Файл: Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.10.2024

Просмотров: 16

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.



15. Цэласнасць і разгорнутасць як асноўныя прыметы тэксту. Цэласнасць як асобная праблема вывучэння маст маўлення была ўпершыню вылучана моваведамі пражскага лінгвістычнага гуртка. Цэласнасць і адзінства ўсякага твора мастацтва аказваецца мерай яго мастацкасці незалежна ад стылю, жанру, роду. У якасці асновы цэласнасці вылучаецца аўтарская задума (тэма, ідэя, інтэнцыя, вобраз аўтара) ці вобраз і розныя прынцыпы яго выяўлення. Звычайна маст тэкст нарадж у пошуку адказу на ?, што ўзнікла ў дадзеным соцыуме ці культуры. У бел літ-ры важным для многіх пісьменнікаў яшчэ стаў прынцып “спачатку перажыць, а потым напісаць”. Цэласнасць тэксту звычайна разглядаецца як наяўнасцьсэнсавага адзінства тэксту. Асноўны сэнс тэксту павінен выяўляцца праз узаемадзеянне ўсіх яго складнікаў. Цэласасць тэксту прадугледжвае лагічнае і паслядоўнае паведамленне пра пэўны прадмет думкі, без адступленняў ад г прадмета. Цэласнасць тэксту дасягаецца адзінствам задумы і дакладнасцю яго пабудовы, я-я выяўл найперш праз лагічную і стылістычную аднароднасць. Прадмет думкі (цэнтральны вобраз) ў тэксце павінен мець выразную дакладнасць і завершанасць у сэнсавым вырашэнні. Цэласнасць тэксту выяўляецца таксама праз сувязь яго асноўнай думкі або ідэі з тэмай, падтэмай, мікратэмай і наяўнымі ў тэксце канцэптамі, ключавымі словамі, эмат групамі слоў. Цэласнасць тэксту забяспечваецца таксама такой ключавой фігурай, як аўтар. Тэма – тое, пра што гаворыцца ў тэксце. Падтэма – дадатковая тэма ў тэксце, я-я пэўным чынам звязана з асн тэмай. Мікратэма – тэма невялікага фрагмента тэксту (звычайна абзац ці некалькі). Разгорнутасць тэксту – г яшчэ 1 з асн прыкмет, які заключаецца фактычна ў раскрыцці, развіцці ўзятай аўтарам тэмы.


16. Паслядоўнасць і звязнасць як асноўныя прыметы тэксту. Паняцце пра кампазіцыю тэксту. У тэксце цесна звязаны такія прыкметы як паслядоўнасць і звязнасць. Паслядоўнасць – можна разумець як схему, я-я адлюстроўвае парадак элементаў зместу. Паслядоўнасць выразна пряўляецца ў кампазіцыі тэксту (яго будове). Звязнасць тэксту прадугледжвае рацыянальную паслядоўнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў, эмоцый, пра я-я ідзе гаворка ў тэксце. Структурная звязнасць дасягаецца пры ўмове, што кожная наступная фраза тэксту ўключае ў сабе зн-не папярэдней. Звязнасць заключаецца ў відавочнай сувязі паміж асобнымі сказамі, абзацамі, фрагментамі тэксту. Кампазіцыя (лац.: componere — складаць) — абумоўленая зместам будова твора. Звычайна тэкст складаецца з 3 структурных частак: зачыну, асноўнай часткі і канцоўкі. У зачыне, які ўключае ў сябе 1 ці некалькі сказаў, акрэсліваецца тэма тэксту,яго асн думка. У наст сказах, сэнсава звязаных з зачынам, паглыбляецца, пашыраецца тэма тэксту, раскрываецца сутнасць выказвання. Завяршаецца тэкст канцоўкай – істотным структурным кампанентам, у якім робіцца падагульненне таго, пра што гаварылася ў асн частцы. Пераважная большасць тэкстаў дзеліцца на абзацы і складаныя сінтаксічныя цэлыя адзінкі. Такі падзел лагічна апраўданы: структурна правільна аформлены тэкст дапамагае чытачу лягчэй успрымаць інфармацыю. Тэрмін абзац мае 2 зн-ні. Найчасцей абзац разумеюць як адступленне ў пачатку радка ў правы бок. Абзацам называюць і частку тэксту аднаго чырвонага радка да другога, я-я складаецца з аднаго ці некалькіх сказаў і вызначаецца адноснай закончанасцю думкі. Складанае сінтаксічнае цэлае (ССЦ), або звышфразавае адзінства (ЗФА), - гэта група тэматычна аб’яднаных, сэнсава ўзаемазвязаных сказаў, я-я вызначаецца інтанацыйнай і кампазіцыйнай завершанасцю. Паводле слоў Лосевай, кожнае ССЦ уяўляе сабою апавяданне ў мініяцюры са сваім пачаткам, развіццём дзеяння і канцоўкай. Яно можа быць роўнае тэксту, складацца з 1-го ці некалькіх абзацаў. Поўнасцю ССЦ раскрывае сваю зместавую і сэнсавую сутнасць у складзе фрагментаў, я-я вызначаюцца больш складаным сінтаксічным узроўнем у параўнанні с ССЦ. Тэксты вялікага аб’ёму могуць складацца з наступных структурных частак: глава, раздзел, частка, кніга. Кожная з іх вызначаецца сэнсавай і структурнай завершанасцю, тэматычнай аб’яднанасцю зместу.



