Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 65

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.



  1. Тэма дзяцінства ў творчасці Цёткі. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў “Сірата”, “Міхаська”.


Адно з самых цікавых апавяданняў – «Сірата». Фальклорны матыў няшчаснай долі сіраты, аднак, не галоўны ў творы. У цэнтры твора – класічная гісторыя Папялушкі, дзе прысутнічае і беларускі варыянт добрай феі – «старая жабрачка, сіва, моў галубка, ішла памаленьку, апіраючыся на кіёк» [1, с.159]. Адбываецца праўдзівы цуд – пераўвасабленне беднай сіраціны ў прыгожую адукаваную дзяўчыну-настаўніцу, якая праз многа гадоў вяртаецца ў родную вёску. Як і Папялушку, якую не прызнае напачатку радня, не здольны прызнаць і яе аднавяскоўцы. Гэта адзін з першых твораў беларускай літаратуры, дзе створаны вобраз настаўніцы.

У вершаваным абразку, якім заканчваецца апавяданне, гучыць

матыў нябеснай апекі над сірацінай, што пралівае пякучыя слёзы рос-

пачы і болю. Сам Бог надае ёй адвагі, дае сілы вытрываць нядолю, не

страціцца між чужых людзей і знайсці сабе вартае месца ў жыцці:

Сіраціна слёзы лье,

Неба кожну лічыць.

Сам Бог сілы ёй пашле,

Адвагі пазычыць.

Як на камень, ці на сталь

Скоцяцца слязіны,

Чыста спаляць: велькі жаль

Ў слязе сіраціны [1, с.160].

Вось жа сапраўды, як сцвярджае паэтка, сляза няшчаснага

дзіцяці не бывае пралітай намарна.

У апавяданні Цёткі «Міхаська» расказваецца пра хлопчыка-сірату. На першы погляд можа падацца, што Міхаська — непрыгожы знешне хлопчык, таксама непрыгожы, злосны па натуры, крыўдзіць і людзей, і жывёлу. На самой жа справе ў Міхаські тонкая, чулая душа. А яго паводзіны напачатку твора — пратэст супраць прыроды, якая з ім так абыйшлася, супраць людзей, якія яго крыўдзілі. Нарадзіўся Міхаська страшэнна непрыгожым: «насок з добрую бульбачку, барада брылём закручана, праз усенек левы тварычак чырвоная пляма радзімая. Адно вочка глядзіць у правы бок, другое — у левы». Маці яго памерла як толькі ён нарадзіўся, хлопчык рос сіратою. Ён спачатку не адчуваў крыўды і жорсткасці людзей, радаваўся жыццю, як і ўсе малыя: «Міхась пачаў лавіць сонейка за косы, а тое з прыпечка — гоц, ды за дзверы. З першых дзён давялося яму цярпець крыўду, здзекі і абыякавасць мачахі, нялёгкую працу пастушка. Здароўе ў хлопчыка было дрэннае, увесь час чапляліся хваробы. Хлопчык нікому не верыў, «чураўся ўсіх, хадзіў насупіўшыся…» I вось Міхаська сустракаецца са скалечанай птушкай. У жораве Міхаська ўбачыў роднасную душу і таму заступіўся за яго. Жораў стаў адзінай па-сапраўднаму блізкай Міхасю жывой істотай. Толькі пасля здарэння з жоравам людзі ўпершыню ўбачылі ў Міхаську чалавека. Але нядоўга давялося Міхаську пажыць шчасліва, ён захварэў і памёр. Здзіўленыя людзі naзіралi, як за труною Міхася «сумна, важна, як сплаканая маці», першым крочыў жораў.



  1. Другое чытанне для дзяцей беларусаў” Якуба Коласа. Ідэйна-тэматычнае і жанравае багацце, гуманістычны пафас твораў чытанкі. Аналіз апавяданняў “Дуб і чароціна”, “Два маразы” і інш.


