Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 69

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Адной з асаблiвасцей беларускай дзiцячай паэзii на сучасным этапе з´яўляецца цiкавасць да «самой гiсторыi дыхання» - даўняй культуры Беларусi, традыцый нашага народа

Узмацненне казачнага пачатку ў прозе А. Бадака «Незвычайнае падарожжа ў краіну ведзьмаў».

Адзін з самых любімых жанраў Дзеружынскага – казка. Мікола Чарняўскi.За поспехі ў галіне дзіцячай паэзіі ен адзначаны Літаратурнай прэміяй Я.Купалы. Першы верш надрукаваны ў 1958 г. у газеце «Піянер Беларусі». Выйшлі кніжкі паэзіі для дзяцей «Дзе лета канчаецца» (1963), «Апошні бой» (1967), «Сонца ў хованкі гуляе» (1970), «Кліча горн» (1974), «Адрас наш - дзіцячы сад» (1975), «Парад» (1976), «Залатая ніва» (1977), «Дзе пяцёркі прадаюцца?» (1978), «Я збіраюся на БАМ» (1979), «Хто сябруе з добрым днём?» (1981), «Звініць званок...» (1982), «Зоркі-зорачкі» (1984), «Навечна з сонцам» (1986), «Аб чым пяе крынічка» (1989). Выдаў аповесці “Бугенок пачынае думаць”(1965) і “Акадэмія… на колах, альбо За вяселкай неўздагон” (1990). Таленавіты раскрыты ў вершах мастака асаблівасці мыслення малых, іх павышаная эмацыянальнасць, багатая фантазія. Паэт умее гаварыць, гуляць з дзецьмі; забаўляючы іх, адкрывае ім шмат таямніц, вучыць быць назіральнымі, спагадлівымі, духоўна іі эстэтычна ўзбагачае іх.

Паўлаў Уладзімір - першы верш надрукаваў у 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узлётная паласа» (1960), «Далягляд» (вершы і паэма, 1964), «Светацені» (1967), «Начная балада» (вершы і паэма, 1971), «Сонца купаецца» (вершы, паэма, 1976), «Каласы радкоў» (1979), «Сляза на вейцы» (1982), «Гадавое кальцо» (1986).Для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту напісаны “Пажарніца”, “Тайна бункера №7” (1968). Пісьменнік выкарыстоўвае актыўныя формы дыялогу з дзецьмі (вершы-пераблытанкі, забаўлянкі-пазнаванкі, загадкі), уключае ў свае творы шмат разнастайных звестак, выяўляе багатую фантазію, вынаходлівасць, веданне дзяцячай душы.

  1. Роля творчасці Уладзіміра Ягоўдзіка ў выхаванні экалагічнай культуры і цікавасці дзяцей да пазнання прыроды. Аналіз апавяданняў «Жураўлі», «Рак», «Ласка», «Баравік».

У. Ягоўдзiк – заснавальнік і рэдактар дзіцячага часопіса «Лесавік», рэдактар газеты «Дзеці і мы». Зварот У. Ягоўдзiка да народных скарбаў (кнiгi «Сонейка, свяці!», 1988; «Заклятыя скарбы», 1992; «Вужовы кароль», 1996). Тэма далёкага мінулага Беларусі ў гісторыка-пазнавальнай кнізе «Сем цудаў Беларусі» (1999).


Апавяданнi У. Ягоўдзiка вызначаюцца добрым дыдактызмам, бо пiсьменнiку з дапамогай займальнасцi ўдаецца звярнуць увагу а самае галоўнае: на неабходнасць аберагаць родную прыроду. Гэта па-сутнасцi, першыя ўрокi экалагiчнага выхавання. Творчасць Ул. Ягоўдзiка тэматычна i жанрава багатая. У яго знойдуцца i апрацоўкi легенд i паданняў, творы на сюжэты з народнай мiфалогii i своеасаблiвая iнтэрпрытацыя народных казак, уласныя лiтаратурныя казкi, апавяданнi пра канкрэтных гiстарычных асоб. Такая разнастайнасць адлюстравання рэчаiснасцi прываблiвае чытача. Лiтаратурныя аповесцi-казкi Ул. Ягоўдзiка заснаваны на народных матывах. Аднак гэта зусiм самастойныя мастацкiя творы, паколькi пiсьменнiк бярэ за аснову звычайныя жыццёва-прыродныя факты i напаўняе iх незвычайным казачным дзействам.

Баравік: Баравік-палкавік не спяшаецца ў палон, моўчкі цікуе з нейкай схованкі, прыглядаецца, які ты ўважлівы і пільны. Першыя-каласавікі. Потым-жніўнікі. Восенню-лістападнікі. Усе яны родныя браты, хоць растуць у розныя поры года. Самыя раннія белыя грыбы, сустракаюцца у дубравах. У бярозавых гаях растуць каржакаватыя баравікі. Грыбнік без баравіка-што салдат без медаля.


