Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 68

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

  1. Арыгiнальныя сюжэты, казачная плынь, прыгоднiцкiя элементы ў аповесцях У. Лiпскага. Элементы гульні ў казцы-забаўлянцы «Вясёлая азбука».

Шмат падкажа настаўнікам казка-забаўланка Ул.Ліпскага “Вяселая азбука”, якая выйшла з друку ў 1992 годзе і дала назву ўсей кнізе, у якую, апрача гэтага твора, увайшлі аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка”, “Клакса-Вакса і Янка з Дзіўнагорска”, а таксама некаторыя апавяданні і казкі Ул.Ліпскага. Паводле усей гэтай кнігі “Вяселая Азбука” – у асноўным па сюжэце аповесці “Пра Андрэйку Добрыка і чорціка Дуроніка” – быў пастаўлены спектакль для дзяцей “Прыгода ў замку Алфавіт”. Гэты спектакль ішоў у Беларускім Дзяржаўным тэатры музычная камедыі.

Казка-забаўлянка “Вяселая азбука” увайшла і ў кнігу выбраных твораў Ул.Ліпскага “Каралева белых прынцэс”. У “Вяселай азбуцы” прапануецца скласці ў алфавітным парадку пра кожную літару займальную гісторыю ці казку. Гэты твор каштоўны яшчэ тым, што ў ім есць, напрыклад, шмат займальных тэкстаў, якія могуць быць выкарыстаны настаўнікам у якасці скорагаворак для выпрацоўкі ў дзяцей добрай дыкцыі.

Своеасаблівай хрэстаматыяй для дзяцей дашкольнага і малодшага ўзросту з’яўляецца кніга Ул.Ліпскага “Наша Маша”, якая мае характэрны падзагаловак “Забаўлянкі і апавяданні, былі і небыліцы, казкі і загадкі – для Машы і ўсіх дзяцей нашых”. Літаральна з самага пачатку кнігі, удо ва ўступным слове аўтара, дзецям прапануецца пытанне: Маша – мая сяброўка, Яна дачка маей дачкі. От і угадайце, якія мы з ей родзічы.

У гэтай кнізе шмат таго, што падказала пісьменніку сяброўства з внучкай Машай. Дзецям-чытачам і ячшэ слухачам цікава з гэтай дзяўчынкай-гарэзай, прыдумшчыцай, у некаторых учынках яны пазнаюць сябе. Любіць Маша прымаць рознае абліччча, выступае то ў ролі мамы, доктаркі, артысткі, то жабкі, нават машыны, пейджара. Вельмі арыгінальнай атрымалася ў яе выкананні роля кошкі Муркі.

Кніга “Наша Маша” напісана даступнай дзецям малодшага ўзросту мовай, яна багата займальнымі гісторыямі, гумарам, казачнымі сітуацыямі і казкамі, гукаперайманнямі. У вершы “Машына мова і дзедава замова” дзецям прапануецца дагадацца, каму з жывал, птушак належаць гукаперайманні.

Псіхалагічна пераканаўча, зыходзячы з канкрэтных выпадкаў, Ул. Ліпскі аперадае непасрэднасць, канкрэтнасць дзіцячага ўспрыняцця. Калі дзядуля спутаўся ў Машы, што б яна папрасіла ў залатой рыбкі, дзяўчынка шырока развеўшы свае рукі, паказала, якую яна б вялікую скрыню золата хацела б мець. Дзед быў здзіўлен: навошта малой столько золата. Аказалася ўсе так цікава і дзіўна: калі маці хацела пахваліць Машу, яна часта называла яе залатой, тады яшчэ малая Маша не разумела пераноснага значэння гэтага слова.


Па кнізе “Наша Маша” можна правесці урок загадак; важна на ім не только паслухаць, адгадаць змешчаныя там загадкі, але і прапанаваць вучным самім скласці іх. Такім можа быць хатняе заданне, і будзе добра, калі адгадку яны прадставяць не словам, а малюнкам.

Нельга не адзначыць дасканалае мастацкае афармленне кнігі “Наша Маша”. Яно ажыццёўлена таленавітай мастачкай, афарміцелем пераважна дзіцячых кніжак Таццяная Беразенскай. Ужо пакчынаючы з вокладкі, каляровыя, пераважна шматфарматныя ілюстрацыі вабяць, радуюць малых.