Асобае месца ў пісьменніцкай дзейнасці Я.Коласа – класіка беларускай літаратуры займае “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”, якая прадстаўляе сабой хрэстаматыю для вучняў 2 класа.
Гэты падручнік мае выразную структуру – складаецца з сямі разделаў: першыя чатыры прысвечаны порам года; тром апошнім разделам аўтар даў адпаведна наступныя назвы: “Родныя вобразы” (5 раздел), “Вершы і байкі” (6 раздел), “Казкі” (7 раздел). Такая будова кнігі сведчыць пра тое, што першыя разделы пісьменнік вылучыў паводле тэматычнага прынцыпу, а два апошнія – паводле жанравага. Прычым кажная з пяці першых частак кнігі уяўляе сабой закончаную кампазіцыю твораў з уласным кантэкстам і своеасаблівай унутранай пабудовай, хоць і складаюцца яны з розных родава-жанравых разнавіднасцей: невялікія пейзажныя апавяданні, сюжэтныя вершы, артыкулы адукацыйнага характару і выхаваўчага зместу. Акрамя ўласных твораў пісьменніка і казак у яго апрацоўцы, у чытанцы змешчаны вершы А.Пашкевіч “Наш палетак” пад псеўданімам М.Крапіўка і “Зязюлька” пад псеўданімам “Тітоў”.

Малюнкі прыроды, апісаныя Я.Коласам у чытанцы, назвычай эмацыйныя і маляўнічыя. Лірызм з’яўляецца адным з самых дзейсных мастацкіх сродкаў, якімі карыстаўся класік, ствараючы іх.

Для Я.Коласа як метадыста важна было не столькі намаляваць запамінальныя карціны прыроды, колько падаць матэрыял цікава і займальна. Таму адну і тую ж з’яву прыроды аўтар літаратурна ўзнаўляе і ў празаічнай, і ў вершаванай форме.

Першыя чатыры разделы чытанкі, як кожны паасобна, так і ўсе разам, маюць цыклічную структуру. Аўтар поступова прасочвае пачатак кажнай пары года – з’яўленне новых прымет і пераход яе ў наступную. Пачынаецца кніга апісаннем змен у прыродзе, якія прыносіць вясна, бо гэта пара года – асабліва важны этап у жыцці прыроды.

Такім чынам “Другое чытанне” Я.Коласа з’явілася важным этапам у творчай і педагагічнай дзейнасці самаго пісьменніка і на шлаху станаўлення усей беларускай дзіцячай літаратуры.

Два маразы: два маразы(чырвоны нос і сіні нос) сустрэлі павозку з двума мужыкамі, адзін пан а другі звычайны селянін. І пабеглі іх марозіць, пан быў у кажухах, але мароз хуценька залез пад іх. Панскі нос і пасінеў. Ледзь мароз пана да смерці не замарозіў. А мароз чырвоны-нос дагнаў селяніна і давай марозіць. Селянін пачаў дровы рубіць. Скінуў кажух. А мароз у кажух забраўся і чакаў. Потым узяў селянін кажух, і пачаў выбівать палкай ад мароза.

Дуб і чараціна:Была вясна. Завязала чараціна з дубам гутарку. Чаму бура не можа дуб нахіліць.А чараціна стаіць і гнецца нават ад маленькай птушачкі. Дуб ёй адказаў: ты баішся жыцця, затым ты і слабая.Ты выбіраеш мяккі грунт. Змалку я сам навучыўся дапамагаць сабе, нікому не гнуўся. Лепей зламацца зусім, чым гнуцца усякай сіле.

  1.   1   2   3   4   5   6   7


Дзіцячы свет у прозе Якуба Коласа. Зрабіць цэласны аналіз апавяданняў «Дзеравеншчына», «У старых дубах», «Страшнае спатканне».

