Файл: Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.10.2024

Просмотров: 19

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.



21. Канцэптуальная прастора тэксту. Канцэпты як кампаненты кагнітыўнай структуры тэксту. Канцэпт (ад дзеяслова concipere ‘збіраць’, ‘схопліваць’, ‘загарацца’, ‘задумваць’, ‘зачынаць’) адносіцца да сферы ідэальнага, ментальнага. Канцэпт – гэта асноўная адзінка ментальнасці, якая заключае ў сабе яркае вобразнае ўяўленне і сукупнасць асацыяцый і канатацый, рэпрэзентуемая вербальна моўнымі адзінкамі розных узроўняў (словам, словазлучэннем, усёй словаўтваральнай парадыгмай). (Ментальнасць - гэта спосаб бачання свету, у якім думка спалучаная з эмоцыямі). Канцэпты – гэта адзінкі мыслення. Яны фарміруюцца на аснове індывідуальных пачу́ццевых вобразаў, якія складваюцца на аснове асабістага пачу́ццевага вопыту чалавека. У сучасных лінгвакультуралагічных даследаваннях пад канцэптам разумеюцца ідэальныя аб’екты, якія адлюстроўваюць пэўныя культурна-вартасныя ўяўленні чалавека пра рэчаіснасць. Розныя азначэнні канцэпта дазваляюць выдзеліць яго наступныя прыкметы: 1) гэта мінімальная адзінка чалавечага вопыту ў яго ідэальным уяўленні, якая вербалізуецца з дапамогай слова; 2) гэта асноўныя адзінкі апрацоўкі, захавання і перадачы ведаў; 3) канцэпт мае рухомыя межы і канкрэтныя функцыі; 4) канцэпт сацыяльны, яго асацыятыўнае поле абумоўлівае яго прагматыку; 5) гэта асноўная ячэйка культуры. Не вырашаным у сучасным мовазнаўстве з’яўляецца пытанне пра колькасць канцэптаў у канцэптуальнай карціне свету. Меркаванне, што канцэптам можа стаць амаль кожнае слова (М. У. Піменава) супрацьстаіць пункту гледжання, што канцэптаў у нацыянальнай карціне свету не больш за некалькі соцень (Ю. С. Сцяпанаў, С. Р. Варкачоў). Аднак большасць даследчыкаў выдзяляе набор ключавых канцэптаў у канцэптуальнай карціне свету нацыі. Ключавы канцэпт – гэта этнакультурнае знакавае паняцце, асабліва важнае і паказальнае для асобна ўзятай супольнасці. Напрыклад, канцэпт бульба для беларусаў. Папулярнасць бульбы прасочваецца ў наяўнасці крылатых выразаў (бульба – другі хлеб), мностве назваў страў з бульбы (дранікі, клёцкі, калдуны, бабка – многія з прыведзеных лексем з’яўляюцца безэквівалентнымі ў дачыненні да іншых моў), шматлікіх вершаў беларускіх пісьменнікаў (Р. Барадулін, С. Законнікаў, П. Панчанка), нават мянушка беларуса – бульбаш – ператварылася ў нацыянальны брэнд. У беларускай моўнай прасторы навукоўцы вылучаюць тры групы канцэптаў. Да першай групы адносяцца фундаментальныя агульначалавечыя канцэпты, якія валодаюць экзістэнцыяльнай значнасцю як для адной асобы, так і для чалавечых супольнасцей у цэлым. Гэта – час і прастора, лік, жыццё, свабода, воля, веды, смерць і інш. Другую групу ўтвараюць канцэпты, якія існуюць ва ўсіх або большасці культур, але з’яўляюцца асабліва значнымі для канкрэтнай культуры. Напрыклад, канцэпты воля і мова ў нацыянальнай карціне свету беларусаў актуальныя з прычыны цяжкага і доўгага шляху беларусаў да незалежнасці, права гаварыць на роднай мове. Да трэцяй групы адносяцца этнаспецыфічныя, унікальныя канцэпты дадзенай культуры. Цяжкасць перакладу лексічных рэпрэзентантаў падобных канцэптаў на іншыя мовы з’яўляецца, напэўна, асноўным крытэрыем іх выдзялення. Гэта – талака, хата, рахманасць і інш. Навуковец Д.С. Ліхачоў выдзяліў і канцэптасферу – гэта сукупнасць усіх канцэптаў, якія выкарыстоўваюцца носьбітам мовы ці цэлым народам.



