Файл: Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.10.2024

Просмотров: 15

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Падтэ́кст — глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказваньня ці твору ў цэлым. Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, безь яго нельга ўявіць байку, прытчу. Кантэкст – адрэзак, частка тэксту пісьмовай або вуснай мовы з закончанай думкай, які дазваляе дакладна выявіць значэнне асобнага слова або выразу, якія ўваходзяць у яго склад. Гіпертэкст - разгалінаванага тэксту або тэксту, які выконвае дзеяння па запыце. Звычайна гіпертэкст уяўляецца наборам тэкстаў, што ўтрымоўваюць вузлы пераходу ад аднаго тэксту да якога-небудзь іншага і дазваляюць, такім чынам, абіраць чытэльныя звесткі або паслядоўнасць чытання. Агульнавядомым і найбольш яскравым прыкладам гіпертэксту служаць вэб-старонкі — дакумэнты HTML, размешчаныя ў Сеціве. Гарызантальны кантэкст – гэта лінгвістычнае акружэнне пэўнай моўнай адзінкі, умовы ці асаблівасці ўжывання дадзенага элемента ў маўленні і ўвогуле завершаным у сэнсавых адносінах фрагменце пісьмовага маўлення, што дазваляе ўстанавіць значэнне аналізуемага факта. Інакш кажучы, гарызантальны кантэкст для чытача – гэта тыя звесткі, якія ён атрымлівае непасрэдна з тэксту. Вертыкальны кантэкст – гэта “схаваны” кантэкст, які вынікае з асэнсавання твора ці яго асобных частак і раскрывае задуму аўтара, ідэйную накіраванасць твора. Гэты кантэкст (тэрмін вертыкальны належыць В.Ахманавай) яшчэ называюць камунікатыўным (Мыркін), сеткай кантэкстаў (Калшанскі), глабальным кантэкстам (Слама-Казаку), гісторыка-філалагічным кантэкстам. Прачытанне такога тэксту звязваецца з паняццем дыскурсу, прэсупазіцыі, нарэшце – з фонавымі ведамі чытача. Без такіх ведаў, без разумення вертыкальнага кантэксту немагчыма, напрыклад, прачытаць верш Р. Барадуліна “Чакалі”.
Звыштэкст – гэта сукупнасць выказванняў ці тэкстаў, якія аб’яднаны зместава і сітуацыйна. Напрыклад: 2-3 газетныя артыкулы аб’яднаны адной тэмай; тэзісы, якія звязаны паміж сабой сродкамі.

9. Тэкставыя ўніверсаліі. Тэкставая катэгорыя “час”. Да тэкставых універсалій адносяцца: чалавек, час, прастора, падзея. Час і прастора часта аб’ядноўваюцца ў 1-о паняцце – хранатоп. Тэкставая катэгорыя “час” вызначаецца як такая катэгорыя, з дапамогай якой змест тэксту суадносіцца з воссю часу: рэальнай гістарычнай перспектывай рэчаіснасці ці яе праламленнем. Віды часу. Даследчыкі вылучаюць час рэальны і перцэптуальны (час у яго суб'ектыўным успрыманні), суадносячы дадзеныя віды прымяняльна да тэксту з часам аб'ектыўным (дыктумным) і суб'ектыўным (модусным). Аб'ектыўны час вызначаецца як адносна адэкватна адлюстраваны ў тэксце рэальны час, калі падзеі тэксту ставяцца ў сувязь з рэальнымі момантамі, перыядамі, працэсамі ў жыцці асобы. Суб'ектыўны час звязаны з індывідуальным асэнсаваннем мадэлі аб'ектыўнага часу. Па Патабні час: Рэальны - для рэальнага часу характэрны: аднамернасць, бесперапыннасць, незваротнасць упарадкаванасць; Мастацкі - даследчыкі разглядаюць мастацкі час як адзінства