  1. Адзінства дзіцяці і прыроды ў апавяданнях Я. Брыля «Жыў-быў вожык», «Сняжок і Волечка», «Ліпа і клёнік», «Чым накармілі Мішутку?».

Янка Брыль дэбытаваў як паэт, але шырокую выдомасць і прязнанне атрымаў як празаік. У 1946 годзе з дапамогай Крапісы выйшла яго першая кніга “Апавяданні”. Потым было яшчэ шмат кніг, апавяданняў, аповесцей, нарысаў, эсэ, раманаў. І сярод гэтага багацця зусім не губляюцца кнігі, якія Я.Брыль напісаў для дзяцей: “Ліпка і клёнік” (1949), “Зялёная школа” (1951), “Жыў-быў вожык” (1949), “Сняжок і Волечка”.

Ужо самыя першыя апавяданні Я.Брыля для дзяцей вызначаюць суб’ектыўнае, апасродкаванае адлюстраванне жыцця з пазіцыі маленькага чалавека.

Жыў-быў вожык” – бацька з лесу прнес свайму маленькаму сыну, што яшчэ і ў школу не хадзіў вожыка. Гэты твор дае дзецям звесткі пра вожыка: чым ен харчуецца,які лад жыцця вязде і інш. Маленькі апавядальнік расказвае, чк ен карміў вожыка малачком і яечкам, дзівіўся яго баязлівасці. Але найбольш цікава было маленькамі назіраць, як лясны жыхар шукаў сабе сяброў. Калі вожык падрос, бацька прапанаваў сыну выпусціціь вожыка.

Сняжок і Волечка” (1952)гэты твор – своеасаблівы успамін апавядальніка пра свае першае лета без таты. Змест твора: у хлопчыка з’явіліся галубы – Сняжок і Волчека, якія неўзабаве вывелі маленькіх галубянят. На птушак нападае суседскі кот Жандар, і, нагледзячы на самаахвярную смерць Сняжка, у жывых застаецца только адно птушаня. Волечка пабаялась вярнуцца да гнязда, і хлопчык сам выкарміў малога сірату. Гэты твор з’яўляецца своеасаблівым гімнам жыццю.

Ліпа і кленік” (1948) – пачуццем шкадавання да ўсяго жывога прасякнута гэта апавяданне, у якім імпліцытны апавядальнік, што не уздельнічае ў аповедзе, глядзіць на свет вачыма маленькай дзяўчынкі Ліпы. Ей пайшоў нядаўна пяты гадок і таму асфальтавая шаша здаецца ей такой шырокай-шырокай і гладзенькай як стол. У яе есць неразлучны сябар – калматы сабака Дзік. Як у кожнай дзяўчынкі, у Ліпы есць радасці, напрыклад, пушыстая белая шубка, якую мама прывезла сваей любай Снягурачцы з горада. А яшчэ ў яе есць кленік, які дзяўчынка пасадзіла сама. І вось за гэты кленік дзяўчынка вельмі хвалюецца узімку, у кленіка ж няма такой цеплай шубкі як у яе.



  1. Выхаваўчае значэнне апавяданняў Б.Сачанкі «Хлеб», «Кошык малін», «Насцечка», «Бабка Адарка». Зрабіць цэласны аналіз твораў.

Хлеб: Голад... Нам зараз цяжка зразумець, што гэта такое. Бо мы яго ў сваім жыцці не бачылі і не адчулі. Не бачылі мы ні вайны, ні таго, што яна пакінула пасля сябе. Мы не ведаем, як цяжка было пераходзіць ад вайны да мірнага жыцця, ад бадзяння па свеце пад дах роднай хаты. Маленькі акрайчык хлеба... Некалькі разоў паўтарае аўтар гэтае слова. Святое слова! I, мабыць, нездарма, бо сам перажыў у дні свайго маленства, адчуў на сабе, што значыць кавалачак хлеба для згаладалага дзіцяці. Мы бачым, адчуваем усёй істотай, як пасля свайго кавалачка хлопчык, як бы пасвядома, па кропельцы, па малюсенькай крошачцы з'еў і братаў кавалачак. А брат лёг спаць галодны, не пад'еўшы, хоць працаваў цэлы дзень. Але ні маці, ні брат ні ў чым не папракнулі хлопчыка, бо ён быў меншы. Хлопчык вырас, стаў дарослы і, успамінаючы той вечар, ён адчувае нейкі душэўны цяжар, яму робіцца не па сабе. I гэта зразумела: як часта, зрабіўшы нешта нават незнарок для сваей выгады, потым успамінаем гэта і шкадуем. Таму і баліць душа, не супакойваецца сэрца, сорам трывожыць і непакоіць істоту. Герою цяжка, ён гатовы аддаць усё, каб не мець такога ўспаміну:

«Ды не! Таго, што было, не вернеш, не пераробіш. I з памяці сваей... не выкінеш!»

Некаторым можа здацца, што нічога дрэннага ён не зрабіў, што суровая рэчаіснасць прымусіла яго да такога ўчынку, бо голад - з'ява страшная. Але ж хлопчык пазбавіў брата вячэры, а той працаваў, каб пракарміць сям'ю, иадтрымаць і маці, і яго, меншанькага. Таму гэты ўспамін і праз столькі гадоў працінае пакутным болем: «Лепей бы не я, а брат з'еў мой хлеб». Герой разумев немагчымасць вяртання назад, безвыходнасць свайго становішча. Як казаў паэт: «Грахі мае, бясконцыя грахі...» Дзе пачуцці, там многа слоў не трэба: «Маці прынесла аднекуль акрайчык хлеба. Доўга-доўга разглядела яго, нюхала, паварочвала і так, і гэтак, нібыта не верыла вачам сваім, што на далоні ў яе ляжыць хлеб, - сапраўдны жытні хлеб». Здаецца, аўтар нібы знаходзіць апраўданне свайму герою: «каб ім і не пахла...» Магчыма, хлопчык спачатку і не зразумеў, які учынак ён зрабіў, не ўсвядоміў, не задумаўся.

  1. 1   2   3   4   5   6   7


Тэма «дзеці і вайна» ў беларускай дзіцячай літаратуры. Дакументальныя кнігі «Ніколі не забудзем» і С. Алексіевіч «Апошнія сведкі».

Кніга “Ніколі не забудзем” – гэта аповеды беларускіх дзяцей пра вайну. Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што яна не мае адзінага аўтара. Дакладней, аўтараў у яе вялікае мноства… Праца над кнігай пачалася хутка пасля заканчэння вайны. 3 красавіка 1946 года ў газеце “Піянер Беларусі” быў змешчаны артыкул з просьбай даслаць у рэдакцыю ўспаміны пра вайну. На гэты заклік адгукнулася больш за 400 чалавек: гэта былі ўспаміны дзяцей Беларусі, якія перажылі гады акупацыі ці трапілі ў канцлагеры. Людзі пачалі прысылаць лісты ў рэдакцыю…так і з’явіўся гэты зборнік успамінаў дзяцей вайны. Кожная гісторыя ў кнізе – гэта глыбокая трагедыя лёсу чалавека. Кожная гісторыя мае свайго сапраўднага героя. У канцы кожнай гісторыі мы даведваемся ўзрост дзіцяці, яго імя і месца нараджэння. Кожная гісторыя кнігі – гэта дзіцячае сачыненне, у якім самымі частымі словамі з’яўляюцца “мама, мамачка, хлеб, страшна, хачу жыць, ежа, родныя мае, боль, памяць, не памірай…”. Пералік можна працягваць бясконца, бо кожнае слова гісторыі-споведзі перажыта рэальнымі людзьмі.

