Файл: Дзяржаная станова адукацыі Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 04.02.2024
Просмотров: 28
Скачиваний: 0
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
На сваіх уроках я даю разгорнутыя характарыстыкі гістарычных асоб, напрыклад, князя Глеба, Давыда Гарадзенскага , Андрэя Полацкага і іншых. Пры характарыстыцы раскрываю наступныя пытанні:
1. Умовы, якія паўплывалі на фарміраванне характару, ідэалаў асобы, яе мэт.
2. Рысы асобы і іх адпаведнасць тым гістарычным задачам, якія яны выконвалі.
3. Жыццёвыя прынцыпы і матывы дзейнасці, іх праяўленне ва ўчынках.
4. Спосабы дзейнасці і сродкі, якія выкарыстоўваў гістарычны дзеяч для дасягнення пастаўленых задач.
Стараюся дапамагчы навучэнцам у выпрацоўцы ў іх пачуцця гонару за тых людзей, якім быў не абыякавы лёс Радзімы. На ўроку гісторыі Беларусі па тэме “Ф. Скарына” разглядаюцца наступныя пытанні:
1. Жыццёвы шлях Францыска Скарыны
2. Погляды і друкарская дзейнасць.
3. Велічнасць постаці Францыска Скарыны.
Стараюся акцэнтаваць увагу навучэнцаў на тым, што ў гісторыі ўсходнеславянскіх культур (беларускай, рускай, украінскай) Францыск Скарына – з’ява ўнікальная. Выхаванец еўрапейскіх універсітэтаў, бліскучы знаўца ўсёй сумы тагачасных ведаў, які дасягнуў вышэйшых вучоных ступеняў, ён застаўся верны свайму народу, верны славянству, “людям посполитым к доброму научению” імкнуўся перш за ўсё паслужыць вялікі беларус. Пра гістарычную асобу мы мяркуем па тых справах, якія яна здзейсніла, па той спадчыне, якую яна пакінула сваім нашчадкам. У гэтым сэнсе Францыск Скарына – найярчэйшы прыклад не толькі сярод славянскіх народаў, але і ўсёй Еўропы, усяго свету. Думаецца, важна не столькі тое, што Скарына першы на сваёй зямлі нашай Радзімы выкарыстаў друкарскі станок, колькі тое, з якою мэтай ён гэта зрабіў. Мэта, з якою ён узяўся за пераклад і выданне найбольш аўтарытэтных помнікаў сярэдневяковай кніжнасці для свайго народа, задачы, якія ён пры гэтым перад сабой паставіў, - вось тое галоўнае, што вылучае Скарыну сярод культурных дзеячаў іншых народаў. Скарына – вялікі патрыёт, верны і адданы сын свайго народа. Нягледзечы на тое, што асоба Скарыны фарміравалася ва ўмовах заходнееўрапейскай культуры, ён не “латынізаваўся”, як гэта нярэдка здаралася з яго суайчыннікамі, не парваў сувязей з Радзімай, не страціў сваю нацыянальную своеасаблівасць, а ўсе свае сілы і веды, усю сваю энергію аддаў служэнню “людзям паспалітым”, свайму народу. Таму не дзіўна, што патрыятызм ён узняў на ўзровень вышэйшых грамадзянска-этычных дабрачыннасцей. Светапогляд Скарыны, накіраванасць яго дзейнасці – гэта годны прыклад для фарміравання патрыятычных пачуццяў нашай моладзі. Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб фарміраваць у навучэнцаў адпаведныя ўстаноўкі і пачуцці, арганізуючы на ўроку вопыт патрыятычных паводзін. Бо наша гісторыя дае багацейшы матэрыял для выхавання пачуцця любові да Радзімы. Я дабіваюся гэтага на прыкладзе не толькі вывучэння жыцця Францыска Скарыны, але і герояў з народа Айчыннай вайны 1812 года, герояў Першай сусветнай вайны, герояў Вялікай Айчыннай вайны і нашых сучаснікаў. У сваёй рабоце выкарыстоўваю расказ пра падзеі, паведамленні навучэнцаў пра лёсы іх удзельнікаў. Эмацыйны настрой дапамагаюць стварыць ілюстрацыі, вершы, дакументальная хроніка, прэзентацыі, схемы, плакаты, фотаздымкі, газеты папярэдніх мінулых гадоў і г.д.