канчатковага і бясконцага, прыватнага і агульнага. Віды мастацкага часу: Рэальны мастацкі час - у большай ступені суаднесены са светам рэчаіснасці, менш схільны да змен пад уздзеяннем настрояў аўтара, час рэальнага свету звычайна перспектыўны, храналагічна паслядоўны. Да ірэальнага часу аўтар адносіць такія тыпы, як астральны, інфернальны, чароўны (- Грошы я прыбяру, - мужчынскім басам сказала сястра міласэрнасці. - Няма чаго ім тут валяцца. – Згрэбла птушынай лапай этыкеткі і стала раставаць у паветры (М. Булгакаў. Майстар і Маргарыта)), міфалагічны, казачны (Жыў-быў поп, / талаконны лоб), фантастычны, фантасмагарычны, час Залюстроўя (Там, дзе пахаваны стары чараўнік, / Дзе прабітая ў мармуры пячора, / Мы пачуем нясмелы, таемны крок, / Мы з табой убачым Люцыфера. (Н.С. Гумілёў)). Гэты падыход улічвае ўзаемадзеянне трох тэмпаральных (часавых) «восяў»: · каляндарнага часу, які адлюстроўваецца пераважна лексічнымі адзінкамі з семай «час» і датамі· падзейнага часу, арганізаванага сувяззю ўсіх прэдыкатаў тэксту (галоўным чынам дзеяслоўных формаў); · перцэптыўнага часу, які выказвае пазіцыю апавядальніка і персанажа (пры гэтым выкарыстоўваюцца розныя лексіка-граматычныя сродкі і часовыя зрушэнні). Нараўне з адзначанымі відамі часу, дыферэнцуюцца сюжэтны час і час фабульны, які адлюстроўвае рэальную паслядоўнасць падзей; аўтарскі час і суб'ектыўны час персанажаў; у якасці розных формаў праяў часу вылучаюцца час бытавы і гістарычны, час асабісты і сацыяльны. Акрамя разгледжаных відаў мастацкага часу ёсць іншая тыпалогія, у аснове якой ляжыць вылучэнне ўніверсальнага сэнсу «час», па-рознаму прадстаўленага ў розных тэкстах у адпаведнасці з інтэнцыяй аўтара. Гаворка ідзе пра такія віды мастацкага часу, як канкрэтны, абстрактны, абагульнены, паэтычна трансфармаваны. Канкрэтны час – прадукт творчасці аўтара, эстэтычнае ўзнаўленне часу, суаднесенага з жыццём вызначанай асобы (лірычнага героя), падзеяй у жыцці вызначанай асобы, грамадства ці прыроды. У якасці рэлевантнай прыкметы дадзенага тыпу часу вылучаецца прайграванне ў тэксце суб'екта, які перажывае яго, няхай гэтым суб'ектам будзе асоба, грамадства ці прырода. Абагульняючы мастацкі час вызначаецца як прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна ўвасабляе ўяўленне пра час, суб'ектам
якога можа быць любая асоба, якая валодае пэўнымі асаблівасцямі, або падобныя прыродныя з'явы. Суб'ект часу ў гэтым выпадку называецца адцягненым назоўнікам, або форма выкладу – звароту (радзей-безасабовая форма) адносіць змест тэксту да любога суб'екта, надзеленага пэўнымі асаблівасцямі. Мастацкі час-абстракцыя тлумачыцца як прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна адлюстроўвае ўяўленне існавання «чыстага» часу, пазбаўленага суб'екта быцця. У гэтым выпадку час сам ўвасабляецца і аказваецца актыўнай дзеючай асобай. Пад паэтычнай трансфармацыяй часу разумеем прадукт творчасці аўтара, які эстэтычна ўвасабляе ірpэальны вобраз, які замяшчае ўяўленне пра час. Моўныя сродкі выражэння часу: лексічныя, марфалагічныя (дзеяслоўныя формы), сінтаксічныя.



