ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 29.04.2024
Просмотров: 17
Скачиваний: 0
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Аснова | 1 скланенне | 2 скланенне | |
Не асабовы | асабовы | ||
На цвёрды зычны | е | е | У(е) |
На мяккі зычны | і | і | Ю |
На зацвярдзелы зычны | ы | ы | У |
На г,х | е | е/у | У |
На к | а/э | у | У |
Ге, хе, ке (няма)
-
Беларуская мова – нацыянальная мова беларусаў
Нацыянальнай называецца мова, якая з'яўляецца сродкам пісьмовых і вусных зносін нацыі. Нацыянальная мова - катэгорыя гістарычыая: яна складваецца ў перыяд пераўтварэння народнасці ў нацыю, таму што нацыя як гістарычная супольнасць акрамя агульнай тэрыторыі, эканамічнага жыцця і псіхічнага складу характарызуецца і агульнасцю мовы. Мова - найважнейшы сродак зносін паміж людзьмі, і агульнасць мовы з'яўляецца важнай умовай экана- мічнай і палітычный канцэнтрацыі жыцця грамадства ў перыяд складвання нацыі.
У склад нацыянальнай мовы ўваходзіць і літаратурная мова, і мясцовыя гаворкі, і прастамоўе, і сацыяльныя дыялекты. Аднак яны не з'яўляюцца раўнапраўнымі. У эпоху фарміравання нацый адбываецца станаўленне адзінай літаратурнай мовы, якая пачынае абслугоўваць усе сферы пісьмовых і вусных зносін і паступова выцясняе астатнія разнавіднасці нацыянальнай мовы. Распаўсюджваецца адзінае вуснае літаратурнае маўленне. Працэс пашырэння літаратурнай мовы асабліва паскараецца ў перыяды інтэнсіўнага сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця нацыі. Павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню, узрастанне ролі сродкаў масавай інфармацыі (перыядычнага друку, радыё, тэлебачання) ствараюць спрыяльныя ўмовы для шырокага распаўсюджання літаратурнай мовы сярод усіх прадстаўнікоў нацыі. Гэта, у сваю чаргу, вядзе да звужэння ролі і функцый мясцовых гаворак і іншых разнавіднасцей нацыянальнай мовы.
Звычайна кожная нацыя атаясамліваецца з адной нацыянальнай мовай
, напрыклад, французы - з французскай, шведы - са шведскай, палякі - з польскай, грузіны - з грузінскай, украінцы - з украінскай і г. д. Аднак у сучасным свеце нярэдкія сітуацыі, калі адна нацыя карыстаец- ца некалькімі мовамі. Тыповым прыкладам можа служыць Швейцарыя. Швейцарцы - адна нацыя, аднак карыстаюцца французскай, ня- мецкай, італьянскай і рэтараманскай мовамі. У сучасным Парагваі індзейцы гуарані складаюць больш за 90 /Насельніцтва краіны. Таму мова гуарані мае такі ж высокі прэстыж, як і афіцыйная іспанская мова. Сёння гуарані ў гэтай краіне з'яўляецца нацыянальнай мовай, якая выкарыстоўваецца ў розных сферах грамадскага жыцця [1].
3 другога боку, можна прывесці прыклады, калі адна мова з'яўляецца сродкам зносін некалькіх нацый, напрыклад іспанская ў краінах Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі. У такіх выпадках фарміруюцца нацыянальныя варыянты той ці іншай мовы: англійская брытанская, англійская амерыканская, англійская аўстралійская і г. д.
Сучасная літаратурная беларуская мова як вышэйшая форма нацыянальнай мовы пачала складвацца ў ХІХ ст. Гэты працэс супаў з перыядам так званага славянскага адраджэння, калі адбывалася інтэнсіўнае фарміраванне славянскіх нацый і новых славянскіх літа- ратурных моў. Асаблівасцю складвання мовы беларускай нацыі было тое, што новая беаруская мова амаль не мела традыцый пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай - мовай беларускай народнасці - і складвалася на народнагутарковай аснове.
Упачатку ХХ ст. беларуская мова набыла ўсе правы і функцыі нацыянальнай мовы. Упершыню пасля некалькіх стагоддзяў перарыву яна пачала абслугоўваць усе сферы моўнага жыцця беларускай нацыі. Значнае пашырэнне грамадскіх функцый спрыяла і развіццю самой беларускай нацыянальнай мовы, і ў першую чаргу яе літаратурнай формы. За кароткі час значна ўзбагаціўся слоўнікавы запас, развіліся функцыянальныя стылі, удасканаліўся граматычны лад, замацаваліся літаратурныя нормы, была створана навуко- вая тэрміналогія.