22. Дэнататыўная і эматыўная прасторы тэксту. Для аналізу семантычнай арганізацыі тэксту важнымі з’яўляюцца паняцці канцэпта, канцэптуальнай, дэнататыўнай і эматыўнай прасторы тэксту, гарызантальнага і вертыкальнага тэксту, зместу і сэнсу тэксту. Некаторыя мы ўжо разглядалі пры вывучэнні папярэдніх тэм (н-д, канцэпт, канцэптуальная прастора (або канцэптасфера), змест, сэнс). Звернем увагу на іншыя. Дэнататыўная прастора тэксту – гэта адлюстраваныя ў тэксце індывідуальна-аўтарскія веды пра свет, увасобленыя ў інтэрпрэтаваным адбітку глабальнай сітуацыі, што складаецца з макра- і мікрасітуацый, якія звязаныя пэўнымі адносінамі і ў сукупнасці раскрываюць галоўную тэму твора. Пры гэтым глабальная сітуацыя мае характар падзеі і звязаная з раскрыццём галоўнай тэмы, макрасітуацыя апісвае канкрэтны тэкставы эпізод у межах тэкставага фрагменту – ССЦ, а мікрасітуацыя рэпрэзентуецца асобным выказваннем ці ланцужком выказванняў. Эматыўная прастора тэксту – гэта адлюстраваныя ў тэксце пачуцці, эмоцыі, перажыванні персанажа або аўтара. Пачуцці персанажа паўстаюць у тэксце як аб’ектыўныя, на самой справе існуючыя (дыктальныя), а пачуцці, што зведвае і выражае аўтар, маюць суб’ектыўную афарбоўку (мадальныя). У цэласным тэксце гарманічна пераплятаюцца дыктальна-эматыўныя сэнсы (узровень персанажа) і мадальна-эматыўныя сэнсы (узровень аўтарскай свядомасці), сукупнасць гэтых сэнсаў і складае ядро эматыўнага зместу тэксту.


23. Асноўныя катэгорыі тэксту (агульная характарыстка). У філасофіі ёсць наступнае вызначэнне тэрміна катэгорыя: катэгорыя – гэта шырокае паняцце, у якім адлюстроўваюцца найбольш агульныя і істотныя ўласцівасці, прыметы, сувязі і адносіны прадметаў, з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці (Кандакоў. Лагічны слоўнік-даведнік). Катэгорыі тэксту адлюстроўваюць яго найбольш агульныя і істотныя прыметы і ўяўляюць сабой ступенькі ў пазнанні яго анталагічных, гнасеалагічных і структурных прымет. Да асноўных катэгорый тэксту адносяцца: інфармацыйнасць, падзельнасць, кагезія, кантынуум, вертыкальны кантэкст, рэтраспекцыя і праспекцыя, мадальнасць, падтэкст, інтэграцыя і завершанасць. Адны з іх (інтэграцыя, кагезія і інш.) характарызуюць прыметы структуры тэксту і адносяцца да структурных, а другія звязаны са зместам тэксту і адносяцца да зместавых (канцэптуальных) катэгорый (кантынуум, інфармацыйнасць, падтэкст, мадальнасць і інш.). Разгледзім сутнасць асноўных катэгорый тэксту.




24. Інфармацыйнасць як асноўная тэкставая катэгорыя. Віды інфармацыі ў мастацкім тэксце. У тэорыі камунікацыі інфармацыя вызначаецца як новыя звесткі пра прадметы, з’явы, адносіны, падзеі аб’ектыўнай рэчаіснасці. Інфармацыя можа праяўляцца ў пэўных формах, н-д, паведамлення, апісання, разважання, пісьма, рэзалюцыі, дамовы, артыкула, нарыса, даведкі і інш. Кожная будзе валодаць сваімі адметнасцямі перадачы інфармацыі. Увогуле ў лінгвістыцы тэксту вылучаецца тры віды інфармацыі: зместава-фактуальная, зместава-канцэптуальная і зместава-падтэкставая. Зместава-фактуальная інфармацыя (ЗФІ) змяшчае паведамленні пра факты, падзеі, працэсы, якія адбываліся, адбываюцца ці адбудуцца ў рэальным ці выдуманым свеце, што паказаны ў творы. Названы тып інфармацыі экспліцытны па сваёй прыродзе, г.зн. ён заўсёды вербальна выражаны. Зместава-канцэптуальная інфармацыя (ЗКІ) паведамляе чытачу індывідуальна-аўтарскае разуменне адносін паміж з’явамі, што апісаны сродкамі ЗФІ, разуменне іх прычынна-выніковых сувязей. Такая інфармацыя не заўсёды яўна выражана. ЗКІ – гэта комплекснае паняцце, не тоеснае ідэі твора. Па сутнасці, ЗКІ – гэта задума аўтара плюс яе зместавая інтэрпрэтацыя. Зместава-падтэкставая інфармацыя (ЗПІ) уяўляе сабою “схаваную” інфармацыю, што вынікае са ЗФІ дзякуючы здольнасці моўных адзінак ствараць асацыятыўныя і канататыўныя значэнні і “прырошчваць” сэнс. ЗПІ носіць факультатыўны характар. Прырода ЗПІ часткова заключаецца ў адвольным, суб’ектыўным успрыманні (ці тлумачэнні). На думку Гальперына І.Р., само тлумачэнне тэксту ёсць не што іншае, як працэс раскрыцця ЗКІ, жаданне пераадолець павярхоўную структуру тэксту, яго даступны змест і пранікнуць у глыбінны сэнс, г.зн. у яго канцэптуальную інфармацыю. Але нават чытачы са значным вопытам тлумачэння ідэі мастацкага твора могуць па-рознаму разумець асноўную, але “схаваную” інфармацыю. Як заўважае сам даследчык, “у магчымасці рознага тлумачэння ідэі закладзена сутнасць усякага твора мастацтва”.