10. Тэкставая катэгорыя “прастора”. “Мадэлі” прасторы ў мастацкім тэксце. Тэкставая прастора (лакальнасць) — тэкставая катэгорыя, якая ўяўляе сабой неад'емную ўласцівасць усіх аб'ектаў рэчаіснасці, таму прасторавыя характарыстыкі прыпісваюцца і тым аб'ектам, якія самі па сабе не маюць прасторавай прыроды. Прасторавая арганізацыя тэкставых падзей, непарыўна звязана з яго часам, і сістэма прасторавых вобразаў тэксту – меркаванне Ніколінай. Уласцівасці рэальнай прасторы: працягласць, бесперапыннасць - перарывістасць, трохмернасць; форма, месцазнаходжанне, адлегласць. Тыпы тэкставай прасторы: аб'ектыўнае (дыктумнае) і суб'ектыўнае (модуснае); канцэптуальная прастора (разнавіднасць аб'ектыўнага на ўзроўні лагічных абстракцый) і мастацкая прастора (разнавіднасць суб'ектыўнай, якая стварае мастацкі вобраз прасторы), рэальная мастацкая прастора і ірэальная (яна дыферэнцыруецца на астральную (нябесную), інфернальную (якая адносіцца да пекла), чароўную і фантастычную (таямнічага міру), мастацкую прастору казкі), адкрытае і замкнёнае; Катэгорыя прасторы ў тэксце вызначаецца (выражаецца): адпаведнай лексікай, якая выражае прастору (даўжыня, луг, раўніна і інш.); прыназоўнікі з прасторавым зн-ем (над, пад, за, у, на і інш.); дзеясловы месца знаходжання ў прасторы, быцця, руху (жыць, спаць, бегчы і інш.); прыслоўі (справа, унізе, уверсе). Мастацкі час і прастора цесна ўзаемазвязаны, адлюстроўваючы дзве формы быцця. Для абазначэння іх сувязі М.М. Бахцін увёў паняцце хранатопу («часпрасторы»). Даследчык разглядаў хранатоп як фармальна зместавую катэгорыю, якая мае вялікае значэнне для жанравай прыроды тэксту і выявы чалавека.


11. Кагезія і кагерэнтнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Кагезія і кагерэнтнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – інтэнцыйнасць, інфармацыйнасць, успрымальнасць, сітуацыйнасць, інтэртэкстуальнасць).
Кагезія (лац. cohaesus – звязаны, сашчэплены) – гэта граматычныя і лексічныя сувязі паміж асобнымі часткамі тэксту, якія вызначаюць пераход ад 1-ой часткі да другой. Да такіх сродкаў сувязі адносяць: злучнікі і злучальныя словы; займеннікі; трывальна-часавая суаднеснасць выказнікаў; пропуск; паўтор слова; сінонімы; словы 1-ой тэматычнай групы і інш. Па-сутнасці, менавіта кагезія забяспечвае ў тэксце кантынуум - лагічную (часавую і прасторавую) паслядоўнасць узаемазвязаных асобных паведамленняў фактаў дзеяння. Кагезія – асаблівыя віды ўнутрытэкставай сувязі, якія забяспечваюць кантынуум, г.зн. лагічную паслядоўнасць (тэмпаральную і/або прасторавую), узаемазалежнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш. Кагерэнтнасць (лац. cohaerentia – шчапленне, сувязь) – гэта адзінства, інтэграцыя ўсіх сувязей у тэксце; цэласнасць як уласцівасць усяго тэксту. Такая цэласнасць забяспечваецца не толькі моўнымі сродкамі, але і мастацкімі: адзінства вобраза; наяўнасцю канцэпта; тэм і падтэм; асноўнай думкі і г.д.