На сучасным этапе беларуская нацыянальная мова паспяхова выконвае свае функцыі ў розных сферах зносін паміж людзьмі, на ёй ствараецца разнастайная мастацкая літаратура, выдаюцца газеты і часопісы, друкуюцца навуковыя працы, яна гучыць па радыё і на тэлебачанні, што з'яўляецца сведчаннем высокага ўзроўню яе развіцця.
2. Сістэма нормаў беларускай літаратурнай мовы
Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне, а ў формах слоў і словазлучэнняў пачнём і пачнем ,у паліто і паліце, сабака пабег і сабака пабегла і інш. адзначаюцца памылкі (правільна, пачнём, у паліто, сабака пабег). Для выбару правільных, дапушчальных літаратурных норм неабходна карыстацца адпаведнымі слоўнікамі, найбольш аўтарытэтныя і поўныя з якіх павінны быць настольнымі кнігамі кожнага кіраўніка (гл., напрыклад: Слоўнік 1987; Тлумачальны слоўнік 1977 – 1984; Тлумачальны слоўнік 1996 і інш.).
Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).
Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх. Напрыклад, у адрозненне ад літаратурных норм суседняй блізкароднаснай рускай мовы такі гук беларускай мовы, як ч вымаўляецца толькі цвёрда (у рускай мове – толькі мякка), гук р у беларускай мове толькі цвёрды, а ў рускай мове можы быць і цвёрдым, і мяккім; у канцы слоў беларускія губныя зычныя п, б, м вымаўляюцца толькі цвёрда, а ў рускай мове – толькі мякка (параўн.: голуб і голубь, насып і насыпь, сем і семь і да т.п.). Для беларускай літаратурнай мовы характэрны больш запаволены тэмп маўлення (гл.: Фанетыка 1983, 51 – 52) і больш выразнае вымаўленне націскных і ненаціскных галосных, чым у рускай мове, і многа іншых асаблівасцяў, засведчаных у спецыяльных працах (гл.: Янкоўскі 1966, 13 – 14).
Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету (Гумбольдт 1984, 344). Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека (параўн. неправільнае вымаўленне слоў: *кілóметр, *магáзін, *дакýмент, *адзíнаццаць і інш замест правільных норм вымаўлення кіламéтр, магазíн, дакумéнт, адзінáццаць і інш.). Складанасць акцэнталагічных норм беларускай мовы, гэтаксама як і ў рускай, палягае ў тым, што ў адрозненне ад некаторых іншых моў, дзе націск замацаваны за пэўным складам (напрыклад, у чэшскай мове – на першым складзе, у польскай – на перадапошнім, у франнцузскай – на апошнім), націск з‘яўляецца рухомым і можа служыць як для адрознення граматычных форм аднаго слова (параўн.: гýбы – губы, у першым выпадку назоўны склон множнага ліку слова губа, у другім – родны склон адзіночнага ліку прыведзенага слова), так і лексічных значэнняў слоў (параўн.: бýйны ‘неспакойны, дзёрзкі’ і буйны ‘выдатны, значны’ і інш.). Тым не менш, літаратурныя нормы беларускай мовы для некаторых слоў дапускаюць варыянтны націск (жыхар і жыхáр, лáскавы і ласкáвы, надáлей і надалéй і інш). Фактычна ўсе слоўнікі беларускай мовы прыводзяць лексемы з неабходнымі акцэнтнымі прыкметамі, якія трэба лічыць нарматыўнымі, правільнымі.
3.Узнікненне пісьменства
Пісьмо – сістэма начартальных знакау, якімі карыстаюцца для фіксацыі вуснай мовы.
1) Прадметнае пісьмо – інфармацыя перадаецца пры дапамозе пэуных прадметау.
2) Піктаграфія – такое пісьмо, знакі якога уяуляюць сабой схематыныя малюнкі, што наглядна выяуляюць прадмет ці з’явы рэчаіснасці.
Асалблівасці:
-
Больш ці менш дакладна перадае змест думкі, але не перадае структуру выказвання. -
Перадае канкрэтныя паняцці і не перадае абстрактых(галоуны недахоп) -
Не прывязана да канкржтнай мовы, можа чытацца на розных.
3) Ідэаграфія – пісьмо, знак якога перадае цэлае слова.
