Файл: Дзяржаная станова адукацыі Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.docx
ВУЗ: Не указан
Категория: Не указан
Дисциплина: Не указана
Добавлен: 04.02.2024
Просмотров: 30
Скачиваний: 0
ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
«Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі»
Факультэт павышэння кваліфікацыі
Кафедра педагогікі і прадметных методык
ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЗМУ СРОДКАМІ ВУЧЭБНАГА ПРАДМЕТА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”
Выпускная работа
Выканаўца:
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
ДУА «Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна»
Шакун Тамара Іванаўна
Кіраўнік:
старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык
Колтан Аксана Валер’еўна
Мінск 2023
ЗМЕСТ
Дзяржаўная ўстанова адукацыі 1
Выканаўца: 1
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства 1
ДУА «Першамайская сярэдняя школа Слуцкага раёна» 1
Шакун Тамара Іванаўна 1
Кіраўнік: 1
старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык 1
УВОДЗІНЫ 3
1.СУТНАСЦЬ І ПАНЯЦЦЕ ПАТРЫЯТЫЗМУ 5
2.ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЗМУ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ 6
ЗАКЛЮЧЭННЕ 14
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 15
ДАДАТАК 1 16
УВОДЗІНЫ
Сярод задач, якія стаяць перад сучасным беларускім грамадствам і школай, адно з прыярытэтных месц займае выхаванне патрыёта. Гэта выклікана тым, што ўвесь свет зараз перажывае “духоўную набрыдзь”, прабывае ў пошуках новых духоўных арыенціраў свайго гістарычнага развіцця, яе можна прадставіць як нейкі маральны крызіс грамадства: назіраецца дэфармацыя агульназначных маральных каштоўнасцей (дабра, справядлівасці). У Рэспубліцы Беларусь сістэма патрыятычнага выхавання перажыла некаторы крызіс, але лепшыя яе формы захаваліся і аднаўляюцца. На сучасным этапе патрыятычнай адукацыі і патрыятычнаму выхаванню надаецца асаблівая ўвага. Ва ўмовах не заўсёды дружалюбнага нам свету і жорсткай канкурэнцыі патрыятызм становіцца адной з унутраных маральных апор чалавека, арыенціраў яго светапогляду. У той жа час пачуццё патрыятызму немагчыма навязаць указамі або распараджэннямі, тым больш яму нельга навучыць. Разам з тым з’явіліся новыя падыходы ў патрыятычным выхаванні. Новае пакаленне жыве ва ўмовах глабалізацыі гістарычных працэсаў, інтэрнацыяналізацыі вытворчасці і культуры. Унікальнасць беларускага патрыятызму заключаецца ў тым, што любоў да Айчыны яднаецца з нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасцю, адсутнасцю праяўлення нацыяналізму, шавінізму, экстрэмізму. Мы – беларусы. Важна памятаць пра гэта, адчуваць сваю годнасць і імкнуцца зрабіць жыццё вартым спрадвечных народных мар. Мы, як і нашы продкі, належым да мужнага, вядомага ва ўсім свеце сваёй непахіснасцю народа. Беларускі народ адкрыты для мірнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Патрыятызм фарміруецца карпатлівай, удумлівай і зладжанай працай грамадства і дзяржавы, павагай да гісторыі, разуменнем ролі Беларусі ў сучасным свеце. Патрыятызм заўсёды яднаў нашых продкаў. Любоўю да Бацькаўшчыны, Айчыны, бацькоўскай зямлі напоўнены сэрцы і сучаснікаў. Мы ўжо нават прывыклі, што пад лозунгам патрыятызму рэалізуюцца новыя палітычныя мэты, а яшчэ часцей – канкрэтныя бізнес – інтарэсы. Прывіццё стваральнай любові да сваёй зямлі з’яўляецца галоўным сэнсам выхавання і адукацыі, ідэалагічнай і інфармацыйнай палітыкі дзяржавы. Глыбіннасць патрыятызму закладваецца на генетычным узроўні, перш за ўсё у сям’і, праз сямейныя традыцыі і святы, перадачу мудрасці ад старэйшых да малодшых. Умацаванне дэмакратычнай прававой дзяржавы і развіццё грамадзянскага грамадства ў многім залежыць ад выхавання маладога, здольнага да сацыялізацыі ў новых умовах пакалення ў духу патрыятызму. Роля і значэнне фарміравання патрыятызму маладога пакалення ў сённяшні час узрасла як ніколі раней, бо без усведамлення сябе беларусам немагчыма захаваць суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, абараняць нацыянальна-дзяржаўныя інтарэсы, дабівацца працвітання грамадства.
