ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 29.04.2024
Просмотров: 20
Скачиваний: 0
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
пасля утварэння БНР, а пасля і БССР, калі беларуская мова стала дзяржаунай, была нармалізавана яе графіка. Значную ролю у гэтым адыграла акадэмічная канферэнцыя, якая праходзіла у 1926 у Мінску. Гэтая канферэнцыя і зацвярдзела курыліцу, як адзіны графічны, сродак беларускай мовы.
Лінгвіст Рудольф Абіст імкнуйся аб’яднаць лацінку і кірыліцу у адзін шрыфт і стварыць такім чынам арыгінальны беларускі алфавіт, у якім палова літар ліцінскіх, палова кірылічных.
4.Гісторыя беларускага пісьма
Беларускае пісьмо — літарна-гукавое. Яно ўключае сістэму графічных знакаў (літары, пунктуацыю), з дапамогай якіх дакладна перадаецца гукавы склад кожнага слова нашай мовы. Літара — умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам. Сам тэрмін «алфавіт» паходзіць ад назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа і бэта.Яны былі ўзяты з фінікійскага пісьма (фінікійцы – стваральнікі першай літарнай сістэмы пісьма; жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора). Першая з іх мела выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другая — выгляд дома (па-фінікійску — бэт). Паступова гэтыя знакі пачалі азначаць літары а і б. У моўнай практыцы часам ужываецца замест слова «алфавіт» тэрмін «азбука». Ён ідзе ад назваў першых літар старажытнага славянскага алфавіта «аз» і «букі».
Уграфічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія (загалоўныя) і малыя (радковыя). Існуе цэлая сістэма шрыфтоў, кожны з якіх прадугледжвае пэўную форму (малюнак) літар і адпаведныя іх памеры. У беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Ёсць спецыяльны знак — апостраф ('). Дж і дз з’яўляюцца дыграфамі. У сучаснай беларускай мове яны абазначаюць афрыкаты [дж] і [дз]. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Усе літары беларускага алфавіта выразна адрозніваюцца паміж сабой. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмоўны, ён не мае прамых адносін да пісьма і не мае якога-небудзь лагічнага абгрунтавання. (Гэта традыцыя, якая ідзе яшчэ ад фінікійскага пісьма.) Але яго трэба ведаць, бо гэта важна ў практычных мэтах. Па алфавіту размяшчаюцца словы ў слоўніках, па алфавіту складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «строгі» алфавіт, г. зн. улічваецца алфавітнае становішча не толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Непасрэдным папярэднікам беларускага алфавіта было славянскае пісьмо — кірыліца. Разам з тым, гісторыя беларускага пісьменства звязана і з другой графічнай сістэмай — лацініцай, ці лацінкай.
УI тысячагоддзі да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом (заходнім яго варыянтам) пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VII ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам — італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VI ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт — лацініцу. Лацініца (лацінка) уключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары ў яе не ўвайшлі, некаторыя змянілі гукавое значэнне. Змяніліся і назвы літар: замест «альфа», «бэта» сталі ўжывацца: А — а, В — бэ, С — цэ і г. д. У эпоху Рымскай імперыі лацінская мова і пісьмо значна пашырыліся ў Еўропе. А ў сярэднія вякі з пераходам у хрысціянства народаў Еўропы лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. На працягу стагоддзяў лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы.
Сёння алфавітамі, пабудаванымі на аснове лацініцы, карыстаецца трэцяя частка насельніцтва свету. Гэта большасць народаў Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, некаторыя народы Азіі. Лацінкай карыстаюцца нашы суседзі — літоўцы, латышы, эстонцы, з славянскіх народаў — палякі, чэхі, славакі, харваты і інш. 3 старажытнага ўсходнегрэчаскага пісьма развілося ў V— IV стст. да н. э. класічнае грэчаскае, а затым візантыйскае пісьмо, з якога, у сваю чаргу, узнікла і славянскае пісьмо.
У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію (тэрыторыя сучаснай Чэхіі) місію на чале з двума братамі — асветнікамі Канстанцінам і Мяфодзіем. 1х мэтай было стварэнне славянскай пісьменнасці і пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін, які пасля пастрыжэння ў манахі атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў (літары ц, ш былі ўзяты з яўрэйскага пісьма, астатнія створаны спецыяльна). У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай. Вядомы і другі славянскі алфавіт – глаголіца. Ён падобны да кірыліцы (літары адрозніваюцца па форме). На ўсходнеславянскія землі глаголіца трапіла ў канцы X — пачатку XI ст. з прыняццем хрысціянства (988 г.).
