Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 66

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Тэма аховы прыроды ў вершах Эдзі Агняцвет ( зб. «Рэчка, рэчанька мая», «Хай часцей смяюцца дзеці»). Выхаваўчае значэнне гумарыстычных вершаў ( зб. «Доктар Смех»).

Эдзі Агняцвет (Эдзі Сяменаўна Каган, 1913-2000) выдала шэраг зборнікаў вершаў для дарослага чытача, але набыла значную вядомасць як творца для дзяцей.

Тэматычныя вершы Э.Агняцвет разнастайныя. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця. На раннім этапе творчасці яна аддала значна ўвагі, як і ўсе паэты таго часу, грамадзянскай лірыцы. Паэтка адкрывала дзецым свет людзей, што ў час вайны здзейснялі подвігі. Гэта найбольш ярка адлюстравана ў паэмах “Песня пра вытараваны сцяг” і “Будзем сябраваць”. У першай з іх ў паэтычнй форме расказваецца пра гераічны подзвіг піянеркі Мані Галафеевай, якая ў час акупацыі выратавала піянерскі сцяг; у другой апавядаецца пра гераічныя подзвігі юнай партызанкі Рымы Шаршневай. Праблемам cацыяльнай актуальнасці юных грамадзян Э.Агняцвет прысвяціла шмат вершаў. Вядома, не ўсе яны успрымаюцца сення.

Паэтызацыя Радзімы, прыгажосці краю таксама характэрна для паэзіі Э.Агняцвет. Запамінаюцца вершы “Рэчанька, рэчанька мая”, “Дудка”, “Лыжнікі”. У кожным творы паэтэсы раскрываюцца цуды прырода, яе разнастайнасць, але галоўнае ў тым, што яна падштурхоўвае чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае узаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. З вершаў так і струменіць заклік не паддавацца паныласці, жыць у адпаведнасці з запаветамі продкаў.

Паэзіі Агняцвет уласціва выяўленне як грамадзянскага пафасу, так і чыста бытавога, нават прыземленага, паўсядзеннага. У гэтым аспекце цікавыми выглядаюць вершы на гумарыстычную і сатырычную тэму. Паэтэса здолела ўбачыць надзвычайныя рысы дзяцей, якія адразу вызначалі характары дзейсных асоб. Выклікае усмешку галоўны герой верша “Свісток” Змиторк, які не хоча звяртаць увагу на прысутных, дазваляе сабе тольк ўласныя уцехі, сваім свістком глушыць усе наваколле. Паэтэса звяртае увагу на тое, што этычная глухата хлапчука шкодзіць не толькі акружаючым, але і нішчыць і яго самога.


  1. Наватарскія пошукі Артура Вольскага ў галіне тэм і жанраў. Аналiз кнiг «Чарнiчка», «Лясныя мастакi», «Еду ў госцi да слана», «Карусель», «Адэльчыны ручнікі» (на выбар).