12. Сродкі і формы кагезіі ў тэксце: традыцыйна-граматычныя, лагічныя, асацыятыўныя, вобразныя, кампазіцыйна-структурныя, стылістычныя, рытмаўтваральныя. Кагезія – асаблівыя віды ўнутрытэкставай сувязі, якія забяспечваюць кантынуум, г.зн. лагічную паслядоўнасць (тэмпаральную і/або прасторавую), узаемазалежнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш. Адрозніваюць традыцыйна-граматычныя, лагічныя, асацыятыўныя, вобразныя, кампазіцыйна-структурныя, стылістычныя, рытмаўтваральныя сродкі і формы кагезіі. Да традыцыйна-граматычных адносяць злучнікі, злучальныя словы, дэйктычныя сродкі, дзеепрыметныя звароты і інш., якія выступаюць і сродкамі сувязі ў сказах і ЗФА. Да лагічных сродкаў сувязі адносяцца прыслоўі з прасторавым і часавым значэннем (тыпу нядаўна, неўзабаве, некалькі дзён таму; непадалёку, насупраць, побач і інш.), пабочныя канструкцыі (па-першае, па-другое, нарэшце), графічныя сродкі (вылучэнне частак выказвання лічбамі ці літарамі – а, б, в). Такія адзінкі перадаюць паслядоўнасць і ілюструюць прычынна-выніковыя адносіны. У аснове асацыятыўнай кагезіі ляжаць рэтраспекцыя, канатацыя, суб’ектыўна-ацэначная мадальнасць. Такі від кагезіі не заўсёды ўлоўліваецца. Вербальнымі сігналамі такой кагезіі могуць быць словы яму згадалася; падобна да таго як; гэта нагадала яму і інш. Такі від кагезіі характэрны ў асноўным для мастацкай літаратуры. Пад вобразнай кагезіяй разумеюцца такія формы сувязі, якія, пераклікаючыся з асацыятыўнымі, выклікаюць уяўленні пра пачуццева ўспрымальныя аб’екты рэчаіснасці. Найбольш вядомая форма вобразнай кагезіі – разгорнутая метафара. Напрыклад: На маёй дарозе ўзгоркі і ўпадзіны. Але гэта мая дарога: яна рухаецца, яна разважае, яна размаўляе, яна ўдакладняе маю хаду (А. Разанаў). Да кампазіцыйна-структурных форм кагезіі адносяцца найперш такія, якія парушаюць паслядоўнасць і лагічную арганізацыю паведамлення рознымі адступленнямі, устаўкамі, часавымі ці прасторавымі апісаннямі з’яў, падзей, непасрэдна не звязаных з асноўнай тэмай (сюжэтам) паведамлення. Стылістычная кагезія прадстаўлена рознымі стылістычнымі фігурамі і паўторамі (паралелізм, хіязм, параўнанне, антытэза і інш.). Напрыклад: Па настаўніку бачаць вучняў, па вучнях – настаўніка (Ф. Янкоўскі); Не ўсё, што расце, расце для яды, і ўсё, што расце, расце не адною ядою (А. Разанаў). Да рытмаўтваральных форм кагезіі адносяць рыфму, рытм, метр, анжамбеман і інш. Напрыклад: Што гэта – нервы сваволяць ці нельга без крыку у гэтым жыцці? (А. Вярцінскі) (прыклад анжамбемана). Кагезія бывае кантактная і дыстантная. Пры
кантактнай звязаныя элементы сумежныя, размяшчаюцца побач, пры дыстантнай – на пэўнай адлегласці, раздзеленыя іншымі элементамі выказвання.