Графіка кірыліцы значна змянілася з X па XVIII ст. (устаў, паўустаў, скорапіс). На аснове кірыліцы склаліся сучасныя славянскія сістэмы пісьма — беларуская, руская, украінская, балгарская, македонская, сербская. На рускай аснове ў савецкі час створаны алфавіты асецінаў, якутаў, комі, удмуртаў, а таксама алфавіты многіх народаў мусульманскага свету (татараў, узбекаў, казахаў, таджыкаў, туркменаў і інш.), якія ў дарэвалюцыйнай Расіі карысталіся арабскім пісьмом.
Старажытная беларуская мова, якая пачала развівацца з XII—XIV стст., карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да XVI ст. кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным. У XVI ст. (1517 г.) Ф. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. 3 гэтага часу ў беларускім пісьменстве сталі ўжывацца і рукапісныя, і друкаваныя літары. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. Гэты шрыфт стаў узорам і для іншых друкароў: С.Буднага, В.Цяпінскага, I.Фёдарава, П.Мсціслаўца і інш. Кірыліцкім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII —пачатку XVIII ст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай на Беларусі становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Паступова ў творах, напісаных па-беларуску, пачынае таксама выкарыстоўвацца лацінская графіка (лацінка ў яе польскім варыянце), якая дагэтуль служыла толькі для афармлення польскіх і лацінскіх тэкстаў. Зрэдку выкарыстоўвалася і кірыліца. Па сутнасці, да самага пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі — лацінкай і кірыліцай. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага і інш. Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. У 1708 г. загадам Пятра I у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Былі выкінуты юсы, амега, ксі, псі і інш., спрошчаны знешні выгляд літар. Па форме яны былі набліжаны да лацініцы. Замест кірылічных назваў былі прынятыя лацінскія назвы (а, бэ, вэ, гэ і інш.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай («гражданскай») азбукі, ці «грамадзянкі» («гражданкі»). Узоры літар грамадзянскага алфавіта прапанаваў Пятру I беларус Ілья Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец, якога лёс звёў з рускім царом у Галандыі. Грамадзянская азбука не была нейкай новай сістэмай пісьма, яна толькі развівала кірыліцу. За тысячагадовае існаванне кірыліцы ва ўсходніх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар. У беларускім варыянце кірыліцы пры станаўленні графічнай сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы замацаваліся літары ў, і, знак апостраф ('), а таксама дыграфы дж, дз для перадачы спецыфічна беларускіх гукаў. К XX ст. многія літары выйшлі з ужытку. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт, у аснове якога «грамадзянка», быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.
5.Гісторыя Беларускай арфаграфіі
Гісторыя бел. арфаграфіі цесна звяз. з гіст. новай БЛМ. У 1696 – забарона на выкарыстанне БМ на Варшаўскім сейме. Нормы БЛМ складваліся напрацягу к.19 -20ст. Этапы развіцця бел. арфаграфіі:
1)К.19ст. – 1918г. 2)1918 – 1934гг. 3)1934 – 1959гг. 4)1959-2008 5)2008 – нашы дні.
1)1906г. прыняты закон аб свабодзе друку, адмена забароны бел.друку. Працуюць выдавецтвы (Загляне сонца..., Наша хата і інш.), выходзяць “Наша доля” і “Наша ніва”, “Belarus“, „Goman“, “Саха”, “Лучынка”, “Крапіва” і нек. інш. Правапіс кірыліцай і лацінкай. У літ-ры прыходзяць Баглановіч, Купала, Колас. 1912 – пасля апытання чытачоў Нашай нівы прынята кірыліца. 1915-18 – першыя спробы зафіксаваць арфагр. правілы. Публікацыі: “Граматыка і родная мова” Я.Лёсік, “Аб наш правапіс” А.Луцкевіч, “Jak prawilna pisac’ pa-belarusku” У.Луцкевіч, “Як правільна пісаць па-бел” А.Луцкевіч (брашура), “Бел. правапіс” А.Луцкевіч, Я.Станкевіч.
2)1918 – у Вільні выхозіць “Беларуская граматыка для школ” (т.наз. “тарашкевіца”) Браніслава Тарашкевіча – 1ае нарматыўнае выданне. Перавыдавалася 5 разоў, 1991 – факсімільнае выданне (копія). Заслуга Б.Тарашкевіча: 1.Абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі таго часу, адлюстраваныя у маст. і інш. літ. 2.Улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістыкі, даследванні Карскага і Шахматава. 3. Улічыў вопыт папярэднікаў. Замацавана аканне, яканне (на 2і3 складах таксама), дзеканне і цеканне ва ўласнабел. словах, прыстаўныя зычн. (вока, гарэх, дом у вагні), мяккі [л’] у запазычаных: Лёндан,кляса (=клас), цв.зычны перад гал. пярэдн. рада у запазыч.: газэта, сымболь, элімэнт; асімілятыўная мяккасць: сьнег, сьвет. Асвоены словы катэдра, Піліп. У 1922 – Я.Лёсік “Практычная граматыка”, 1923 – “Бел.мова. Правапіс” – без змен змешчана тарашкевіца. 1926 – склікана акадэмічная канферэнцыя па рэформе бел. правапісу і азбукі. Прынялі ўдзел вядучыя спец. Інбелкульта, лінгвісты Масквы, Кіева, Германіі. Вырашана замацаваць кірыліцу, адмена ь для адлюстр. асімілят. мяккасці. Вынікі не былі прыняты. Створана спец. камісія начале з С.Некрашэвічам, якая 1930 прадставіла праект “Бел. правапіс”.