З канца ХХ стагоддзя асаблівую папулярнасць набылі пашырэнне кніжкі-маляванкі, што выконваюць сваю дыдактычную задачу: развіваць назіральнасць, фантазію, мысленне, крэатыўныя здольнасці падрастаючага пакалення. Легка, весела і вынаходліва піша для дзяцей Артур Вольскі (1924-2002).Творчасць Вальскага для дзяцей пачалась з кнігі “Маленькім сябрам” (1995) і паспяхова працягвалася больш за 45 гадоў. Толькі ў 1980-90-ыя гг. Для дзяцей былі напісаны наступныя кнігі: “Сказка с былью пополам” (1980), “Сонца блізка ужл зусім” (1984), “Дабяруся да нябес” (1985), “Карусель” (1996), за якую пісьменнік у 1997 г. быў удастоены звання лаўрэата Літаратурная прэміі Янкі Маўра.У галіне дзіцячай літаратуры для творчасці А.Вольскага характэрна родава-жанравая і тэматычная разнастайнасць. Пісьменнік звяртаўся не толькі дя радыцыйных жанраў – верша, апавядання, казкі, - ен з’яўляецца аутарам апавяданняў-эсэ, п’ес-казак.Своеасаблівай кампаноўкай апавяданняў, вершаў, мастацкіх нарысаў, успамінаў і замалевак пра непаўторную Беларусь вызначаецца кніга А.Вольскага “Ізумрудны горад, дзе ты?..” (1977). Вельмі казачным выглядае здарэнне з героям апавядання “Лесныя мастка”, дзе аўтар паказвае працэс стварэння прыгожай карціны, што аказалася лепшай на выстаўцы, не только мастаком, але і рознымі ляснымі жыхарамі – зайчыкамі, лісой, мядзведзем, пчоламі, стрыжамі. Патсуповы пераход реальнасці ў казку адбываецца і ў жыцці маленькай Янечкі (казка “Каваль – Залатыя Рукі”, якая дзякуючы казцы, расказаная бабуляй, становіцца казачнай гераіняй і перажывае шмат прыгод.Задавальняючы цікавасць маленькіх чытачоў усім незвычайным, А.Вольскі адпраўляецца з чытачамі (або слухачамі) у заапарк. Цыкл вершаў “Еду ў госці да слана” знаеміць дзяцей з самымі рознымі жыхарамі заапарка (сланом, тыграм, бегемотам, гіенай, кенгуру і інш.)Аб пераемнасці пакаленняў, шанаванні продкаў і годнай памяці аб іх ідзе гутарка ў апавяданні “Адэльчыны ручнікі”. Выразны беларускі каларыт характэрны таксама казкам А.Вольскага.

Верш “Чарнічка” Артура Вольскага у даходлівай і блізкай для дзіцячага ўспрыймання орме паэт малюе жыццё адухоўленай ягадкі чарнічкі, якая расце ў засені сосен, дзе мох , ды іглічка расла даспявала красуня-чарнічка.

Яна як жывая істота ўмывае свій тварык, грэе на сонцы плечыкі, загарэла нібы негрык і быў ў яе адзін сябар лісточак, які і аберагаў чарнічку ад ўсіхлясных ворагаў, хаве яе ад вавёрчыных вочак, і вожык кірпаты не заўважыў ягадку, хаця і вынюхваў ўсё сваёю пысай. Нават тлустая мядзведзіца , прыйшла на палянку, махала алматаю лапай, але і ізноў лісток не пахіснуўся перад такой вялікай сілай, ва ўвесь расточак ўстаў абаронца , мядзведзіцы нават не выдаў чарнічкі.


Тэма верша любоў да роднай прыроды, адухаўленне прыроды, ідэя твора – выхаванне ппачуцця сапраўднай вернасці і адданнасці паж ляснымі жыхарамі.


  1. Жанравая разнастайнасць паэзii Р. Барадулiна (вершы, калыханкi, пацешкi, жарты, скорагаворкi, лiчылкi, задачкi, загадкi, казкi). Прыёмы стварэння займальнасці твораў. Асаблiвасцi азбук «Азбука не забаўка», «Азбука – вясёлы вулей». Прачытаць верш на памяць.

