Файл: Лінгвістыка тэксту як самастойная вучэбная дысцыпліна, гісторыя яе станалення. Міждысцыплінарны характар лінгвістыкі тэксту.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 19.10.2024

Просмотров: 18

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
Да другасных катэгорый тэксту адносяцца: антрапацэнтрычнасць, сацыялагічнасць, дыялагічнасць, эстэтычнасць, вобразнасць і інш. АНТРАПАЦЭНТРЫЧНАСЦЬ – адна з асноўных адрознівальных рыс (побач з мастацкай інфармацыяй, мастацкасцю) літаратурна-мастацкага тэксту (твора), у якім адлюстраванне свету накіраванае найперш на пазнанне і адлюстраванне чалавека. Таму ў пераважнай большасці літаратурна-мастацкіх твораў ёсць цэлая сістэма дзейных асоб (герояў, персанажаў). Сам пісьменнік з’яўляецца цэнтрам (цэнтральным суб’ектам) мастацка-пазанвальнай дзейнасці. Чытач (слухач, глядач) як завяршальнае звяно ўспрымае створаныя вобразы ў залежнасці ад уласных узаемаадносін з аб’ектыўнай рэчаіснасцю, узбагачаючы сваю духоўна-практычную дзейнасць. Такім чынам, катэгорыі “аўтар” - “персанаж” - “чытач” з’яўляюцца сэнсавымі цэнтрамі антрапаметрычнай структуры літаратурна-мастацкага твора. САЦЫЯЛАГІЧНАСЦЬ. ДЫЯЛАГІЧНАСЦЬ – гэта выяўленне ўзаемадзеяння асоб сродкамі мовы. Прычым такое ўзаемадзеянне разумееца як суадносіны сэнсавых пазіцый, як улік рэакцый адрасата, як экспліцыраванне ў тэксце прыкмет дыялога. Д. М. звязваецца з камунікацыйнай функцыяй мовы, з яе сацыяльнай сутнасцю. Выяўленне Д. М. мае надзвычай разнастайныя разнавіднасці і розную ступень экспліцыраванасці ў тэксце. Адрозніваюць наступныя формы (спосабы) дыялагічнасці: 1) размова з узгаданай асобай / узгаданымі асобамі, ідэйнымі праціўнікамі або, наадварот, аднадумцамі. 2) супастаўленне (сутыкненне) двух і больш розных пунктаў погляду, якія звычайна ў працэсе аналізу ацэньваюцца аўтарам. 3) размова з чытачом, запрашэнне яго да роздуму, імкненне прыцягнуць яго ўвагу да зместу маўлення. 4) размова са сваім уласным “Я”, не двайніком, а аб’ектываваным “Я”, прадстаўленым у тэксце як дыялог-самааналіз, самакантроль ці дыялог розных логік з мэтай праверкі доказнасці. Лінгвістычнае выражэнне першай і другой формаў дыялагічнасці ажыццяўляецца праз выкарыстанне чужой мовы: простай мовы ў выглядзе цытацыі і ўскоснай, трэцяя форма рэалізуецца рознымі дзеяслоўнымі формамі і зваротам да другой асобы, а таксама ў выглядзе прамых пытаняў, што актывізуюць увагу чытача. Чацвёртая форма дыялагічнасці непасрэдна звязана з разважаннем як тыпам маўлення і рэалізуецца пры дапамозе пытальна-рытарычных сказаў, пабочных слоў, устаўных канструкцый, а таксама выкарыстаннем структурных магчымасцей сказа. Кожны стыль характарызуецца спецыфічным выкарыстаннем і спалучэннем формаў дыялагічнасці. Для мастацкага стылю, як ні для якога іншага, характэрна поліфункцыянальнае, экспрэсіўнае афармленне дыялога. ЭСТЭТЫЧНАСЦЬ – прызначэнне моўных (моўна-выяўленчых) сродкаў задавольваць патрэбы эстэтычнага (вобразнага) мыслення і ўздзеяння на эстэтычныя ўстаноўкі адрасата (чытача, слухача, гледача). Адзін з асноўных кампанентаў прагматычнай функцыі мовы, або функцыі ўздзеяння, побач з пабуджальнай, эмацыянальнай, эмацыянальна-ацэначнай, экспрэсіўнай, кантактнай і інш. Эстэтычнасць рэалізуецца ў мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, дзе эмацыйная і экспрэсіўная функцыі мовы (маўлення) разам з вобразнай функцыяй служаць для адлюстравання ўсяго спектра эстэтычных з’яў рэчаіснасці і чалавечай свядомасці - прыгожага і агіднага, узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага і г. д., і г. д. ВОБРАЗНАСЦЬ – гэта выкарыстанне ў паэзіі візуальных ці іншых тыпаў вобразаў. Выкарыстанне ўсіх відаў канкрэтнага, метафарычнага і больш абстрактнага называецца вобразнасцю. Выявы звычайна візуальныя, але яны могуць мець усе вымярэнні, такія як: зрокавы (бачачы), слыхавы (слых), тактыльны (дотык), смакавы (смак), нюхальны (пах), кінетычны (рух) і нават канцэптуальны (абстрактны).




30. ТЭКСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ ДЫЯЛАГІЧНАСЦІ. ВОБРАЗ АЎТАРА І АПАВЯДАЛЬНІКА Ў СТРУКТУРЫ ТЭКСТУ. У айчынным мовазнаўстве асновы тэорыі дыялогу былі закладзены ў працах Л.У. Шчэрбы, В.У. Вінаградава, М.М. Бахціна і іншых даследчыкаў. У сучаснай лінгвістыцы цяжка назваць вобласць, у якой у той ці іншай сувязі не прыцягвалася б ці не магла быць прыцягнута з’ява дыялога, асабліва калі гаворка ідзе пра чалавечыя адносіны, бо з дыялогам звязваюцца ўяўленні пра камунікацыю, кантакт, узаемадзеянне. Прырода дыялагічнасці неаднародная ў розных сферах зносін і формах маўлення. Відавочна, можна весці размову аб дыялагічнасці ў дзвюх формах яе праявы: у вуснай мове і пісьмовай. У пісьмовай мове дыялагічнасць выяўляецца, з аднаго боку, як прамое адлюстраванне дыялога, з другога – як асаблівая форма, выпрацаваная на аснове пісьмовай формы зносін. Само паняцце дыялагічнасці таксама не мае адназначнага тлумачэння. Праўда, большасць даследчыкаў вызначаюць дыялагічнасць як лінгвістычнае праяўленне ў тэксце камунікатыўнай сутнасці мовы, якое выяўляецца ў наяўнасці прыкмет дыялога ў мове, у тым ліку і пісьмовай, і ўліку “фактару адрасата” і яго рэакцыі ў моўных асаблівасцях выказвання. Глабальная катэгорыя дыялагічнасці рэалізуецца ў катэгорыях суб’ектнасці і адрасаванасці, звязаных з вобразамі аўтара і адрасата, т.я. за кожным тэкстам стаяць аўтар і адрасат, якія вызначаюць яго структуру, семантыку і прагматыку. Аўтар і адрасат як ключавыя кампаненты адзінай мадэлі камунікацыі, звязаныя са спараджэннем і ўспрыманнем тэксту, не толькі дыялектычна спалучаюцца, але і “ўзаемапранікальныя” ў функцыянальных і камунікатыўных адносінах. Праблема вобраза аўтара і вобраза апавядальніка да гэтага часу застаецца адной з цэнтральных, вызначальных катэгорый будовы мастацкага і публіцыстычнага тэксту. У вобразе аўтара, у яго маўленчай структуры аб’ядноўваюцца ўсе якасці і асаблівасці стылю мастацкага і публіцыстычнага твора: размеркаванне моўных сродкаў у апісанні герояў, іх учынкаў і думак; пераходы ад аднаго стылю выкладу да другога; пералівы і спалучэнні фарбаў у апісанні прыроды; характар ацэнак пры дапамозе адпаведных слоў і выразаў; асаблівасці сінтаксічнага ладу маўлення і г. д. Не зразумеўшы спецыфікі вобраза аўтара, нельга зразумець ні яго ідэі, ні яго эстэтычнай вартасці, таму што, калі мы гаворым аб вобразе аўтара, мы маем на ўвазе не канкрэтную асобу, пісьменніка, а пэўны спецыфічны пункт гледжання, пазіцыю, з якой асэнсоўваецца мастацкая рэчаіснасць. Кожны пісьменнік у залежнасці ад творчай задумы выбірае той ці іншы структурны прынцып арганізацыі моўнага матэрыялу, які і вызначае спецыфіку як вобраза аўтара, так і вобраза апавядальніка. Няўласна-простая мова – спосаб