У апавяданнi «Дзеравеншчына» пачуццi, уражаннi, успамiны i маары галоӯнага героя Мiхаськi складаюць асноӯны змест твора. Михаська сiрата, яго забiрае жыць у горад старэйшы брат. Але ӯ горадзе яму ӯсё чужое, ён iмкнецца ӯ родныя мясцiны. Слова «Дзеравеншчына» ацэначнае. Гэта зняважлiвая ацэнка даецца Мiхалку з боку брата i яго жонкi. Сям´я брата лiчаць сябе за гарадскую i культурную, бо яны валодаюць рускай мовай, п´юць гарбату з самавара. Трымаюць служанку i брату орамна прызнацца сваiм знаёмым, што ён сялянскага паходжання. Апавяданнi вучаць адказнасцi не толькi за свае ӯчынкi, але i за словы, якiя могуць выклiкаць боль i крыӯду, вучаць суперыжываць, вучаць пачуццям спагады i мiласэрнасцi.

У аснове апавядання «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, якi ледзь не закончыӯся трагедыяй: Грышка напалохаӯ свайго сябра Базыля, якi задумаӯшысь сядзеӯ на дубовым коранi, ён паляцеӯ у Нёман. Людзi яго выратавалi. Аӯтар твора iмкнецца перасцерагчы дзяцей ад такiх бяскрыӯдных учынкаӯ, такiя выпадкi ӯ жыццi могуць прывесцi да сапраӯднай трагедыi. У хлапчукоӯ роднасныя душы: яны любяць прыроду, умеюць бачыць прыгожае i таямнiчае ӯ простым i звычайным.

Страшнае спатканне: Хлопчык збіраўся пайсці ў лес, выйшаў, а яго любімы сабака за ім не пабег, на што хлопчык вельмі пакрыўдзіўся. Хлопчык пайшоў адзін, хлопчык вельмі баяўся лес, які быў такі густы і цёмны. І толькі хлопчык зipнyў ў кyт мiж гэтыx дapoг, як aдpaзy cпынiўcя i acлyпянeў. Baлacы нa гaлaвe cтaлi пaдымaццa i pacцi, шaпкa нacyнyлacя нa вoчы, a нoгi cтpaцiлi здoльнacць pyxy. Скypa нa хлопчыку шopxнyлa, cэpцa зaмлeлa... Сяpoд cтapыx бяpэзiн, нaгнyтыx тoўcтымi кaмлямi нaд зямлёю i aбpocшыx ciвым мoxaм, cтaяў звep! Хлопчык пaчaў пaмaлeнькy aдcтyпaць нaзaд, нe cпycкaючы вaчэй з вoўкa. Boўк нiчoгa — cтaiць. cтaлa кpыxy лягчэй. cтyпiў нaзaд — яшчэ, яшчэ. Ужo кpoкaў двaццaць aдышoўcя тaкiм пapaдкaм. Boўк лeдзь-лeдзь вiдaць, aлe нe вapyшыццa. Пaвяpнyўcя тaды , — y вaднэй pyцэ пaлкa, y дpyгoй збaн з дзядзькaвым пoлyднeм, i як зacмaлiў, як пpылёг! Азipнyўcя тoлькi тaды, кaлi з лecy пaчaлa выплывaць xaтa. cпынiўcя, пaйшoў цixa i вaжнa, дyмaючы aб тым, як пaвecцi дoмa aпaвядaннe aб гэтым выпaдкy. Tыднi пpaз двa дaвялocя знoў icцi пa гэтaй дapoзe. Алe цяпep быў нe aдзiн — iшoў нa кpoк ззaдy зa cвaiм бaцькaм. Пpыйшoўшы нa гэтae caмae мecцa, зipнyў тyды, дзe cтaяў вoўк. І штo-ж вы дyмaeцe? Гэты caмы вoўк cтaяў i цяпep! Нiчoгa нe cкaзaў cвaймy бaцькy, iде i пaзipaе. Дacцe вepы: гэтa былa cтapaя кpывaя бяpэзiнa, aбpocшaя мoxaм i нaxiлeнaя нaд дoлaм! бaяўcя cмexy i нiкoмy нe cкaзaў aб гэтaй пaмылцы.