17. Тыпы сувязей у тэксце: ланцужковая і паралельная, экспліцытная і імпліцітная, левабаковая і правабаковая. У тэксце паводле розных параметраў адрозніваюць наступныя тыпы ці віды сувязей: 1) ланцужковую; 2) паралельную; 3) далучальную; 4) змешаную. Па-другое экспліцытную і імпліцытную, па-трэцяе левабаковую і правабаковую. Левабаковая сувязь – гэта ўказанне ў тэксце на раней сказанае (анафара), правабаковая сувязь – гэта указанне на наступную расшыфроўку ў тэксце (катафара). Названыя віды сувязей вылучаюцца ў залежнасці ад месца размяшчэння сігналаў сувязі ў кампанентах тэксту. Экспліцытная сувязь мае фармальныя сродкі выражэння ў тэксце, сінтаксічны паралелізм. Імпліцытная сувязь не мае фармальнае выражэнне ў тэксце, яна грунтуецца на асэнсаванні асацыятыўнага і канатыўнага зместу моўных адзінак ужытых у тэксце (сувязь паміж пажарам і агнём у вершы “Дзічка” Разанава). Сувязь бывае кантактная і дыстактная. Кантактная – гэта сувязь паміж моўнымі адзінкамі, якія стаяць у тэксце побач адна пры адной. Дыстантная –гэта аддаленая сувязь, калі паміж аналізуемымі моўнымі адзінкамі размяшчаюцца іншыя моўныя адзінкі. Ланцужсковая (паслядоўная) сувязь – паказвае на паслядоўную узаемасувязь выказванняў, якія чапляюцца адно за адно нібы звёны ланцужка. Парарлельная сувязь адзначаецца тады, калі будова сказаў тоесная. Далучальная сувязь назіраецца тады, калі змест наступнага выказвання дадае інфармацыю да асноўнага. Змешаная сувязь – гэта спалучэнне некалькі відаў сувязі.

18. Камунікацыйная арганізацыя тэксту. Віды камунікацыйных рэгістраў у тэксце: адлюстравальны, інфармацыйны, абагульняльны, волевыяўленчы, рэакцыйны. Камунікацыйная арганізацыя тэксту вызначаецца яго інфармацыйнасцю і звязваецца з такімі паняццямі, як камунікацыйны рэгістр і тэма-рэматычная структура тэксту. Камунікацыйны рэгістр – гэта такая кампазіцыйна-сэнсавая частка тэксту, якая перадае пэўную мадэль успрымання і адлюстравання рэчаіснасці. Адрозніваюць адлюстравальны, інфармацыйны, абагульняльны, волевыяўленчы і рэакцыйны камунікацыйныя рэгістры. Іх аб’ём можа быць роўны сказу ці нават яго частцы