-
СУТНАСЦЬ І ПАНЯЦЦЕ ПАТРЫЯТЫЗМУ
Сёння ў свеце ў паняцці “патрыятызм” і “патрыятычнае выхаванне” ўкладваецца розны змест. Мы часта звяртаемся да патрыятызму, не заўсёды разумеючы яго сутнасць. Між тым патрыятызм – гэта не палітычнае паняцце. Тлумачальныя слоўнікі вызначаюць патрыятызм як адданасць і любоў да сваёй Айчыны, краіны, народа [4].
Патрыятызм – гэта любоў да Радзімы. Патрыятызм мае перадумовай перш за ўсё клопат пра шчасце Радзімы. Людзі, абыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны, гатовыя ў любы момант змяніць яе на іншыя краі, ніяк не могуць лічыцца патрыётамі. Клопат пра шчасце Радзімы і адказнасць за яе прадугледжваюць працу, стараннасць і дбанне не толькі дзеля ўласнага дабрабыту, але і дзеля росквіту сваёй краіны. Патрыятызм патрабуе таксама ведання Радзімы і павагі да яе. Веданне Радзімы – гэта веданне яе гісторыі і культуры, мовы, адметных асаблівасцей жыцця. Павага да Радзімы – гэта разуменне яе такой, якая яна ёсць, імкненне дапамагчы ёй стаць лепшай. Кажуць: “Радзіму не выбіраюць”. Так, мы жывём у пэўных умовах, характэрных для краіны, у якой нарадзіліся, і ад усіх нас, грамадзян Рэспублікі Беларусь, залежыць наша агульная будучыня. Наш лёс і лёс нашай Радзімы – у нашых руках.
-
ВЫХАВАННЕ ПАТРЫЯТЫЗМУ НА ЎРОКАХ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Каб выхаваць дзяцей патрыётамі сваёй краіны, неабходна стройная сістэма, якая зараз і ствараецца, зыходзячы з умоў і патрэб сённяшняга грамадства. Неад’емнай часткай гэтай сістэмы з’яўляюцца ўрокі гісторыі Беларусі ў школе. Мы, настаўнікі, не павінны ператвараць вывучэнне гісторыі ў спосаб атрымання толькі ведаў. Ахова і захаванне гістарычнай памяці чырвонай ніткай павінна праходзіць праз змест вучэбнага прадмета “Гісторыя Беларусі”. Вучэбны працэс на ўроках прызваны выпрацаваць у навучэнскай моладзі “імунітэт” супраць чужых ідэалаў і каштоўнасцей. Сёння сэнс гістарычнай адукацыі заключаецца ў тым, каб выхаваць не толькі добра інфармаваных людзей, але і маральных, адказных, сумленных грамадзян, патрыётаў сваёй краіны. Разам з тым асновай беларускага патрыятызму з’яўляецца веданне культуры, традыцый і звычаяў, якія складваліся вякамі. Закліканне да патрыятызму – справа неэфектыўная і безвыніковая. Патрыятызм трэба клапатліва выхоўваць прыкладам сваёй яскравай любові да роднай зямлі, гонарам за дасягненні свайго народа, беражлівым стаўленнем да гістарычнай спадчыны, павагаю традыцый, каштоўнасцей многіх пакаленняў беларусаў, канкрэтнымі справамі на карысць краіны. Патрыятызм – гэта складанае паняцце, якое нельга трактаваць павярхоўна. Набор закладзеных у яго сэнсаў вельмі шырокі і шматвобразны. Патрыятызм можа і павінен быць звязаны з актыўнай працай на карысць краіны, з прыняццем сваёй нацыянальнальнй ідэнтычнасці, з актыўным удзелам у розных сферах грамадскага жыцця. Кірунак фарміравання патрыятызму на сённяшні час з’яўляецца запатрабаваным і арыентаваны на ўсведамленне вучнямі гістарычнага вопыту беларускага народа, фарміруе ў іх гістарычнае мысленне, выпрацоўвае навыкі сацыяльнага прагназавання, выхоўвае адказнасць за сваю дзейнасць [2].