25. Падзельнасць як тэкставая катэгорыя. Аб’ёмна-прагматычны і кантэкстава-варыятыўны падзел тэксту. Падзельнасць тэксту – функцыя агульнага кампазіцыйнага плану твора, характар якой залежыць ад многіх прычын, а найперш – ад памеру частак твора, зместава-фактуальнай інфармацыі і прагматычнай устаноўкі стваральніка тэксту. Адрозніваюць аб’ёмна-прагматычны і кантэкстава-варыятыўны падзелы тэксту. Першы ўлічвае аб’ём тэксту і ўвагу чытача, другі вылучае ў тэксце такія формы, як мова аўтара, чужая мова, няўласна-простая мова, дыялог, цытацыя і інш.



26. Кагезія і кантынуум як тэкставыя катэгорыі. Кагезія (лац. cohaesus – звязаны, сашчэплены) – гэта граматычныя і лексічныя сувязі паміж асобнымі часткамі тэксту, якія вызначаюць пераход ад 1-ой часткі да другой. Да такіх сродкаў сувязі адносяць: злучнікі і злучальныя словы; займеннікі; трывальна-часавая суаднеснасць выказнікаў; пропуск; паўтор слова; сінонімы; словы 1-ой тэматычнай групы і інш. Па-сутнасці, менавіта кагезія забяспечвае ў тэксце кантынуум - лагічную (часавую і прасторавую) паслядоўнасць узаемазвязаных асобных паведамленняў фактаў дзеяння. Кагезія – асаблівыя віды ўнутрытэкставай сувязі, якія забяспечваюць кантынуум, г.зн. лагічную паслядоўнасць (тэмпаральную і/або прасторавую), узаемазалежнасць асобных паведамленняў, фактаў, дзеянняў і інш. Кантынуум – катэгорыя, непасрэдна звязаная з паняццямі часу і прасторы. Сам тэрмін азначае бесперапыннае ўтварэнне чаго-н., г.зн. непадзельная плынь руху ў часе і прасторы. У агульных рысах кантынуум можна ўявіць як пэўную паслядоўнасць фактаў, падзей, што разгортваюцца ў часе і прасторы, прычым паказ гэтага ў мастацкіх тэкстах кардынальна адрозніваецца ад паказу ў тэкстах іншых стыляў.


27. АЎТАСЕМАНТЫЯ, РЭТРАСПЕКЦЫЯ, ПРАСПЕКЦЫЯ ЯК ТЭКСТАВЫЯ КАТЭГОРЫІ. Аўтасемантыя – 1) катэгорыя тэксту, абумоўленая адноснай самастойнасцю пэўных адрэзкаў яго, у першую чаргу такіх, як сентэнцыі, цытаты, прыказкі, афарызмы і інш.; 2) прыём арганізацыі тэксту, заснаваны на выкарыстанні ў ім адносна самастойных адрэзкаў з мэтай найбольш паглыбленага раскрыцця змястоўна-канцэптуальнай інфармацыі. Рэтраспекцыя – зварот да таго, пра што ўжо распавядалася ў тэксце раней. Фармальнымі паказчыкамі рэтраспекцыі з’яўляюцца словы вышэйпамянёны, вышэйзгаданы; фразы тыпу як ужо адзначалася вышэй, мы ўжо падкрэслівалі, што…, варта яшчэ раз звярнуцца да той думкі, якая прагучала напачатку выступлення і інш. У мастацкіх тэкстах нярэдка рэтраспекцыя адлюстроўваецца ў выглядзе ўспамінаў. Праспекцыя – катэгорыя антанімічная рэтраспекцыі. Наяўнасць праспекцыі дае магчымасць адрасату ў нейкай ступені прадбачыць, пра што далей будзе распавядацца ў тэксце. Своеасаблівымі сігналамі яе з’яўляюцца выразы тыпу мы яшчэ звернемся да…, як будзе ўказана ніжэй…, яна і не думала, што зусім хутка… і інш. Асобую форму праспекцыі ўяўляюць сабой такія ўступныя часткі да параўнальна аб’ёмнага тэксту, як уводзіны, прадмова, “ад аўтара”, пралог.Істотнае значэнне з’ява праспекцыі мае ў мастацкім творы. Яна можа выклікаць у чытача дадатковую ўвагу да развіцця сюжэтнай лініі твора, актывізаваць чытацкае ўспрыманне жаданнем “спрагназаваць”, у якім кірунку будзе разгортвацца фабула тэксту.І рэтраспекцыя, і праспекцыя як аўтарскі прыём выступаюць дадатковым сродкам сувязі паміж часткамі тэксту, аб’ядноўваюць інфармацыю ў адзінае цэлае.