Асаблівасці:
-
Перадае і канктрэтнае і абстрактнае. -
Карыстаецца строга фіксаваным наборам знакаў -
Не прывязана да мовы -
Перадае элементы структуры выказванняў, але не перадае гучання слоў. (Галоўны недахоп – вялікая колькасць знакаў)
4) Складовае пісьмо – знак якога перадае склад (спалучэнне зычнага і галоснага).
Асаблівасці:
-
Колькасць знакаў скарачваецца -
Прывязана да мовы -
Перадае гучанне
5) Фанаграфія – знак перадае гук.
Асаблівасці:
-
Знакау ад 20 да 50
863 – дата узнікнення славянскай мовы.
Старажытныя славянскія азбукі.
Глаголіца – самая старажытная с славянскіх азбук. Створана у канцы 9 ст., амаль цалкам супадала с кірыліцай алфавітным складам, парадкам пералічэння і назвамі літар. Адрознівалася складанасцю літар. Шырока ўжывалася у 9-11 ст. потым был выціснена больш зручнай кірыліцай.
Кірыліца – другая з старажытных славянскіх азбук. Утворана у 10-11 ст. на аснове грэка-візантыйскага пісьма. 24 літары грэчэскага алфаіту і 19 асобных.
Гісторыя беларускага пісьма
У аснове сучаснага беларускага алфавіта – кірыліца. Яна з’явілась у канцы 10 – пачатку 11 стагоддзя. У сувязі з прыняццем хрысціянства і з’яуленнем рэлігійных тэкстаў на стараславяскай мове. У 13-14 ст. узнікае ужо уласно-славянскае пісьменства. Да 16-га стагоддзя беларускае пісьмо было толькі рукапіснае, а ў 1517 годзе. Ф. Скарына паклаў пачатак ўсходнеславянскаму кнігадрукаванню. 1517-1519 – скарына пераклаў на беларускую мову і надрукаваў 23 кнігі бібліі рускай. На аснове тагачаснай кірыліцы Скарына стварыу шрыфт, у якім былі загалоўныя і радковыя літары. Шрыфты Скарыны стаў узорам для іншых друкароў, як беларускіх, так і іншаземных. С 14-ага ст. на тэрыторыі беларусі жывуць татары. Яны хутка перайшлі на беларускую мову, а вось рэлігію сваю(іслам) захавалі. Першыя тэксты, напісаны на беларускай мове арабскімі літарамі, з’явіліся у 16-ым ст.. Мова гэтых тэкстау вельмі блізкая да жывой народнагутарковай мовы. Многія дыялектычныя асаблівасці беларускай мовы перадаваліся арабскай графікай нават лепш, чем традыцыйнай кірыліцай. У 17-ым ст. хоць існавала яшчэ і кірыліца, пачалі з’яуляцца тэксты, напісаныя на беларускай мове лацінскімі літарамі. Пад уплывам палякай сталі ужываць лацінскія літары і беларусы. Беларускае пісьмо шырока ужывалася да 1696. 1696 – Сейм РП аб’явіу адзінай дзяржаунай мовай польскую і усё справаводства перавёу на польскую мову. А на рускіх землях карысталіся выключна кірыліцай.
У 1709 і 1710 годах загадам Пятра І у кірыліцу быу унесены шэраг змен. Быу выключаны шэраг літар,былі уведзены арабскія лічбы. Рэфармаваная Пятром кірыліца атрымала назву грамадзянскага шрыфту. У канцы 16-га стагоддзя адбыліся падзелы РП і Беларусь увайшла у склад Расійскай Імперыі, у 19-ым і пачатку 20-га ст. беларусы карысталіся 2 граматычнымі сістэмамі: грамадзянскай і лаціскай. Заснавальнікі Новая беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы: Дунін Марцінкевіч, Ф. Багушэвіч – карысталіся выключна лацінскімі літарамі. Выпрацоука адзінай графічнай сістэмы беларускай мовы адбывалася у пачатку 20-га ст, калі пачалі выходзіць першыя беларускія газеты – “Наша доля, наша ніва” у Пецербурге, Мінску, Вільні і іншых гарадах. Узніклі першыя беларускія літаратурныя ведаведствы. Існаванне дзвюх графічных сістэм выклікау пэуныя цяжкасці у выдавецкай справе. Газета “Наша Ніва” частку матэрыяла друкавала грамадзянскай, частку – лаціскай. У 1916 газета “Наша Ніва” і іншыя цалкам пераходзіць на грамадзянскую. Грамадзянка прыстасоуваецца да беларускай мовы. Узніклі “Ў,ДЖ,ДЗ”, аднак адзінай графічнай сістэмы у гэтыя часы так і не узнікла. У 20-я гг