Файл: Дзяржаная станова адукацыі Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 04.02.2024

Просмотров: 29

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Сёння любы настаўнік гісторыі выкарыстоўвае ў сваёй дзейнасці нетрадыцыйныя формы навучання школьнікаў, што выклікана фарміраваннем новага стылю педагагічнага мыслення настаўніка, якое арыентуе яго на эфектыўнае вырашэнне вучэбна-выхаваўчых задач ва ўмовах невялікай колькасці гадзін, на ўмацаванне самастойнай творча-пошукавай дзейнасці школьнікаў. Формы ўрокаў не проста абнаўляюцца пад уплывам узмацнення ролі асобы вучня ў навучанні, але і мяняюцца ў бок незвычайных гульнявых форм выкладання матэрыялу.

Перад настаўнікам гісторыі стаяць задачы, якія з’явіліся ў сувязі з пераглядам зместу прадмета: альтэрнатыўныя падыходы да ацэнкі праблем мінулага, прагназаванне падзей і з’яў, неадназначныя маральныя ацэнкі асоб і ходу падзей. Абмеркаванне гэтых пытанняў на ўроку немагчыма без набыцця вучнямі вопыту вядзення дыялогу, дыскусіі і далучэння да творчай дзейнасці. Камунікатыўныя ўменні, здольнасць да мадэлявання сітуацый набываюць усё большае значэнне ў нашым жыцці. Гэтым тлумачыцца ўсё большая ўвага настаўнікаў гісторыі да нетрадыцыйных форм правядзення ўрока.

Формы нетрадыцыйных урокаў вельмі разнастайныя. Выбар формы залежыць ад шэрага фактараў: узроставых асаблівасцей вучняў, узроўню іх падрыхтоўкі, інфармаванасці, псіхалагічных асаблівасцей, кантакту настаўніка з вучнямі.

У 7—8 класах можна праводзіць урокі — завочныя падарожжы. Яны даюць шырокія магчымасці для фарміравання ў вучняў цікавасці да гістарычнага мінулага пры вывучэнні новага матэрыялу. Карыстаючыся контурнымі картамі, атласамі, вучні адчуваюць сябе ўдзельнікамі падарожжа.

Глыбока патрыятычнай паўстае перад намі дзейнасць вялікага дзеяча культуры Францыска Скарыны, які галоўны сэнс свайго жыцця бачыў у служэнні простаму люду. На этапе падрыхтоўкі да ўрока — завочнага падарожжа з элементамі работы ў групах вучні атрымалі апераджальнае заданне — сабраць звесткі пра жыццё і дзейнасць славутага асветніка, падрыхтаваць паведамленне па пэўнай тэме.

У час падрыхтоўкі да ўрока выкарыстоўваўся матэрыял, атрыманы на экскурсіях па старажытных мясцінах, такіх як Полацк, Тураў, Заслаўе, вывучалася дадатковая літаратура. Падрыхтоўчая работа актывізавала дзейнасць вучняў і дапамагла ім даведацца пра свой патэнцыял
, паспрыяла развіццю цікавасці да гісторыі Бацькаўшчыны, выклікала ў іх гордасць за славутага земляка.

Сучасны настаўнік практычна на кожным уроку, асабліва ў старшых класах, выкарыстоўвае элементы дыскусіі. Яна мае на мэце выявіць пункты погляду ўдзельнікаў на нейкую праблему і, калі неабходна, правесці ўсебаковы аналіз аднаго з іх, а затым сфарміраваць уласнае меркаванне кожнага вучня па той ці іншай гістарычнай праблеме.

Дыскусіі на тэмы беларускай нацыянальнай культуры садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў грамадзянскіх пачуццяў і перакананняў. Прывяду прыклады пытанняў для дыскусіі на ўроку па тэме “Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі”:

* Ці звязана з пачуццём Радзімы паняцце “менталітэт”?

* Ці ўплывае на менталітэт народа гістарычны працэс развіцця дзяржавы?

* Ці адзначаеце вы ў сябе беларускі менталітэт?

* У чым ён выяўляецца?

* Ці звязаны з менталітэтам беларусаў паняцці “грамадзянскасць”, “патрыятызм”?

Урок — гэта форма арганізацыі навучання, жывая і гарманічная частка педагагічнага працэсу. Любы ўрок павінен арганічна ўпісвацца ў сістэму работы настаўніка. Кожны ўрок павінен рэалізоўваць нейкую канкрэтную частку агульных задач навучання. У той жа час урок павінен адрознівацца цэласнасцю і завершанасцю, выконваць канкрэтныя задачы і даваць рэальныя вынікі.

АНАТАЦЫЯ

У рабоце разглядаецца сутнасць і паняцце патрыятызму. Прыводзіца практычны вопыт па патрыятычным выхаванні вучняў на ўроках гісторыі Беларусі.

Работа складаецца з уводзін, дзвюх глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц.

Работа будзе карысна настаўнікам гісторыі.