28. МАДАЛЬНАСЦЬ ЯК ТЭКСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ. АБ’ЕКТЫЎНАЯ І СУБ’ЕКТЫЎНАЯ МАДАЛЬНАСЦЬ. Мадальнасць – граматычна-семантычная (паняційная) катэгорыя, што выражае адносіны гаворачай асобы да выказвання або раскрывае адносіны зместу выказвання да аб’ектыўнай рэальнасці; выражаецца граматычнымі, лексічнымі і інтанацыйнымі сродкамі. Мадальнасць азначае адлюстраванне рэчаіснасці ў яго каштоўнасных арыентацыях. Мадальнасць падзяляецца на аб’ектыўную, якая выяўляе адносіны таго, што паведамляецца, да плану рэальнага або ірэальнага, і суб’ектыўную, якая выяўляе адносіны таго, хто гаворыць, да таго, што паведамляецца. Адрозніваюць аб’ектыўную і суб’ектыўныю мадальнасць:  аб’ектыўна-мадальнае значэнне выражаецца ў любым сказе рознымі відамі адносін зместу выказвання да рэчаіснасці не залежна ад гаворачай асобы: Салодкая дрыготка прабегла па ўсім яго агромністым целе, і клён прачнуўся; Адзін у свой час быў вялікім чалавекам, а ў нашы часы нічого не варт.  суб’ектыўна-мадальнае значэнне выражае адносіны асобы, якая гаворыць, да выказвання: Здаецца, агульнавядома, што найпершы абавязак літаратуры – ускрываць гнойныя раны чалавецтва і тым дамагацца іх вылячэння; Шчокі расчырванеліся: можа, ад сарамлівасці, а можа, ад старання. У сучаснай беларускай мове мадальнасць выражаецца марфалагічнымі, сінтаксічнымі і лексічнымі сродкамі. Марфалагічная мадальнасць адлюстроўваецца формамі абвеснага, загаднага і ўмоўнага ладоў дзеяслова: Няхай адбудзецца, няхай, Ты спадзявайся і чакай. Уранку, вечарам ці днём – Шукай каханага з агнём У сэрцы…; Сінтаксічная мадальнасць выражаецца: 1. пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі: Вядома, нялёгка развітвацца са сваёй марай ; 2. апавядальнымі (сцвярджальнымі, адмоўнымі), пытальнымі, пабуджальнымі і клічнымі сказамі: Дык хадзем! Нам з табой няма калі расседжвацца… Пайшлі. Пайшлі!. Лексічныя сродкі перадаюць мадальнасць праз семантыку розных часцін мовы: 1. назоўнікамі: магчымасць, праўда, факт; 2. прыметнікамі: правільны, упэўнены; 3. прыслоўямі: зразумела, безумоўна; 4. дзеясловамі: адмаўляць, значыцца; 5. спалучэннем інфінітываў з прэдыкатывамі (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі): добра працуецца, нельга забыць, трэба зрабіць; 6. інфінітывамі ў спалучэнні з дзеясловамі, што выражаюць жаданне, імкненне, неабходнасць, магчымасць: хачу прызнацца, трэба вучыцца, імкнуўся паправіць, можна адзначыць; 7. часціцамі: ага, так, не, хіба, хай (няхай), няўжо, як бы і інш.:


29.ПАНЯЦЦЕ ПРА ДРУГАСНЫЯ КАТЭГОРЫІ ТЭКСТУ: АНТРАПАЦЭНТРЫЧНАСЦЬ, САЦЫЯЛАГІЧНАСЦЬ, ДЫЯЛАГІЧНАСЦЬ, ЭСТЭТЫЧНАСЦЬ, ВОБРАЗНАСЦЬ І ІНШ.