылi на аблогу гэтага старажытнага беларускага горада. На чале iх стаяў сам Iван IV Грозны. 31 студзеня горад трапiў у аблогу . Пра якi горад iдзе гутарка? (Полацк)

    6. У XVI ст. войска ВКЛ славiлася сваей артылерыяй. Многiя гарматы былi непаўторныя i мелi свае назвы – «салавейкi», «спявачкi» i iншыя. Тут была адлiта i цудоўная «Гiдра», якая мела форму калоны грэцкага стылю. У якiм горадзе яе адлiлi? (Нясвiж)

    7. Асаблiва значную перамогу над татарамi войска ВКЛ здабыла ў 1506 годзе. Летам 30-тысячнае войска крымчакоў уварвалася на Беларусь. Супраць рабаўнiкоў выйшла войска на чале з М. Глiнскiм i ушчэнт разбiла працiўнiка. У якiм месцы гэта адбылося? (рака Лань пад Клецкам. Красны Стаў)

    8. 8 верасня 1514 года войска ВКЛ на чале з К.Астрожскiм уступiла ў сутычку з войскамi княства Маскоўскага, якiя пераўзыходзiлi лiцвiнаў у сiле амаль утрая. Але войска ВКЛ атрымала, вельмi значную для нас, перамогу. Дзе адбылася гэта бiтва? (рака Крапiўна пад Оршай)




    За правiльны адказ вучань атрымлiвае дзве фiшкi,калi адказ утрымлiвае толькi пытанне,то адну фiшку.
    9. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНIКАЎ УРОКА.
    Падлічваюцца асабістыя фішкі кожнага вучня, для ацэнкі ведаў. Вызначаецца пераможца. Падлічваюцца вынікі работы каманд, вызначаецца пераможца.

    10. РЭФЛЕКСIЯ

    Вучням прапануецца звярнуцца да карты ўражанняў i адправiць свой самалецiк у тое месца, якое ўражанне ў яго склалася пасля гульнi.
    11. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ.

    Падрыхтаваць паведамленне аб найбольш яскравай падзеi, якая ўразiла вучняў падчас вывучэння тэмы.

    Конкурс “Так ці не?”
    У гэтым конкурсе ўдзельнічаюць абедзве каманды. Зачытваецца тэкст. Калі вучань згодны з гэтым сцвярджэннем, падымае картку са знакам “+”, калі не – картку са знакам “-“.
    1. ВКЛ з’яўлялася шматэтнічнай дзяржавай, у якой пражывалі беларусы, літоўцы, украінцы і іншыя народы.

    2. Кіраўніком ВКЛ з’яўляўся канцлер.

    3. На чале горада стаяў цівун.

    4. Статут – звод заканадаўчых актаў.

    5. Вялікі князь літоўскі Аляксандр быў вельмі ваяўнічым.

    6. Ардышчына – гэта падатак, які плацілі галоўным чынам футрам.

    7. Прычына Лівонскай вайны заключалася ў тым, што Іван IV жадаў забяспечыць выхад Расіі да Балтыйскага мора.

    8. Праўленне Жыгімонта Аўгуста было “залатым векам ВКЛ”, перыядам росквіту культуры эпохі Адраджэння ў ВКЛ.

    9. Адной з прычын заключэння Люблінскай уніі было цяжкае становішча ВКЛ у выніку Лівонскай вайны.

    10. Шляхта і магнаты былі задаволены заключэннем Люблінскай уніі.

    11. Лівонская вайна скончылася заключэннем Ям-Запольскага міру.

    12. Паланізацыя шляхты адбывалася праз каталіцызм, прывілеі для яе, польскую мову.

    13. Фальварак – гэта двор і гаспадарка землеўладальніка, прадукцыя якой ішла на продаж.

    14. Магдэбургскае права – гэта права князя на кмраванне ў горадзе.

    15. Гасцінец – гэта дарога і падарунак.

    16. Галоўныя павіннасці за карыстанне зямлёй: паншчына, чынш, даніна.

    17. Уніяцкая царквава ўсім падобная на каталіцкую.

    18. Мікола Гусоўскі – аўтар паэмы “Песня пра зубра”.

    Крыжаванка













    1

     

     

     

     

     

     

     













    2

     

     

     

     

     



















    3

     

     

     

     

     

     

     

     



















    4

     

     

     

     

     













    5

     

     

     

     

     

     

     

























    6

     

     

     




























    7

     

     

     

     

     

     



















     







































































































    Па гарызанталі: 1. Старадаўняя назва ракі Дняпро.

    2. Начальнік войска ў ВКЛ.

    3. Двор і гаспадарка землеўладальніка, прадукцыя якой ішлана продаж.

    4. Карыстанне зямлёй за пэўную плату на вызначаны тэрмін.

    5. Прадстаўнік мясцовай улады ў павеце.

    6. Аб'яднанне дзяржаў пад уладай аднаго манарха.

    7. Беларускі асветнік, першадрукар.

    Па вертакалі: 1. Назва краіны