Самай спрыяльнай глебай для выхавання пачуцця любові да Радзімы з’яўляюцца ўрокі гісторыі Беларусі. Фарміраваць патрыятызм, цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, маральныя асновы асобы – адно з галоўных патрабаванняў рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі”, “Грамадазнаўства”. Больш за тое 2022 год быў аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. Гістарычная памяць народа – духоўны стрыжань гісторыка-культурнай пераемнасці пакаленняў, якая выклікае суперажыванне і гонар за свой народ, краіну. Гістарычная памяць - сімвалічная кропка, у якой злучаюцца мінулае, цяперашняе і будучае. Яна адыгрывае важную ролю ў кансалідацыі грамадства. Аб гэтым вельмі дакладна гаворыцца ў інструктыўна-метадычным пісьме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2022 года. Так, у 2022/2023 навучальным годзе неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на рэалізацыю ў адукацыйным працэсе выхаваўчага патэнцыялу дадзеных вучэбных прадметаў. Рашэнне гэтых патрабаванняў звязана з дасягненнямі навучэнцамі асобасных адукацыйных рэзультатаў. Вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя”, “Гісторыя Беларусі” прадугледжана дасягненне навучэнцамі наступных асобасных адукацыйных рэзультатаў: фарміраванне сістэмы каштоўнасных арыентацый, светапогляду, асобаснай і грамадзянскай пазіцыі на аснове ідэнтыфікацыі сябе як жыхара Беларусі і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, развіццё гатоўнасці да адказных паводзін у сучасным грамадстве, назапашванне вопыту жыццядзейнасці на аснове сістэмы агульначалавечых каштоўнасцей і каштоўнасцей прынятых у беларускім грамадстве. Вывучаемы на ўроках вучэбны матэрыял павінен прадстаўляць узоры маральнасці, патрыятызму, духоўнасці, грамадзянскасці, гуманізму і садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў высокай патрыятычнай свядомасці, пачуцця адданасці сваёй Айчыне, паважліваму стаўленню да мінулага, сучаснага і будучага роднага краю, сваёй краіны. Вучэбны і адначасова выхаваўчы працэс на ўроках гісторыі ўяўляе сабой працэс трансляцыі навучэнцам назапашанага папярэднімі пакаленнямі сацыяльнага. Кожнае новае пакаленне абапіраецца на вопыт папярэдніх пакаленняў, працягваючы і ўдасканальваючы яго вопыт. А гэта значыць, што выхаваўчы працэс грунтуецца на захаванні гістарычнай пераемнасці пакаленняў, гісторыка - культурнай спадчыны народа. З гэтага вынікае, што павага да спадчыны продкаў, веданне гісторыі і традыцый свайго народа выступаюць неабходнай умовай засваення моладдзю фундаментальных чалавечых каштоўнасцей – дабрыні, справядлівасці, паважлівага стаўлення да старэйшых, фарміравання лепшых духоўна-маральных якасцеў асобы, што дазваляе захаваць гістарычную памяць, гісторыка-культурную спадчыну для будучых пакаленняў. Выхоўваючы патрыятызм, я імкнуся сфарміраваць такі духоўны стан асобы навучэнца, калі ён аддана любіць сваю Бацькаўшчыну [3].
