Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 64

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

  1. Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.

Дзiцячая лiтаратура гэта тэксты якiя прызначаны да праслухоӯвання дзецям ад нараджэння да 18г.
Задачы дзiцячай лiтаратуры выхавауча-пазнавальная.
Дз. лiт-ра звязана з педагогiкай i псiхалогiяй. В.Вiтка падкрэслiваӯ, што не можа быць дзiцячым пiсьменнiкам аӯтар, якi ӯ самой душы сваёй не з´яӯляецца педагогам.
У кантэкст дз. Лiт-ры уваходзяць творы напiсаныя спецыяльна для дзяцей; творы створаныя самiмi дзецьмi; творы, што перайшлi з дарослага чытання ӯ дзiцячае.
Лiт-ра для дзяцей падзяляецца на мастацкую i пазнавальную.
Мастацкая лiт-ра адлюстроӯвае жыцццё праз мастацкiя вобразы. Спецыфiчны сродак пазнання i асэнсавання рэчаiснасцi, што створаны з разлiкам на эмацыйнае ӯражанне рэцыпiента.
У маст-ай лiт-ры адлюстроӯваецца прыдуманы свет.
Пазнавальная лiт-ра найперш арыентуецца на асветнiцкия задачы.
Лiт-ра заӯсёды ӯлiчвае ӯзроставыя группы, улiчваюцца i iндывiдуальныя асаблiвасцi рэцыпiента.
Дзецям прадуладныя практычна ӯсе жанры. Маленькiм – малыя жанры. Для дзяцей фактычна няма забароненых тэм.
Прынцыпы дз. лiт-ры:
1.Цi актуальна кнiга для дзiцяцi ӯ гэтым перыядзе;
2.Цi даступна кнiга для дзiцяцi;
3.Наколькi вырашаюцца выхаваӯча-пазнавальныя задачы.
Важнае занчэнне маюць: iлюстрацыi, мова, афармленне, iндывiдуальнасць стылю.
Заснавальнiкам беларускага i ўсходнеславянскага кнiгадрукавання прызнаны вучоны i пiсьменнiк, доктар фiласофii i медыцыны з Полацка Францыск Скарына (каля 1490 – каля 1551). Яго першая кнiга «Псалтыр» 1517 у Празе. Выкарыстоўвалi доўгi час для навучання дзяцей (i дарослых) грамаце.
У пачатку 20 ст. з´яуляюцца шматлiкiя выдавецкiя суполкi, дзе выходзяць беларускiя чытанкi – «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання», кнiгi Ластоўскага «Родныя зярняты: кнiжыца для школьнага чытання» i iнш. Пецярбургская выдавецкая суполка «Загляне сонца ў акенца» выдала 1906г «Беларускi лемантар, або Першая навука чытання». Задачай падручнiка было навучыць дзяцей чытаць па-беларуску. За аснову навучання грамаце ўзяты складовы метад: спачатку вывучалiся галосныя лiтары, затым склады з iмi, а потым ѐтавыя. Пасля азбукi змяшчалiся тэксты для чытання.
Другой дзiцячай кнiгай было «Першае чытанне для дзетак беларусаў» Цѐткi (1906). Падзейна-мастацкiм падмуркам для «Першага чытання…» з´явiлiся народныя апавяданнi, песнi, казкi, прымаўкi – усе яны былi апрацаваныя Цѐткай, адаптаваныя да дзiцячага ўспрымання. Хрэстаматыя падзяляецца на дзве часткi, якiя маюцю асобныя раздзелы. У першай частцы прадстаўлены наступныя лiтаратурныя формы. - кароткiя апавядальныя эпiзоды этнаграфiчнага зместу («Нядзеля», «Наша гаспадарка», «Цыган»). Героi вядомыя дзiцяцi: сяляне-бацькi, сялянскiя дзецi; падзеi тасама знаѐмыя – звесткi з побыту сялянскай сям´i. У апавяданнi «Цыган» паказаны гультаяватасць, жаданне спажыць чужое. Аўтар вядзе чытача па шляху пазнавальнасцi народных уяўленняў аб прадстаўнiках ншых этнасаў.