  1. Сучасная літаратурная казка і яе асаблівасці. Прытчавасць і філасафічнасць казак Раісы Баравіковай (“Тайна Прыгажосці”); сюжэтная займальнасць казак Алены Масла (зб. “Таямніцы закінутай хаты”); пазнавальная скіраваннасць казак Анатоля Бутэвіча (“Як акіян з кропелькай барукаўся”) і інш.

Цесным чынам з развіццем фантастычнай плыні звязана развіцце жанру празаічнай літаратурнай казкі, адной з важных асаблівасцей якой на сучасным этапе з’яўляецца сувязь з фальклорам, літаратурнымі традыцыямі (на ўзроўні вобразнай сістэмы, стылю, сюжэтных калізій, што адпавядае стылістычным устаноўкам філасофіі постамадэрну), а таксама скіраванасць на мастацкі і выдавецкі эксперыменты. Адной з важных асаблівасцей сучасных беларускіх літаратурных казак з’яўляецца іх пазнавальная скіраванасць. Пісьменнікі імкнуцца, каб казка не толькі выхоўвала, але і вучыла. Падобнага роду пазнавальныя казкі максімальна набліжаюць для дзіцячага разуменння навуковыя веды, садзейнічаюць сацыялізацыі дзяцей, бо звязваюць тэарэтычныя веды з практыкай, рэалізуючы адзін з асноўных прынцыпаў дыдактыкі.Таксама у казках падымаюцца экалагічныя праблемы, напрыклад“Каляровая затока” П.Васючэнкі.

Прытчавасць і філасафічнасць - характэрная рыса i казак Р. Баравіковай. Так, у казцы «Тайна Прыгажосці» пісьменніца з характэрнай для яе творчасці адкрытасцю i праніклівасцю падводзіць чытачоў да думкі, што жыццё рознакаляровае, цікавае сваёй разнастайнасцю, а ў кожным чалавеку жыве Тайна Прыгажосці, кожны з нас унікальны, а таму варты ўвагі.


Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Сваю задуму аўтар Анатоль Бутэвіч азначыў ў сваім уступным слове да чытача (і іх бацькоў): “Хто з нас у маленстве не марыў пра далёкія падарожжы, пра нябачаныя краіны, пра спатканне з самім Кавалём-Вярнідубам? Знайсці ўсё гэта мы маглі толькі ў кніжках, што распавядалі пра гэтыя незвычайныя – чамусьці яны заўсёды ўяўляліся нам заморскімі – далёкія землі. Калісьці не было такой складанай сучаснай тэхнікі, якая дазваляе за адно імгненне абляцець усю зямлю. А таму мы назаўсёды палюбілі чароўны свет кнігі. Палюбілі, каб ніколі не расставацца, нягледзячы нават на з’яўленне сучасных камп’ютэраў”. Актуальнасць аўтарскай задумы відавочна: А. Бутэвіч прывівае ў дзяцей любоў да мастацкай літаратуры, заахвочваючы іх цікавай прыгодніцкай казкай пра чароўную камп’ютэрную краіну – якая так вабіць сённяшніх дзяцей.


  1. Пазнавальны характар і паэтыка празаічных твораў Паўла Місько «Прыгоды Бульбобаў», «Маміна мама», «Прыйдзі, дзень-залацень».