Асаблівае значэнне для фарміравання патрыятызму маюць тэмы, звязаныя з вывучэннем Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., якія паказваюць прыклады гераізму і стойкасці беларускага народа ў гады вялікіх выпрабаванняў. У XI класе пры вывучэнні дадзенай тэмы абмяркоўваю з навучэнцамі праблему калабарацыянізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзейнасці прагерманскіх арганізацый на акупаванай тэрыторыі Беларусі, генацыду беларускага народа. Пры вывучэнні пытанняў, звязаных з генацыдам беларускага народа, арганізую работу навучэнцаў з тэкстам Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2022 г. №146-3 “Аб генацыдзе беларускага народа”. Актыўна карыстаюся інфармацыйна-аналітычнымі матэрыяламі, размешчанымі на нацыянальным адукацыйным партале. Яшчэ большыя ўмовы складваюцца для фарміравання патрыятызму на факультатыўным занятку ў IX класе “Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)”. Гэта даступна выкладзены матэрыял пра складаныя і супярэчлівыя падзеі вайны, напоўненыя шматколькаснымі прыкладамі гераічнай барацьбы беларускага народа ў тыле ворага і на франтах вайны. Запамінальным для навучэнцаў IX класа было віртуальнае падарожжа па Дзяржаўнаым музеі Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы наведалі залу № 4 “Пачатак Вялікай вайны”, у якой убачылі ўнікальныя экспанаты, якія сімвалізуюць трагедыю першых абарончых баёў на тэрыторыі Беларусі. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены дакументальныя матэрыялы аб мэтах нацысцкай Германіі супраць Савецкага Саюза, аб жудасным плане “Барбароса”. Хвалю душэўных перажыванняў у тых жа вучняў IX класа выклікаў прагляд дакументальнай хронікі “Халакост”. Закончыўся ўрок у форме вуснага часопісу “Брэсцкая крэпасць. 1941 год”, а дзевяцікласнікі яшчэ абмяркоўвалі гераізм абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Не можа падлетак застацца абыякавым пасля дэмастрацыі цыкла рэпрадукцый карцін М.Савіцкага “Лічбы на сэрцы”. “Лічбы на сэрцы” - гэта прысуд. Калі прысуд, то каму і чаму? Калі XIX ст., увайшло у гісторыю як век пары электрычнасці, то XX ст. нягледзечы на поспехі ў навуцы і культуры, застанецца ў памяці чалавецтва як век сусветных войнаў, канцэнтрацыйных лагераў. Лагер - гэта не толькі фабрыка смерці, але свая філасофія. Тут не толькі ўчыняліся злачынствы супраць чалавека і чалавецтва. Гэта яшчэ і тэхналогія, якая забіла і перапрацавала такую колькасць людзей, якой бы хапіла, каб засяліць некалькі еўрапейскіх краін. Што толькі не давялося перажыць людзям! Напрыклад, так званы “Летні тэатр” – так афіцыйна называліся ямы, у якіх спальвалі целы забітых (бо крэматорыі не спраўляліся з той колькасцю ахвяр, што паступала на фабрыку смерці). Вязні “зондэркамандаў” абслугоўвалі гэтыя вогнішчы, капалі сцёкі для чалавечага тлушчу, якім потым у мэтах эканоміі паліва палівалі палаючыя целы. Так фашысты імкнуліся перарабіць свет у адпаведнасці з патрабаваннямі зла. І тое адзінае, што здольна супрацьстаяць сіле гэтага зла – сіла чалавечай асобы, сіла чалавека. Лагер – гэта і чалавечае існаванне, поўнае думкі і пакут. І гэтае існаванне працягвалася, дасягнуўшы найвышэйшага напружання: абсалютнае ўсеўладдзе адных – і поўнае знішчэнне іншых людзей. Абсалютнае і маральнае падзенне тых, хто забіваў, - і пакутніцтва тых, каго забівалі. Гэта пакутніцтва стала ўпоравень з подзвігамі і пакутамі першых хрысціян. У сувязі з усім гэтым узнікае думка: “А ці мае права чалавек лічыць сябе вобразам і падабенствам Божым – пасля Асвенцыма і Салаўкоў? Або пакуты загінуўшых сталі найвышэйшым сцвярджэннем годнасці і сілы чалавечага духу?” Гэтыя пытанні - сутнасць і сэнс карцін серыі “Лічбы на сэрцы”. А як бы вы адказалі на пастаўленае пытанне? (адказы навучэнцаў здзіўлялі) [1].