  1. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, забаўнянкі, заклічкі, прыгаворкі, песні, лічылкі, скарагаворкі, загадкі). Іх паходжанне, жанравыя асаблівасці, выкарыстанне ў педагагічна-выхаваўчай рабоце.


Дзіцячы фальклор - гэта паняцце ў поўнай меры ставіцца да тых твораў, якія створаны сталымі для дзяцей. Акрамя таго, сюды ўваходзяць творы, складзеныя самімі дзецьмі, а таксама якія перайшлі да дзяцей з вусновай творчасці сталых.
Вывучаючы дзіцячы фальклор, можна многа зразумець у псіхалогіі дзяцей таго ці іншага ўзросту, а таксама выявіць іх мастацкія прыхільнасці і ўзровень творчых магчымасцяў. Шматлікія жанры злучаны з гульнёй, у якой прайграваюцца жыццё і праца старэйшых, таму тут знаходзяць адлюстраванне маральныя ўсталёўкі народа, яго нацыянальныя рысы, асаблівасці гаспадарчай дзейнасці.
Фальклор для дзяцей - гэта складаная сукупнасць жанраў, розных па сваёй прыродзе, часе ўзнікнення, практычнай і функцыянальнай прызначанасці і мастацкім афармленні". Яна вылучае ў дзіця-чым фальклоры наступныя жанры: калыханкі, забаўлянкі, дзіцячыя песні, заклічкі, прыгаворкі, дражнілкі, лічылкі, жараб'ёвыя зговары, гульні, маўчанкі, скорагаворкі, казкі, загадкі, прыпеўкі, дзіцячьм анекдоты. Апошнім часам вылучаюцца ў асобны жанр "страшылкі" - апавяданні пра страшныя падзеі. Вершаваныя з іх: калыханкі, забаўлянкі, заклічкі, прыгаворкі, лічылкі, скорагаворкі.
Калыханкі - песенькі, якія спявае маці для дзіцяці, каб яго ўсыпіць. Назва песні абумоўлена яе выкананнем: спяваецца ў час калыхання калыскі з дзіцем. Калыханкі старажытныя па свайму паходжанню і ўстойлівыя па бытаванню: яны не страцілі сваіх функцый і папулярнасці і ў наш час. Мэта калыханкі - супакоіць дзіця - дасягаецца ўсім яе зместам і манерай выканання: ласкава і пяшчотна заклікаецца дзіця спаць, спасылаючыся пры гэтым на жывёльных персанажаў - "памочнікаў" у хаце, здольных узяць на сябе ўсё ліха, каб дзіця было здаровае.
Такім жа папулярным жанрам у дзіцячым фальклоры былі забаўлянкі, або пацешкі, якімі не толькі забаўляюць дзіця, каб яно не плакала, але і вучацьяго ўдзельнічаць у простыхгульняхз пальчыкамі, ручкамі, ножкамі. Напрыклад, песня "Лады, лады, ладкі" выконваецца пад пастукванне ладонькамі адна аб адну дзіцяці, якія трымае дарослы:
Лады, лады, ладкі.
Паедзем да бабкі,
Паедзем да бабкі
Па цёплую шапку,
Па новыя боты
Харошай работы,
Па цёпленькі кажушок,
Па кілбаску у мяшок...
Своеасаблівай гульнёй з'яўляецца лічылка. Лічылкі ўяўляюць
сабой гумарыстычныя вершы, якія вымаўляюцца або спяваюцца з мэтай вызначыць чарговасць удзельнікаў гульні.Фальклор у выхаванні дзяцей гуляе важную ролю. Дзяленне яго на жанры дазваляе ў вызначаным узросце дзіцяці ўзбагачаць яго духоўны свет, развіваць патрыятызм, павага да мінулага свайго народа, вывучэнне яго традыцый, засваенне маральна-маральных нормаў паводзін у грамадстве.
Нельга сказаць, што фальклор у навучанні і выхаванні дашкольнікаў выкарыстоўваецца мала: практычна кожны педагог у сваёй працы звяртаецца да казак, прыказкам, загадкам, песням, народным гульням. Але адсутнасць сістэмы, няўменне падпарадкаваць працу мэтам развіцця маральных якасцяў не дазваляюць дамагчыся чаканых вынікаў у гэтым кірунку.