Павел Андрэевіч Місько – таленавіты пісьменнік, які паўнагучна акрэсліў перспектыўныя параметры развіцця сучасная нацыянальнай дзіцячай літаратуры. Пераважная большасць гэтых апавяданняў адрасавана дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Дзеці часта становяцца ахвярамі несправядлівасці, маральная абразы і з боку дарослых, і з боку сваіх сяброў-аднагодкаў. Ахвярамі самаўпэўненнасці, ганарлівасці, непаслушэнства сваіх сябрукоў становяцца і маленькія героі такіх апавяданняў маральна-этычнай тэматыкак П.Місько, як “Добры чалавек”, “Салодкія яблыкі” і інш. Пры гэтым аўтар кожны раз падкрэслівае, што несумленныя ўчынкі неслухаў-ашуканцаў абавязкова прыводзяць дзяцей да адпаведнага пакарання. Асабліва ярка выдзяляецца аповесць “Прыгоды Бульбобаў” (1977). Гэтая фантастычная і разам з тым вельмі рэалістычная аповесць стала сапраўдным поспехам П.Місько. Яна ў займальнай форме аўтар расказвае пра маленькіх сабачанят Бульку і Боба, ачалавечваючы іх, што робіць твор не толькі займальным, але і вельмі пазнавальным. Надзяляючы сабачанят чалавечымі якасцямі, мастак стварае не ілюзію, а реалістычны малюнак блізкіх і трапяткіх узаемаадносіе чалавека і жывелы. Аповесць развівае ў дзяцей назіральнасць: аўтар адзначае, што калі паназіраць за хвастом, вушамі, спінаю, пысаю, то можна даведацца пра сабак і іх настрой. Твор “Прыгоды Бульбобаў” спрыяе фарміраванню духоўна гарманічнай асобы, якая бедзе любіць бацькоў, паважаць людзей, аберагаць прыроду, клапаціцца пра родны край. Аповесць «Эрпiды на планеце Зямля» спалучае фантастычную форму адлюстравання рэчаiснасцi з рэалiстычным i праўдзiвым паказам жыцця дзяцей. У аснове сюжэта – фантастычная гiсторыя, што адбылася са школьнiкам Ванем Гардзеевым, якi не валодае нiякiмi выключнымi здольнасцямi.Ваня можа быць гарэзлiвым i непаслухмяным, але ён шчыры, непасрэдны, марыць аб незвычайных прыгодах. Ён любiць марыць, уяўляць розныя прыгоды, але тое, што з iм здарылася, непараўнальнае з самымi смелымi марамi. Трэцякласнiк Ваня знаёмiцца з Эрпiдам, якаi прыбыў на Зямлю для вывучэння жыцця на гэтай планеце. Ваня аказвае дапамогу эрпiду. Ваня ўмее спачуваць чужой бядзе Вобразу Ванi супрацьстаўляецца вобраз Пецi Галабародзькi. Пеця даволi эгаiстычны i сквапны хлопец, якi думае толькi пра сваю выгаду. Ваню было з каго браць прыклад: i з дзеда Двайнога Гардзея – былога партызана разведчыка, i з бацькоў - сумленных i нястоўмных працаўнiкоў калгаснiкаў. Вялiкая заслуга ў тым, што браты Ваня i Лёня растуць сумленнымi i духоўна прыгожымi хлопцамi належыць дзеду Двайному Гардзею. У аснову аповесцi пакладзена навуковая гiпотэза аб iншаземных цывiлiзацыях, што робiць твор пазнавальным. У гэтай фантастычнай гiсторыi аўтар на першы план паставiў актуальныя праблемы сучаснага грамадства. Асаблiвую актуальнасць у творы мае праблема экалагiчнага выхавання падрастаючага пакалення. Пiсьменнiк вучыць не проста сузiраць прыгажосць прыроды, але i ахоўваць яе.


  1. Перыядычны друк для дзяцей на сучасным этапе. Агляд часопіса «Вясёлка»: асноўныя рубрыкі, тэматыка, жанравая разнастайнасць твораў сучасных пісьменнікаў.

На сучасным стане развіцця літаратуры для дзяцей на роднай мове удала працягвае сваю дзейнасць адзін са старэйшых, бадай, самы папулярны і шматтыражны з часопісаў Беларусі “Вяселка”.Часопіс “Вясёлка” адкрывае сваім чытачам дзівосны свет жыцця і прыроды, вучыць любіць свой край, сваю зямлю, родную мову, гісторыю. “Вясёлка” – адна з тых крыніц, з якіх пачынае фарміравацца і загартоўвацца светапогляд нашых дзяцей., рэдактарам якога ў розныя часы были славутыя майстры слова В.Вітка, Е.Лось, А.Грачнікаў, У.Ліпскі. Адпаведна тэматыцы, вызначанай рэдакцыяй, былі створаны рубрыкі: “Тэатр Васі Вяселкіна” (сцэнкі, сцэнарыі беларускамоўных пастановак і свят),”Крышку про книжку” (анатацыі на новыя кнігі для дзяцей), “Кацілася торба (фальклорныя матэрыялы – гульні, апавяданні, казкі, жарты, забаўлянкі), “Паштовы галубок” (допісы чытачоў), Хвілінкі-весялінкі (вершыкі, скарагаворкі, крыжаванкі, загадкі, анаграмы, рэбусы, вяселыя пытанні), “Вернісажык Вяселкі” (малюнкі чытачоў і прафесійных майстроў), “Была вайна” (да 60-годдзя Перамогі). Асобныя старонкі прысвечаны юбилеям беларускіх пісьменнікаў. Іх структура двухчастковая: невялікі уступ – біяграфічны артыкул пра пісьменніка і яго лепшыя творы.Звязвае разнародны матэрыял у адно не только беларускамоўнасць, высокі мастацкі узровень, тэматычная блізкасць твораў, але і агульны персанаж усіх нумароў часопіса Вася Вяселкін.Выданне гаворыць з чытачамі яго вуснамі – даступна, добразычліва, шчыра.