Вучэбнай праграмай па гісторыі Беларусі прадугледжана правядзенне ўрокаў “Наш край”, якія валодаюць большым выхаваўчым патэнцыялам і накіраваны на вывучэнне краязнаўчага матэрыялу на аснове гісторыка - дакументальнай хронікі “Памяць”. Звяртаючыся да кнігі “Памяць”, прысвечанай Слуцкаму раёну, знаёмлю з ёй навучэнцаў, расказваю, як ёю карыстацца. Краязнаўчая дзейнасць дазваляе дакрануцца да духоўнай спадчыны сваіх продкаў, стаць супрычаснымі да іх жыцця. Вывучэнне гісторыі сваёй вёскі альбо свайго роду спрыяе з’яўленню ў навучэнцаў разумення прыналежнасці да свайго народу, з’яўленню пачуцця прыхільнасці да сваіх блізкіх, сваякоў, аднавяскоўцаў, пачуцця яднання з імі і, як вынік, любові да свайго краю – месца, дзе нарадзіўся і гадаваўся. А паколькі любоў – гэта заўсёды гатоўнасць у выпадку неабходнасці ахвяраваць сабой і асабістым благам на карысць іншага, гэта азначае, што сэнсам, прыярытэтам і мэтай сапраўднага патрыёта будзе выступаць не ўласнае “Я”, гэта значыць не ўласнае блага, а блага іншага. На такіх уроках я вучу ганарыцца справамі, дасягненнямі і поспехамі продкаў-землякоў, якія пакінулі пра сябе добрую памяць, вучу браць з іх прыклад, што дазваляе дзецям знайсці арыенціры ў жыцці і спрыяе фарміраванню ў іх самай лепшай маральнай якасці, філасофскай катэгорыі – патрыятызму. Такія ўрок садзейнічаюць з’яўленню жадання прымножыць славу продкаў, жаданню служыць агульнаму дабру, вышэйшым маральным ідэалам, спрыяюць станаўленню асобы школьніка ў цэлым, у прыватнасці, асобы-патрыёта, які ўсведамляе сваю адказнасць перад Айчынай і імкнецца служыць інтарэсам свайго народа. Інакш кажучы, краязнаўчая дзейнасць падчас урокаў гісторыі Беларусі па тэмах “Наш край” спрыяе фарміраванню патрыятызму падрастаючага пакалення. Мая практыка паказвае, што выкарыстанне рэгіянальнага матэрыялу на ўроках гісторыі не выклікае перагрузкі навучэнцаў, а наадварот, значна палягчае засваенне тэмы, робіць веды больш трывалымі і глыбокімі. На вучэбных занятках краязнаўчы матэрыял выкарыстоўваецца з мэтай канкрэтызацыі матэрыялу, прыдання яму большай эмацыйнасці. Я імкнуся да таго, каб у выніку ўключэння краязнаўчага матэрыялу ў вучэбны працэс у вучняў сфарміравалася пэўная сістэма ведаў аб родным краі, асаблівасцях яго развіцця, месцы і значэнні ў гістарычным развіцці краіны, што садзейнічае станаўленню патрыёта.