3)1933 – выходзіць новы праект, заснаваны на ідэалагічнай Пастанове СНК “Аб зменах і спрашчэнні бел. правапісу” – рэформа бел. арфаграфіі, т.наз. “наркамаўка”: 1)не распаўсюдж. аканне на інтэрнац. словы комунізм, піонер, комсомол; 2)яканне толькі у 1ым скл. перад нац. 3)адмена мяккага [л’] 4)метр, кадр, міністр, АЛЕ сябар; 5)Орджанікідзэ, Орол, Владзімір Ленін, Владзівосток; 6)дзеепрым. незал. стану:
пануючы клас. 1951 – арфаграфічная камісія начале з Я.Коласам распрацавала “Праект змен і ўдакладнення бел. правапісу”. 1957 – Пастанова “Аб удакладненні і частковых зменах бел. правапісу” Савета міністраў БССР, выходзіць “Бел. арфаграфія і пунктуацыя”: 1)аканне ва ўсіх словах, акрамя запазычанах на канцы (трыо); 2)яканне ў 1ым пераднац.; 3)дзеканне і цеканне (Цемеразеў); 4)уласн. імёны і геагр. назвы з У (Уладзімір).
4) 1990 – “Закон аб мовах у БССР” – адна дзярж. мова – бел. 1991 – аднаўленне Нашай нівы на тарашкевіцы. 1995 – рэферэндум, 2 мовы (рус,бел). 1992 – Мінск, канферэнцыя “Праблемы бел.правапісу” → створана Дзярж. арфаграфічн. камісія (Н.Гілевіч, А.Падлужны, Булыка, Клышка, Міхневіч, Шуба і інш). 1994 – камісія вынесла на разгляд грамадскасці “Высновы Дзярж. камісіі па ўдакладн. бел. правапісу”: 1)пашырыць фанетычны прынцып 2)падпарадкаваць бел. нормам запазыч. словы. 3)аканне, яканне, асіміл. мяк. і інш. Апублікавана у ЛіМе. Вінцук Вячорка – свій праект правапісу, спалучыў наркамаўку і тарашкевіцу, апублік. у “Спадчыне”; 2005, Вільня – “Беларускі клясычны правапіс” падручнік (Вячорка, Саўка, Санько, Бушлякоў). З прапановамі выступалі часопісы “Роднае слова”, “Бел. мова і літ.”.
5) Закон «О правилах белорусской орфографии и пунктуации» ад 23 ліпеня 2008 (набыў сілу 1.09.2010). Змены:
●Аканне ў спалучэнні «-i + галосны» ў словах іншамоўнага паходжання: Літара «о» пішацца толькі пад націскам; Літары «іё» («ыё») пішуцца пад націскам і «ія» («ыя») не пад націскам: адажыа, трыа, Токіа, Ватэрлоа, АЛЕ радыё; біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, біялогія.
●Аканне ў канцавым спалучэнні «галосны + ненаціскны o»: Старыя выключэнні ліквідуюцца і перадаюцца праз «а»: Токіа, Ватэрлоа, Маа (=Мао Цзэдун).
●Замена «-эр», «-эль» на «-ар», «-аль» у словах іншамоўнага паходжання: шні́цаль, ка́рцар, лі́дар, камп’ю́тар, пэ́йджар, АЛЕ Одэр, Пітэр.
●Яканне ў лічэбніках «дзявяты», «дзясяты», «сямнаццаць» і «васямнаццаць».
●Аканне ў складанаскарочаных словах і абрэвіятурах: скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет, прафсаюз, ... прамкамбінат, ... Цэнтрвыбаркам, прафкам, ваенкам, гарвыканкам, селькар, лінкар (лінейны карабель), ... газпрам.
●Змены ў напісанні «э» замест «е» паводле фанэтычнага прынцыпу: У словах іншамоўнага паходжання літары «э», «е» як пад націскам, так і не пад націскам пішуцца ў адпаведнасці з літ. вымаўленнем: у пачатку слова: э́ра, эсэ́, э́ўрыка, э́пас, э́тыка;