13. Інтэнцыйнасць і ўспрымальнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Паняцце прэсупазіцыі і фонавых ведаў. Інтэнцыйнасць і ўспрымальнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – кагезія, інфармацыйнасць, кагерэнтнасць, сітуацыйнасць, інтэртэкстуальнасць). Інтэнцыйнасць (лац. intention - памкненне) – гэта накіраванасць на дасягненне пэўнай мэты, пэўны намер чалавека (моўцы). У лінгвістыцы пад інтэнцыяй разумеецца найперш камунікацыйны намер (зносіны, мэта паведамлення). Успрымальнасць тэксту звязана з яго дэкадзіраваннем – асэнсаваннем зместу і формы. Успрыманне тэксту звязана з яго асэнсаваннем, разуменнем (бачаннем) яго цэласнасці і звязнасці. Правільнасць успрымання тэксту забяспечваецца не толькі веданнем мовы твора, але і агульным фондам ведаў (камунікацыйным фонам, які дапамагае дэкадзіраваць тэкст). Часам прынята гаварыць, што чытач для паспяховага дэкадзіравання тэксту павінен валодаць фонавымі ведамі – сукупнасцю звестак культурнага, гістарычнага, краязнаўчага, матэрыяльнага, прагматычнага і іншага характару. Фонавыя веды яшчэ часам звязваюць з папярэднімі ведамі, або прэсупазіцыяй (лац. prae + supposition (меркаванне)). Прэсупазіцыя - кампанент сэнсу тэксту, не выказан вербальна (слоўна).


14. Інфармацыйнасць і інтэртэкстуальнасць як крытэрыі тэкстуальнасці. Інфармацыйнасць і інтэртэкстуальнасць з’яўляюцца аднымі са сродкаў тэкстуальнасці (пад тэкстуальнасцю маюцца на ўвазе асноўныя прыкметы тэксту, найперш звязнасць, паслядоўнасць, інфармацыйнасць. Іншыя сродкі тэкстуальнасці – інтэнцыйнасць, кагезія, успрымальнасць, сітуацыйнасць, кагерэнтнасць). Інфармацыйнасць – гэта перадача або паведамленне пэўнай інфармацыі пра падзеі, факты, людзей і г.д. Гальперын вылучае 3 віды тэкставай інфармацыі: фактуальную (паказвае на падзеі, з’явы, працэсы, якія адбываліся, адбываюцца ці будуць адбывацца ў рэальным або ва ўяўна-фантастычным свеце, які апісаны аўтарам. Яна суадносіцца з тэмай тэксту), канцэптуальную (лацінскае слова канцэпцыя (conceptio) мае 2 зн-ні: 1 – сістэма поглядаў, спосад разумення якіх-н. з’яў; 2 – асн думка чаго-н. Адсюль вынікае, што канцэптуальная інфармацыя – гэта асаблівасці светаўспрымання аўтара, яго інтэрпрэтацыя таго, пра што ён піша ў тэксце. Можа быць акрэслена ў загалоўку, асобным сказе тэксту, але найчасцей яна вынікае са зместу ўсяго выказвання), падтэкставую (гэта не выражаны словамі, “завуаляваны” змест тэксту. Яе сэнс вынікае з асобных дэталяў, угадваецца па адносінах аўтара да таго, пра што ён распавядае. Выяўленне падтэкставай інфы патрабуе ад чытача ці слухача аналітычнага, асацыятыўнага мыслення, вобразнага ўяўлення, умення абапірацца ў працэсе асэнсавання зместу тэксту на свій жыццёвы вопыт. Навуковыя тэксты звычайна не маюць такой інфармацыі, бо для іх характэрна дакладнасць, яснасць выказанай думкі). Інтэртэкстуальнасць – гэта дыялагічнае ўзаемадзеянне тэкстаў; выкарыстанне у 1-ым тэксце намёку або спасылкі на іншы тэкст. Гэты тэрмін быў уведзены ў 1967 годзе фр.даследчыцай Юліяй Крысцевай для абазначэння агульнай уласцівасці тэкстаў, што выражаецца ў наяўнасці паміж імі сувязей, дзякуючы якім тэксты могуць спасылацца адзін на аднаго. Аднак першапачаткова ідэя дыялогу паміж тэкстамі належала рускаму філолагу М. Бахціну. Прыклад: перыфраза Калесніка: “маральна-патрыятычны канкурэнт Персідскага ўзору”.