  1. Беларускія народныя казкі як жанр дзіцячай літаратуры. Іх классіфікацыя, паэтыка і стыль. Роля казак у жыцці народа, у выхаванні дзяцей.

У класіфікацыі народна-паэтычнай прозы казкі вылучаюцца як адзін з такіх жанраў, які па зместу, сістэме вобразаў, ад-носінах да рэчаіснасці і паэтыцы дзеліцца на жанравыя разнавіднасці: казкі пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя, навелістычныя. Да гэтых асноўных разнавіднасцей накаторыя даследчыкі далучаюць дакучныя, кумулятыўныя, а таксама сатырыка-гумарыстычныя казкі.

Казкі пра жывёл вызначаюцца перш за ўсё тым, што галоўнымі персанажамі іх з'яўляюцца жывёлы, птушкі, якія ў некаторых творах сутыкаюцца і з людьмі. На думку даследчыкаў, казкі пра жывёл - адны з самых старажытных разнавіднасцей фальклорнай прозы. У іх адлюстраваліся міфалагічныя ўяўленні старажытных людзей, назіранні за прыродай і навакольным светам, у іншасказальнай форме - грамадскія адносіны і інш. На змест казак уплывалі татэмістычныя погляды, рэлігійныя вераванні, прымхі.

Папулярнымі казкамі сталі творы з персанажамі лясных звяроў - мядзведзя, льва, ваўка, лісы, зайца, дзіка; хатніхжывёл - каня, барана, ката, свінні, сабакі і інш; птушак. Кожны з персанажаў надзяляецца пэўнымі рысамі.

У казках пра жывёл незаўсёды вытрымліваецца іерархія: мацнейшы звер часцей за ўсё не перамагае слабейшага. А наадварот. Болыы таго, калі ліса захапіла хатку зайца, яе адтуль не мог вы-гнаць ні мядзведзь, ні воўк, а певень: птушка, з якой у рэчаіснасці яна вельмі лёгка спраўляецца і нярэдка ўжывае ў ежу.


У беларускіх казках пра жывёл дзеючымі асобамі з'яўляюцца звычайна тыя звяры, хатнія жывёлы, птушкі, якія жывуць на тэрыторыі краіны. Але ёсць і такія беларускія казкі, у якіх галоўным персанажам паўстае леў.

Вельмі важна, што ў многіх казках пра жывёл ярка адлюстравалася беларуская прырода, сялянскі побыт, канфлікты, якія выклікаюць асацыяцыі з рэчаіснасцю. Большасць казак пра жывёл з цікавасцю ўспрымаецца дзяцьмі, але шэраг казак прызначана для дарослых: ідэины сэнс іх не пад сілу зразумець дзецям.

Кумулятыўныя казкі вылучаюцца як асобная група твораў на падставе структурных і стылявых асаблівасцей. Кампазіцыя мае экспазіцыю, кульмінацыю і канцоўку. У кумулятыўных казках паўтараюцца аднолькавыя дзеянні (розных персанажаў), якія ланцугова нарашчваюцца, узмацняюць напружанне, а потым нібы раскручваюцца назад і нечакана заканчваюцца.

Асноўнай жанравай разнавіднасцю казкі даследчыкі лічаць чарадзейную казку. Паходжанне чарадзейнай казкі вучоныя адносяць да глыбокай старажытнасці і звязваюць з міфамі і абрадамі. Асноўныя асаблівасці фарміравання казкі адбываліся яшчэ у першабыіным ладзе, але кожная эпоха накладвала адбітак на змесг, сістэму вобразаў, структуру і стыль чарадзейных казак. Важнейшай вызначальнай рысай гэтай казачнай разнавіднасці з'яўляецца своеасаблівая фантастика, для якой характерны чарадзейныя персанажы незвычайнай сілы і незвычайных здольнасцей, цўдоўныя чарадзейныя памочнікі - жывёлы, цудадзейныя прадметы, міфалагічныя істоты, хтанічныя пачвары - носьбіты зла, ворагі чалавека.