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Памяць пра мінулае і стварэнне сучаснасці – формула будучыні. Адказваючы на запыт грамадзян у прыналежнасці, прызнанні і самарэалізацыі, мы тым самым рэалізуем галоўную ідэю патрыятызму, якая заключаецца ў дзейнай любові да Радзімы, пачынаючы з уласнай сям’і, дому і заканчваючы фарміраваннем пазітыўнага вобліку Беларусі ў свеце. На сваіх уроках я імкнуся зацікавіць так навучэнцаў, каб яны сталі актыўнымі ўдзельнікамі вучэбнага і выхаваўчага працэсу і выпрацоўвалі свой асабісты погляд на гістарычныя падзеі і з’явы. Мая работа як настаўніка гісторыі накіравана на тое, каб нашы дзеці любілі сваю Беларусь, ганарыліся яе гісторыяй, ведалі і паважалі законы нашай краіны і выраслі добрымі і працавітымі людзьмі. І калі чалавек не стаў кіраўніком або вядомай асобай, але стварыў сям’ю, працуе на карысць Радзімы, значыць мае ўрокі прайшлі не марна. Ці трэба, каб абавязкова гучала слова “патрыятызм”? Галоўнае, каб патрыятычнымі былі справы, думкі, памкненні. Задача настаўніка заключаецца ў тым, каб фарміраваць у навучэнцаў адпаведныя ўстаноўкі і пачуцці, арганізуючы на ўроку вопыт патрыятычных паводзін. Менавіта далейшае ўвішна-эфектыўнае, якаснае, патрыятычнае выхаванне будзе ў многім садзейнічаць росквіту Беларусі як магутнай і цывілізаванай дзяржавы. Чалавек, пазбаўлены пачуцця патрыятызму, становіцца чужынцам у сваёй Айчыне. Наш настаўніцка - грамадзянскі абавязак – не дапусціць нацыянальнай катастрофы, зрабіць усё магчымае, каб перадаць наступным пакаленням беларускую нацыю з велізарным патрыятычным патэнцыялам. Фарміраванне патрыятычных пазіцый кожнага навучэнца – працяглы працэс, рэзультаты якога праявяцца не адразу.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1.Бедулина, Г.Ф. Формы и методы патриотического воспитания молодёжи / Г. Ф. Бедулина // Выхаванне і дадатковая адукація. – 2019. – № 4. – С. 14–18.
2.Быков, А. К. Формирование патриотического сознания молодёжи / А. К. Быков // Педагогика. – 2017. – № 9. – С.10–20.
3.Буткевич, В. В. Патриотическое воспитание учащихся: история и современность / В. В. Буткевич. – Минск :НИО, 2014. – 207 с.
4. Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” [Электронны рэсурс] : інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэсп. Беларусь, 9 жніўня 2022 г // Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – Рэжым доступа: edu.gov.by. – Дата доступа: 28.02.2023.
5.Пахвалёная, А. К. Сучасныя падыходы да патрыятычнага выхавання моладзі на базе школьнага музея / А. К.Пахвалёная // Пазашкольнае выхаванне. – 2019. – № 7. – С. 14–16.
6.Стайнова, І. В. Роля краязнаўчай работы ў выхаванні патрыятызму ў школьнікаў/ І.В.Стайнова// Адукацыя и выхаванне. – 2020. – № 2. – С. 20–22.
7.Чечет, В. В. Растить патриотов своей Беларуси / В. В. Чечет // Праблемы выхавання. – 2014. – №4. – С. 19–22.
ДАДАТАК 1
Важнае месца ў сістэме выхавання належыць гуманітарным прадметам і асабліва гістарычнай навуцы і гістарычнай адукацыі. Лічу, што толькі праз захаванне гістарычнай памяці народа, праз правільную і праўдзівую перадачу гістарычных ведаў можна выхоўваць нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, вучыць моладзь любіць Айчыну, працаваць на карысць дзяржавы. У сваёй практычнай рабоце кіруюся закладзенымі ў змесце школьнага курса гісторыі выхаваўчымі магчымасцямі прадмета. Прадумваю сістэму выкладання з улікам узаемасувязі і ўзаемадапаўнення навучання і выхавання, вучэбнай і пазакласнай работы.
Змест школьнага курса гісторыі Беларусі дае настаўніку магчымасць выхоўваць грамадзяніна незалежнай Беларусі. На ўроках вучні знаёмяцца з найважнейшымі падзеямі і фактамі ў гісторыі Бацькаўшчыны, у іх выпрацоўваюцца ўменні самастойна арыентавацца ў падзеях і ацэньваць іх. Патрыятычны светапогляд і нацыянальная самасвядомасць звычайна грунтуюцца на гістарычнай памяці, на ўспамінах пра найбольш яркія падзеі мінулага сваёй Айчыны.