Рыгор Барадулін – народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Выступае ў друку з 1953 года. Яго першы зборнік “Маладзік над стэпам” выявіў незвычайную душэўную шчодрасць і прыгажосць лірычнага героя. Яшчэ у першых вершах гэтага зборніка аўтар паказаў уменне адкрыць эстэтычную каштоўнасць бытавой дэталі, падрабязнасці, розныя грані біяграфіі свайго лірычнага героя. Элементы рацыянальнасці ў мастацкай сістэме Барадуліна зведзены да мінімуму. Тэма Радзімы ў творчасці Барадуліна гучыць шматстайна, напорыста; эмоцыі ўзбагачаюцца шдэйна і душэўна. На грунце свайго, асабшстага вопыту паэт выходзіць на шырокія абагульненні. Верш паэта ўсё больш і больш паглыбляе свой ідэйна-маральны змест, становіцца з’явай грамадскай свядомасці.Плённа развіваецца інтымная лірыка, даючы прастор чалавечай пяшчоце, багаццю пачуццяў, асабістасці. Паэт пераканаўча паказвае, што пачуццё кахання дапамагае чалавеку глыбей і паўней адчуваць свет, прыгажосць яго аб’ектыўнай рэальнасці. Інтымная лірыка пашырае сваю “зямную” аснову, эстэтэзуе не толькі высокі духоўны пачатак, але і здаровую рэчыўнасць.Пашыраецца сацыяльны аспект яго творчасці. Асоба, яе ўнутраны свет і свядомасць – вось што кранае паэта. Яго цікавяць духоўныя патэнцыі чалавека, права на індывідуальнасць, самастойнасць выбару і рашэнняў.Дасціпнасць, гумар, добрая ўсмешка нязменна прысутнічаюць у кнігах, адрасаваных маленькім чытачам: “Ай! Не буду! Не хачу!”, “Раскідач”, “Азбука – не забаўка”, “Азбука - вясёлы вулей”, “Ці пазяхае бегемот?”, “Кобра ў торбе”, “Ішоў коця па канапе”, “Як воўк калядаваў” і інш.

ЖАРТ

Проста жах —

Гарыць калодзеж,

Аж пад неба

Полымя.

Чым астудзіш,

Ахалодзіш?

Не рукамі голымі!

Што рабіць?

Бяда

Адна —

Выгарыць

Вада

Да дна.

Што рабіць

I што рашыць?

Як ваду

Вадой тушыць?!


  1. Фальклорныя матывы і жанры ў паэзіі Ніла Гілевіча (зб. «Сiнi домiк, сiнi дом», «Загадкi»). Свет прыроды i дзяцiнства ў вершах «Вiтаю вясну», «Калi рана ўстанеш», «Дождж-грыбасей», «Добры чалавек», «Казачная зямля» i iнш. (зб. «Шчаслівыя хвіліны»).


Імя Н.Гілевіча даўно і трывала увайшло ў гісторыю беларуская дзіцячай літаратуры. У 1959 годзе выйшла яго першая кніжка для маленькіх чатачоў “Сцяжок на мачце”. Праца ў галіне дзіцячай літаратуры мела пленны працяг. Паэт выдаў кнігі вершавных твораў “Сіні домік, сіні дом…” (1961), “Зялены востраў” (1963), “Дождж-грыбасей” (1966), “Загадкі (1971), “Калі рана устанеш” (1983), “Добры чалавек” (1987), “Шчаслівыя хвіліны” (2001). У яго творах яскрава ўвасоблены вобразы-архетыпы, важныя ментальныя сэнсы і паняцці, якія спрыяюць станаўленню асобы. Так праз паэтызацыю флоры і фауны, роднай прыроды, прыродных з’яў аўтар раскрывае адухоўленыя адносіны да навакольнага свету, выклікае ў дзяцей эмацыйна-эстэтычныя перажыванні. У сваёй творчасцi для дзяцей Н.Гiлевiч выкарысоýвае прыёмы мифапаэтычнага мыслення i мастацкiя магчымасцi розных фальклорных жанраý: гутаркi, казкi, песнi, прымаýкi, народнага жарту i гульнi. Стаýленне да свету прыроды i ýсяго жывога ý творах паэта грунтуецца на анiмiзме, таму неадушаýлёныя рэчы персанiфiкуюцца, а птушкi, раслiны i жывёлы набываюць уласцiвасць гаварыць з дзецьмi. Дзiцячая свядомасць лёгка i арганiчна спалучае рэальнае i фантастычнае, у ёй жыве вера ý незвычайнае, розныя цуды, Дзеда Мароза, казачныя пераýвасабленнi – ýсё гэта яскрава выяýляецца ý творах Н.Гiлевiча. Ён, глыбока ведаючы жанрава-стылёвую спецыфiку народнай паэзii, узяý на эстэтычнае ýзбраенне ýсё самае каштоýнае, што ý значнай ступенi абумовiла поспех яго твораý для маленькiх чытачоý, i найперш уменне гаварыць проста i даходлiва, жартаваць, ствараць эмацыйную iнтрыгу, завастарць дзеянне, выказвацца вобразнай мовай. Асабліва плённы набытак паэт мае ў жанры загадкі. Гэты папулярны жанр дзіцячай творчасці шырока прадсташлены ў кнігах “Сіні домік, сіні дом…”, “Загадкі”. Тэматычнае адзінства ў творчасці Н.Гілевіча складаюць вершу пра родную прыроду, якія маюць выразную эстэтыка-экалагічную скіраванасць ў выхаванні дзяцей. Шматжанравая творчасць Ніла Гілевіча 1980-1990-х гадоў развівалася ў кірунку набліжэння да новых праблем беларускай рэчаіснасці, радыкальнай адмовы ад рэліктаў савецкіх ідэалаў, да мастацкага спасціжэння драматызму постчарнобыльскага жыцця народа. Паэт умее востра бачыць не толькі рай, але і пекла. І ўсё ж ён не хоча пакінуць свайго чытача ля пякельнага бяздоння, прапануе пераадоленне трагічнага ў жыцці праз каханне.