С.Алексіевіч “Апошнія сведкі”. Большасць дзіцячых успамінаў пачынаюцца са слоў “больно вспоминать” ці “я всю жизнь стараюсь забыть это”.Чытаем пра сямігадовую Томачку. Яе вайна застала ў піянерскім лагеры. Лагер бамбяць, а ўсе дзеці бегаюць і крычаць: “Мама! Мама! Дзе мая мама?” У час эвакуацыі ў Мінск хтосьці сказаў, што бачыў маму забітую. Томачка трапляе ў дзіцячы дом і ўвесь час думае пра маму. Яна сніцца ёй кожную ноч. А калі маці нарэшце прыехала да яе, то Томачцы здаецца, што гэта сон. Некалькі дзён дзяўчынка не верыла свайму шчасцю і баялася падыходзіць да матулі, каб сон не скончыўся. І цяпер у шчаслівыя моманты свайго жыцця Томачка плача. Не можа быць да канца шчаслівай. Баіцца шчасця. Ёй здаецца, што яно вось-вось і скончыцца. Дзіцячы страх…Кніга “Апошнія сведкі” вельмі моцная ў эмацыянальным плане. Вайна паказала наколькі чалавек можа перастаць бачыць чалавечнае ў сабе падобным. Самае страшнае ў кнізе гэта тое, што чытач бачыць вайну нібыта ў люстэрка праз позіркі звычайных дзяцей: на іх руках паміралі самыя родныя і дарагія ім людзі, яны бачылі, як гараць іх вёскі, пастаянна былі галоднымі, і гэтыя незабыўныя ўсмешлівыя твары іх забойцаў з блакітнымі вачыма.Аўтар дае чытачу цэлыя глыбы гісторыі праз дзіцячае ўспрыманне рэчаіснасці. Варта адзначыць і маленькія радасці нашых герояў: кавалачак хлеба, пашытая сукенка, начаканае разуменне сутнасці жыцця чалавека.



  1. Гісторыя, народ, Радзіма ў кнігах «Зямля пад белымі крыламі» У. Караткевіча і «Зямля бацькоў нашых» Я. Пархуты.

У кнізе «Зямля пад белымі крыламі» незабыўны наш Караткевіч засведчыў легенду пра тое, як Бог дзяліў між народамі землі. I даў Бог беларусам, якія Яму вельмі спадабаліся, пушчы нямераныя, рэкі - поўныя, азёры - нялічаныя. Звяры і дзічына ў пушчах чародамі; лані бягуць - лес варушыцца. Рыбы ў рэках - касякамі; чаўны з вады выціскае. Пчолы ў борцях - мільёнамі. Сады - багатыя, грыбоў ды ягад - заваліся. Сказаў Бог, што і голаду на гэтай зямлі ніколі не будзе. Наадварот, у голад шмат багацейшыя людзі будуць да нас прыходзіць. Не ўродзіць бульба, то ўродзіць жыта ці яшчэ нешта. Яшчэ сказаў Бог, што і людзі на гэтай зямлі будуць таленавітыя, на музыку, песні, вершы - здатныя, на дойлідства - таксама; жанчыны будуць прыгожыя, дзеці - дужыя, кемлівыя...

Жывыя пейзажы, нацюрморты можна пісаць з таго, што расказаў і паказаў нам Яраслаў Пархута, нястомны падарожнік і збіральнік скарбаў, на якія нам няма часу азірнуцца і падзівіцца. Узяць толькі назвы падарожных нататкаў ― і мы адразу зразумеем шырыню абсягаў аўтара: “Крутагор’е” ― Койданаўшчына, “Гарывада” ― беларуская нафта, “Граніт Палесся” ― сама назва гаворыць за сябе, “Соль зямлі”, “Белавежа”, “Сталіца валявах” ― пра птушак на Прыпяці, “Музей у Гудзевічах”, “Гожа над Нёманам”, “Нарач” ― і іншае, ― усё гэта сабрана ў адной кнізе “Зямля бацькоў нашых”.


  1. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе. Аналіз паэтычнай творчасці Алеся Бадака, Міколы Чарняўскага, Уладзіміра Мазго, Міколы Маляўкі і інш.

Сучасная беларуская дзiцячая паэзiя далучае падрастаючае пакаленне да агульначалавечых каштоўнасцей, да духоўных скарбаў народа, абуджае патрыятычныя пачуццi, заклiкае любiць свой край, берагчы яго непаўторную прыроду, паважаць чалавека працы выхоўвае ў дзiцяцi лепшыя маральна-этычныя якасцi.

Характэрныя асаблівасці сучаснай паэзiі – творчае развiццё фальклорных традыцый на новай, адпаведнай нашаму часу, аснове. Жанравае багацце паэзii – казкi, паэмы, вершы, калыханкi, пацешкi, загадкi, задачкi, скорагаворкі, песні. Шырыня тэматыкі: вершы аб Радзіме, прыродзе, працы, пра дзяцінства. Педагагічная накіраванасць, гумар і лірызм твораў, даступнасць дзіцячаму ўспрыманню.