Каб выхаваць грамадзяніна, патрыёта, настаўніку трэба перш за ўсё ўспрымаць вучня як асобу, прымаць яго такім, які ён ёсць, з яго асаблівасцямі, інтарэсамі і здольнасцямі. Закладзеныя ў змесце школьнага курса гісторыі Беларусі выхаваўчыя магчымасці трэба яшчэ рэалізаваць. Для гэтага неабходна прадуманая сістэма выкладання, заснаваная на ўзаемасувязі і ўзаемадапаўненні навучання і выхавання, вучэбнай і пазаўрочнай работы.
Рыхтуючыся да заняткаў, імкнуся правільна вызначаць выхаваўчыя задачы кожнай тэмы і кожнага ўрока. Паставіўшы канкрэтныя выхаваўчыя задачы, вызначаю ўмовы іх ажыццяўлення. Першая ўмова — адбор яркіх пераканаўчых фактаў, другая — выбар метадычных спосабаў і сродкаў іх даходлівага эмацыянальнага раскрыцця на ўроку з улікам здольнасцей, псіхікі і ўзросту вучняў.
Сістэматычны курс выкладання гісторыі Беларусі пачынаецца ў 6 класе. Паступова вучні назапашваюць, асэнсоўваюць такія паняцці, як радзіма, патрыёт, грамадзянін, грамадзянства, подзвіг, вайна, звычаі і традыцыі продкаў, грамадзянскі абавязак і іншыя.
Вучні павінны ўспрымаць галоўныя каштоўнасці:
* айчыну як краіну, дзе яны нарадзіліся, іх народ, з якім яны звязаны агульнай гісторыяй, мовай, традыцыямі;
* малую радзіму — вёску, пасёлак, раён, у якім яны жывуць, гісторыю роднага краю, асаблівасці побыту, традыцыі яго жыхароў;
* адносіны паміж людзьмі, заснаваныя на павазе, адсутнасці насілля, агрэсіі, войн.
Выкладаючы гісторыю Беларусі шмат гадоў, прыйшла да высновы, што ўжо самыя першыя ўрокі фарміруюць у вучняў 6-х класаў цікавасць да гістарычнага шляху Айчыны. У сувязі з гэтым імкнуся пераканаць вучняў у надзвычайнай важнасці для ўсіх ведаць гісторыю менавіта сваёй зямлі.
Для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці можа быць выкарыстаны матэрыял тэмы “Культура нашых продкаў”. Вучні даведваюцца аб святах земляробаў і раскрываюць для сябе ўзаемасувязі паміж пакланеннем сілам прыроды і абрадамі. Актуалізуюцца веды аб народных святах, атрыманыя ў пачатковай школе. Навучэнцы самастойна па тэксце падручніка рыхтуюць паведамленні аб адпаведных абрадах. Яны імкнуцца звязаць паміж сабой паняцці “народныя традыцыі” і “абрады”, пранікаюцца адчуваннем значнасці і неабходнасці захавання гістарычных традыцый.
Вывучэнне беларускага сярэдневякоўя — важная прыступка ў працэсе фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, бо многія тагачасныя падзеі і факты абуджаюць у вучняў пачуццё гордасці за свой народ і сваю Радзіму. Сур’ёзнае ўздзеянне на вучняў аказвае вобразнае, эмацыянальнае слова настаўніка пра барацьбу нашых продкаў супраць татарскіх і крыжацкіх захопнікаў, пра бітву пад Грунвальдам, пра славутага Давыда Гарадзенскага. Пры вывучэнні тэмы “Грунвальдская бітва і яе гістарычнае значэнне” даю ўсім вучням апераджальнае заданне: прачытаць тэкст падручніка, асобным вучням падрыхтаваць звесткі пра вялікіх князёў Вітаўта, Ягайлу.
На ўроках гісторыі заўсёды адзначаю, што сапраўднымі сынамі свайго народа, людзьмі, чыё жыццё не пражыта марна, былі і ўсе нашы дзеячы культуры, аўтары старажытных летапісаў, перапісчыкі кніг, мастакі. Пры вывучэнні тэмы “Утварэнне беларускай народнасці” школьнікі не проста набываюць веды аб сваім народзе, яго паходжанні — яны знаёмяцца з адметнымі рысамі і характарам беларусаў. Вучні робяць гісторыка-этнаграфічныя даследаванні аб побыце насельніцтва нашай мясцовасці, збіраюць і запісваюць абрады і звычаі, вывучаюць асаблівасці нацыянальнага касцюма, мясцовых дыялектаў. Вывучыўшы гэтую тэму, абавязкова наведваем Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей, дзе замацоўваем атрыманыя веды.