  1. Свет дзяцінства ў апавяданнях У. Лiпскага (зб. «Рыгоркавы прыгоды», «Марынчына казка», «Каралева белых прынцэс» і інш.). Псіхалагізм, жыццёвасць сітуацый, адметнасць вобразаў.

У творчасці гэтага аўтара выразна выявіліся характэрныя асаблівасці яго як празакі націянальна адметнага, эмацыйна яркага, аптыміста і чалавекалюба. У 1974 годзе з друку выйшла першая кніжка для дзяцей Ліпскага “Рыгоркавы прыгоды”, у 1977 – другая – “Марынчына казка”. Яны пацвердзілі добрае веданне аўтарам загадкавай краіны Дзяцінства, у якую не кожнаму пісьменніку адкрыты ўваход. Ул.Ліпскі валодае ключыкам ад тыд дзвярэй: легка знаходзіць тэмы, займальныя сюжэты, сітуацыі, умее гаварыць з дзецьмі, захапіць іх цікавай і карыснай гульней.

Як дзіцячы аўтар ен піша ўасноўным для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Ужо ў першых, прызначаных дззецям зборніках апавяданняў “Рыгоркавы прыгоды” і “Марынчына казка”, пісьменнік выявіў уменне сказаць пра звычайнае захапляючы, весела і адначасова непрыкметна уплываць на выхаванне ў дзіцяці дабрыні, патрабавальнасці да сваіх учынкаў, пачуцця гумару, на развіцце ў дзяцей творчых здольнасцей. Псміхалагічна пераканаўча раскрыта патрэбы ў гульнях, прыдумках. Напрыклад, Рыгорка – герой кнігі “Рыгоркавы прыгоды” – хлопчык фантазіруючы, што ен пабываў салдатам-танкістам, касманаўтам, будаўніком чыгункі, канструктарам высачэзнай вежы, спрабаваў нават стаць чараўніком. Юацькам хапала клопату з гэтым вынаходцам, але і радавала тое, што хлопчык рос цікаўным, спанадлівым, шчырым, умеў адгукнуцца на ласку.

У Кнізе “Рыгоркавы прыгоды” шмат прыгод, дынамічных і займальных дыялогаў, якія ў многім дапаўняюць псіхалагічны партрэт Рыгоркі, адпавядаюць яго ўзросту, падкрэсліваюць яго непарсэднасць.

Чамучкай называе пісьменнік дзяўчынку Марынку з цыкла апавяданняў “Марынчына казка”. Толькі прачнулася, паглядзела ў акно і ўжо пытанне за пытаннем. Усе ей цікава.

Багатая дзіцячая фантазія раскрываецца ў казках, прыдуманных Марынкай і іншымі дзецьмі дзіцячага садзіка, і ўсе ў творах Ліпскага душэўна, цепла і натуральна, бо не только любіць, а яшчэ і ведае пісьменнік дзяцей.

Ул. Ліпскі адзначаў, што прататыпамі яго літаратурных герояў былі ўласныя дзеці: Ігра (Рыгорка), Марына (Марынка).