У міжнародных паказальніках казачных сюжэтаў сацыяльна-бытавая казка адсутнічае. Сюжетныя тыпы, якія даследчыкі зараз адносяць да гэтай жанравай разнавіднасці, даюцца ў раздзе-лах "Анекдоты" і часткова ў падраздзсле "Навелістычныя казкі".

Сацыяльна-бытавыя казкі вельмі блізкія да анекдотаў і не заўсёды яны размяжоўваюцца. Галоўным адрозненнем анекдота ад сацыяльна-бытавой казкі пры аднолькавым сюжэтным тыпе з'яўляецца яго лаканічная аднаэпізоднасць і нечаканасць камічнай развязкі. Анекдатычны сюжэтны тып у сацыяльна-бытавой казцы пашыраецца за кошт увядзення новых мастацкіх дэталяў, кантамінацыі некалькіх элементарных сюжэтаў.


  1. Першыя навучальныя кнігі “Беларускі лемантар” К.Каганца, “першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі. Структура, змест, асветніцкае і выхаваўчае значэнне “Першага чытання…”.


1906 год стаў пленным для нацыянальнага адраджэння, неад’емнай часткай якога было навучанне і выхаванне дзяцей, - у Пецярбурзе супокла “Загляне сонца і ў наша аконца” выпусціла ў свет “Беларусі лемантар, або Першую навуку чытання” без указання імя аўтара (аднак традыцыйна аўтарства прыпісваюць Карусю Каганцу), два выданні “Першага чатыння для дзетак беларусаў” (на вокладцы абедзвух кніг было засведчана аўтарства Цеткі).

Усе выданні маюць агульныя асаблівасці, якія даюць падставу характаразаваць іх як канцэпцыйнае ў нацыянальна-асветніцкім і педагагічным плане адзінства: па-першае, гэта падабенства, а то і агульнасць педагагічных прынцыпаў, на падмурку якіх грунтуецца змест і структура хрэстаматый, па-другое, гэтыя выданні аб’ядноўвае падабенства друкарскага выканання.

“Беларускі лемантар” – у ім даюцца парады, як трэба вучыць дзяцей, ен арыентаваў настаўнікаў і вучняў на адпаведныя правілы арфаграфіі, сінатксісу і фанетыкі. Пасля азбукі ў ім змяшчаліся тэксты для чытання, а таксама праказкі і прымаўкі. Таксама былі змешчаны такія апавяданні як “Два мужыкі”, “Дзед і баба”, “Не смейся з чужой бяды”. Гэты павучальныя расказы, якія адзначаюцца сваей пазнавальнасцю.

У заключэнні “Беларускага Лемантара” паведамляецца аб хуткім выхадзе выдання “Першага чытання для дзетак”.

Падручнік-хрэстаматыя “Першае чытанне для дзетак беларусаў” выдаваўся двойчы ў Пецярбурзе: лацінкай і кірыліцай. Структура абодвух выданняў аднолькавая, адрознівае іх только друкарскі шрыфт і тое, што ў кірылічным варыянце пазначаны націскі над словамі.

Падзейна-мастацкім падмуркам для “Першага чытання” з’явіліся народныя апавяданні, песні, казкі, прымаўкі – усе яны былі апрацаваны Цеткай, паводле формы і зместу адаптаваныя для дзіцячага успрымання.

Хрэстаматыя падзяляецца на 2 часткі, якія маюць асобныя разделы. Паводле зместу першая частка вызначаецца большай прастатой, займальнасцю эпізодаў і разнастайнасцю літаратурных форм, х якіх яны прапанаваны.

У першая частцы прадстаўлены наступныя літаратурныя формы: краткія апавядальныя эпізоды этнаграфічнага зместу, апавяданні з казачным сюжэтам, казкі.

Матэрыялы другой часткі хрэстаматыі вызначаюцца ускладненнасцю іх зместу: прыродаапісальныя (вершы “Мой сад”, “Лес”, апавяданне “Пчолы”, сацыяльная “апавяданнне “Сірата” ), патрыятычныя.

Такім чынам гэтыя хрэстаматыі ўнеслі своасаблівы нацыянальна-асветніцкі і педагагічны ўклад.