Васьмікласнікі на ўроках гісторыі Беларусі знаёмяцца з умовамі і асаблівасцямі ўтварэння беларускай нацыі, вывучаюць эканамічнае і культурнае жыццё, грамадска-палітычную думку, рэвалюцыйныя рухі і выступленні. Каб пашырыць веды вучняў, выкарыстоўваю мясцовы матэрыял пра дзейнасць Ігната Дамейкі, Уладзіслава Сыракомлі, Яна Чачота, мецэнацкай дзейнасці Радзівілаў.
Шмат матэрыялаў можна выкарыстаць для патрыятычнага выхавання на ўроках у 10 класе. Гэта выхаванне на лепшых традыцыях герояў, якія змагаліся супраць германскай акупацыі і польскай інтэрвенцыі.
Подзвігі герояў Вялікай Айчыннай вайны — яскравы прыклад служэння сваёй Радзіме. Праграма па гісторыі дае магчымасць правесці тэматычны ўрок “Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Звычайна такі ўрок праводзіцца ў школьным музеі баявой славы 10-й Кубанскай казацкай кавалерыйскай дывізіі, якая вызваляла горад Нясвіж і Гарадзею ад немцаў.
У старшых класах на ўроках гісторыі Беларусі адбываецца сістэматызацыя ведаў вучняў, фарміруюцца іх асабістыя погляды на гістарычныя падзеі і з’явы. Тут выкарыстоўваюцца такія формы работы, як урокі-лекцыі, дыскусіі, круглыя сталы, канферэнцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі. Да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Вялікай Перамогі праводзіліся навукова-тэарэтычныя канферэнцыі, падрыхтаваныя вучнямі старшых класаў.
Падрыхтоўка і правядзенне канферэнцый выклікалі вялікую актыўнасць школьнікаў, далі ім магчымасць пранікнуцца павагай да абаронцаў Радзімы, паспрыялі станаўленню грамадзянскасці і выхаванню патрыятызму ў вучняў. Школьныя канферэнцыі пацвердзілі, што ў вучняў павышаецца цікавасць да навуковай дзейнасці. Старшакласнікі імкнуцца праявіць сябе, сваю індывідуальнасць і творчасць.
Праводзячы ўрокі ў старшых класах, імкнуся вучыць бачыць сваю краіну на фоне дасягненняў іншых народаў і краін. Вялікая ўвага ўдзяляецца вывучэнню дзейнасці Беларусі на міжнароднай арэне, эканамічным, палітычным і культурным сувязям краіны. Хачу данесці да вучняў, што толькі яны змогуць зрабіць сваю Радзіму лепшай, што толькі яны павінны забяспечыць яе дастойны заўтрашні дзень. Старшакласнікі вучацца выказваць свой пункт гледжання на падзеі, з’явы і факты нашай гісторыі і рэчаіснасці, вучацца яго абгрунтоўваць, доказна абараняць, паважаючы пры гэтым іншыя думкі.
Урокі гісторыі Беларусі — складаны псіхалагічны працэс, у якім прымаюць удзел вучні і настаўнік, і яны маюць розную структуру. Мэта ўрока ўключае ў сябе наступныя перспектывы: найбліжэйшую — фарміраваць адносіны да навучання як абуджэння свядомасці, сярэднюю — вучыць працаваць, імкнуцца, каб праца стала цікавым і неабходным заняткам, далёкую — выхаваць свядомых грамадзян дзяржавы. На ўроках гісторыі Беларусі выхоўваюцца не толькі патрыятычныя пачуцці, але і адбываецца маральнае станаўленне і развіццё гарманічнай, усебакова развітой, адукаванай асобы. Ажыццяўляецца гэта праз вывучэнне зместу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, знаёмства з сучасным станам і перспектывамі развіцця гаспадаркі, навукі, культуры нашай краіны, праз знаёмства з пытаннямі дзяржаўнага і палітычнага жыцця. З дапамогай матэрыялаў урокаў імкнуся выхаваць чалавека, які ўсведамляе свой грамадзянскі абавязак, адчувае пачуццё гордасці за нашы дасягненні і перажывае за пралікі і няўдачы, паважае нацыянальныя сімвалы, любіць беларускую мову і культуру.