, некалькім сказам, складанаму сінтаксічнаму цэламу. Адлюстравальны (рэпрадукцыйны) рэгістр перадае падзею так, быццам аўтар (ці герой) бачыць яе непасрэдна ў момант напісання тэксту: Лета ўбіраецца ў сілу. Буяе разнатраўе, шчодра цвітуць краскі. Белыя, сінія, жоўтыя, чырвоныя. Яшчэ спяваюць птушкі (І. Навуменка). Інфармацыйны рэгістр перадае ацэнку каго-, чаго-небудзь ці меркаванне апавядальніка адносна ўбачанага, пачутага і г.д. Інакш кажучы, інфармацыйны рэгістр перадае рэакцыю моўцы. Напрыклад: Пастаянна чалавек не можа жыць у радасці, бо той, хто ніколі не ўведаў, што такое расчараванне, сум, боль, сумненне, мусіць, не можа быць ні радасным, ні, тым больш, шчаслівым: адкуль яму будзе знаёма тая змена настрояў – ад балючага да прыемнага, – якая, можа, ужо сама па сабе і ёсць радасць (Я.Сіпакоў). Абагульняльны рэгістр выражае пэўныя вывады. Найчасцей такая інфармацыя рэалізуецца ў прыказках і афарызмах: Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў (У. Караткевіч). Волевыяўленчы (валюнтатыўны) рэгістр адлюстроўвае пабуджэнне да якога-небудзь дзеяння. Ён мае форму загаду, закліку, просьбы і т.п.: От сядзі, хлопец! Куды і чаго бегчы… (М. Гіль). Рэакцыйны рэгістр перадае рэакцыю персанажа на нейкія падзеі, пра якія ідзе гаворка ў тэксце: Ды куды гэта вы? Хіба я вас адпушчу ад сябе? (Р.Сабаленка). Часта названы рэгістр увасабляецца ва няўласна-простай мове.


\

19. Тэкставыя тэма-рэматычныя структуры: ступеньчатая, веерная, аўтаномная. У тэксце адметна рэалізуюцца тэма-рэматычныя структуры, якія прынята разглядаць у якасці асноўных структурных адносін у тэксце і асноўнага кампанента звязнасці тэксту. Наяўнасць тэма-рэматычных апазіцый дазваляе перадаць у тэксце інфармацыю. Тэмы “сашчапляюць” тэкст, а рэмы перадаюць інфармацыю. Прычым, у адрозненне ад сказа, тэма тут займае першасную пазіцыю, бо менавіта яна і з’яўляецца матывам стварэння тэксту, яго зачынам і асновай. Паводле будовы адрозніваюць ступеньчатую, веерную і аўтаномную тэма-рэматычную арганізацыю тэксту. Ступеньчатая тэма-рэматычная арганізацыя з’яўляецца кананічнай. Пры такой арганізацыі рэма папярэдняга выказвання становіцца тэмай наступнага. Схема такая: Т1 → Р1 Т2 (=Р1) → Р2 Т3 (=Р2) → Р3. Напрыклад: Чалавек – гэта вір. Глыбокі і цёмны, дна якога не ўбачыць. Не ўбачыць і наогул таго, што дзеецца там, чым жыве таемная глыб гэтага віру (М. Зарэцкі). Веерная арганізацыя ілюструе стабільную тэму, якая паўтараецца, і розныя рэмы да яе: Воля – не тое, што рукі развяжуць, зменяць на большую клетку малую. Воля – не тое, што “вольны ты” – скажуць. Воля – то воля, якую адчую (Л. Геніюш). Аўтаномныя тэма-рэматычныя структуры самастойныя і знешне не залежаць адна ад другой: Т1 → Р1 Т2 → Р2; Напрыклад: Казаў мудрэц: Яно – і нараканне, і сонца І пякучай цемры сплаў… “Якія вочы мне дало каханне!”, але… спярша душу яму аддаў (Р. Баравікова).