  1. Жанр вершаванай казкі ў творчасці Якуба Коласа. Алегарычны змест казкі «Рак-вусач». Працяг паэтам папярэдніх традыцый. Эстэтычнае і пазнавальна-выхаваўчае значэнне казкі.


Казка «Рак-вусач» змяшчае багаты пазнавальны матэрыял: дзеці знаёмяцца з рознымі відамі рыб нашых беларускіх рэк (сом, язь, лешч, плотка, карась, ялец і інш.). Праз маналог жыта юны чытач даведваецца, з якімі вялікімі цяжкасцямі здабываецца хлеб. Зерне, кінутае восенню ў «халодны дол пусценькі», мерзне ў полі, на якім ткуць «маразы кужаль белы». Летам жнеі сажнуць жыта, затым яго абмалоцяць, высушаць зярняты і змелюць. Але жыта пазнае і радасць: вясна дае яму жыццё, лета апранае яго ў жоўты шоўк, чалавек вырабляе з яго беленькай мукі «хлябок новы». Лёс жыта ў казцы асацыіруецца з нялёгкай, але слаўнай доляй хлебароба. Казка выхоўвае павагу да чалавека працы, рукамі якога здабываецца наш хлеб надзённы. Твор выхоўвае пачуццё калектывізму: як асабістае гора ўспрынялі сум рака і прыйшлі яму на дапамогу многія прадстаўнікі беларускай фауны і флоры, бо «справіцца з бядою можна грамадою».

Казка «Рак-вусач», якая сведчыць пра высокі ўзровень майстэрства яе аўтара, абуджае паэтычныя пачуцці дзяцей. Для развіцця ў дзяцей паэтычнага бачання і мыслення ўводзяцца загадкі («Ні смяецца, ні гукае, жыве ў бухце пад ракітай, на ім світа, ды не сшыта, хоць кравец, ды не Мікіта, ідзе ў лазню камінарам, а выходзіць — пыша жарам»), сталыя эпітэты («колас буйненькі», «званар-камар»), параўнанні («сітнякі стаяць, бы свечкі»), метафары («ткуць марозы кужаль белы»).


  1. Выхаваўчае і эстэтычнае значэнне пейзажнай лірыкі Якуба Коласа («Ручэй», «На полі вясной», «На рэчцы зімою», «Песня аб вясне», «Зіма», «На лузе»). Сатырычны верш «Савось-распуснік». Прачытаць верш Якуба Коласа на памяць.

Пейзажную лірыку Якуба Коласа можна падзяліць на дзве выразныя плыні. Да першай, большай колькасна, належаць вершы, якія зместам, ідэйнай устаноўкай непасрэдна пераклікаюцца з праявамі грамадскага жыцця або настроямі лірычнага героя. Не раз, напрыклад, мільгне ў лірыпцы Коласа вобраз хмарак («Светлыя хмаркі — дзеткі прастору — ціха па небе плывуць»), і вельмі часта вобраз адвечных паднебных вандроўніц нібы звязваецца з сялянскім, земляробчым клопатам. Прыгожыя хмаркі ўтвараюць у сваім няспынным руху шмат дзівосных малюнкаў, у зменлівых іх абрысах нібы паўстаюць перад позіркам контуры палацаў, фігуры людзей, звяроў. Але не гэтым прывабныя хмаркі. Іх «непасрэдны абавязак» напаіць жыватворнай вільгаццю сялянскія палі, і калі яны не выконваюць гэтага свайго прамога прызначэння, тады нават у насычаных паэтычным зместам вершах-малюнках можна ўлавіць нотку дакору, звернутую да сіл прыроды («Чаму ўлетку, над палямі, не ліліся вы слязамі?»).