20. Тыпы рэматычных дамінант: прадметная, акцыянальная, статальная, статальна-дынамічная, імпрэсіўная, сінкрэтычная. У дачыненні да тэма-рэматычнай структуры тэксту яшчэ вылучаюцца асноўныя тыпы рэматычных дамінантаў: прадметная, якасная, акцыянальная, статальная, статальна-дынамічная і імпрэсіўная. Прадметная дамінаната характэрная пры апісанні месца. Напрыклад: Хата была адчынена. Усё ў ёй выглядала па-ранейшаму, як год і два назад: у пярэднім пакойчыку пры акне стаяў няхітры, з тоўстых дошак стол, стаяла грубка, двое дзвярэй абапал грубкі вялі ў маленькія спальныя пакоі… (В.Карамазаў). Якасная дамінанта характарызуе асобу ці прадмет: Вячка стаяў пасярэдзіне апачывальні, глыбока задумаўшыся. Ён быў высокі, дзесяць вяршкоў росту, гнуткі ў поясе, светла-русы, з кароткай барадой, якая злёгку кучаравілася (Л. Дайнека). Акцыянальная дамінанта выяўляе паслядоўнае разгортванне тэксту пры перадачы дынамікі дзеяння: Вавёрцы, мабыць, надакучыла важдацца з баравікамі, што былі паднятыя з зямлі чалавечымі рукамі і нанізаны на пруток. Яна шмыганула зноў да соснаў, хутка-хутка паднялася па камлі самай тоўстай з іх у голле. Пераскочыла, перабегла з галіны на галіну – толькі рыжы хвост агнём мільгануў у зеляніне, – мітнулася на той бок, дзе быў хвойнік (Б. Сачанка). Статальная дамінанта выразна проціпастаўляецца акцыянальнай (актальнай), яна выкарыстоўваецца пры адлюстраванні стану чалавека, прыроды, з’явы: Канчалася лета, дагараў адзін з апошніх жнівеньскіх дзён. Вялікае барвовае сонца нізка павісла над асмужанымі дубровамі. На сскошаных лугах слаўся сіняваты дымок ад далёкага вогнішча. Было ціха і па-асенняму празрыста ў чыстым восеньскім небе (С. Грахоўскі). Статальна-дынамічная дамінанта выяўляецца пры характарыстыцы паступовага змянення стану: Пад вечар, ужо на змярканні, стаў пашумліваць вецер. Пасыпаў дробненькі, гусценькі сняжок. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. Вецер крапчэў. І неба і зямля зліліся ў суцэльным віхры снежнага пылу і цемрадзі. Разгулялася завіруха. На ўсе галасы гула за вокнамі бязладная музыка (Я. Колас). Імпрэсіўная дамінанта характарызуе тыя тэкставыя фрагменты, у якіх навакольнае асяроддзе, знешні свет перадаюцца праз суб’ектыўна-эмацыянальнае ўспрыманне аўтара, праз перадачу яго ўражання. Напрыклад: Восень – гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця. Няхай прыгрэе сонца, і тады за цёплым летам адразу пачнецца вясна, без ніякай восені і зімы, без ніякага перапынку. Хіба ўвосень не расцвітае прыгажуня-яблынька, зведзеная ў зман здрадлівай ласкай бабінага лета? Нездарма, відаць, нашы далёкія продкі кожны новы год жыцця пачыналі з восені… (І.Навуменка). Акрамя вылучаных рэматычных дамінанатаў, ёсць яшчэ сінкрэтычная, у якой адбываецца зліццё некалькіх тыпаў. Напрыклад, у наступным кантэксце прадстаўлена акцыянальна-якасная дамінанта: Ад горада да горада, ад сяла да сяла ўюцца, бягуць дарогі. Бягуць праз палі і лясы, лугі, балоты. То цяжка, стомлена ўзлазяць на пагоркі, як бы прагнуць паглядзець, што ж там далей, то весела спадаюць уніз, у лагчыны, нібы хочуць ад некага схавацца. Бітыя, абсаджаныя векавымі бярозамі і ясакарамі, і ледзь прыкметныя ў траве сцяжынкі; дарогі крывыя, з грэблямі на кожным кіламетры і вузенькімі драўлянымі масткамі; дарогі роўныя, як струна, на ўвесь абсяг людскога вока; дарогі кружныя і дарогі прамыя (Б.Сачанка).