перадачы чужаслоўя, пры якім асноўныя лексічныя, фразеалагічныя, сінтаксічныя сродкі чужога выказвання захоўваюцца, а граматычныя паказчыкі змяняюцца. Паказчыкам чужаслоўя з’яўляецца змест і ўнутраная структура чужога выказвання. Непасрэдна з аўтарскага выкладу няўласна-простая мова ўзнікае часцей за ўсё ў тых выпадках, калі гэтым спосабам перадаецца не сапраўдна выказанае, а думкі, развагі персанажа, так званае “ўнутранае маўленне”. Вельмі распаўсюджана ў мастацкай прозе выкарыстанне так званага “прыёму мантажу” як выразнага сродку суб’ектывізацыі аўтарскага апавядання.



31. КАТЭГОРЫЯ ЭКСПРЭСІЎНАСЦІ ТЭКСТУ. ЭКСПРЭСІЎНЫЯ РЭСУРСЫ МОЎНЫХ АДЗІНАК РОЗНЫХ УЗРОЎНЯЎ. Экспрэсіўнасць у шырокім сэнсе разумеецца як выяўленчая якасць мовы, як тое, што робіць выказванне больш яркім, выразным і вобразным. Экспрэсіўнасць узуальна або аказіянальна ўваходзіць у семантыку моўных адзінак і выражае эмацыянальна-ацэначныя і стылістычна маркіраваныя адносіны суб’екта маўлення да рэчаіснасці. На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўнымі, адметнымі для паэтычнай мовы сродкамі стварэння выразнасці тэксту з’яўляюцца эпітэт і метафара, на лексічным – сінонімы і антонімы, на словаўтваральным – формы з суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі, на сінтаксічным – разнастайныя паўторы. Агульнай задачай экспрэсіўнасці з’яўляецца выражэнне або стымуляцыя суб’ектыўнага, адносін да сказанага. З боку таго, хто гаворыць/піша гэта – узмацненне, акцэнтаванне, выражэнне пачуццяў, эмоцый і настрояў. З боку чытача/слухача гэта – утрыманне і ўзмацненне ўвагі, павышэнне рэфлексіі, узнікненне эмоцый і пачуццяў. Экспрэсіўныя магчымасці графікі. Арсенал сродкаў графікі досыць шырокі: гэта асаблівасці шрыфта і набору, адрозненне літар і слоў па колеры і па памерах, прасторавае размяшчэнне знакаў, выкарыстанне элементаў іканаграфіі і т. п. Эмацыйна-экспрэсіўныя рэсурсы фанетыкі Алітарацыя – паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў. Асананс – паўтарэнне аднолькавых або падобных галосных гукаў; недакладная рыфма, у якой супадаюць толькі націскныя галосныя гукі. Анафара – стылістычны прыём, які заключаецца ў тым, што паўтараюцца фразы, словы ці гукі на пачатку суседніх рытмічных радоў (радкоў, строф і інш.). Эпіфара – паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. Асаблівасцю эмацыйна-ацэначнай лексікі з’яўляецца тое, што эмацыйная афарбоўка “накладваецца” на лексічнае значэнне слова, але не зводзіцца да яго: дэнататыўнае значэнне слова ўскладняецца канататыўным. У складзе эмацыйнай лексікі можна вылучыць тры групы: 1. Словы з яркім канататыўным значэннем, якія змяшчаюць ацэнку фактаў, з'яў, прыкмет, якія даюць адназначную характарыстыку людзей: натхніть, цудоўны, адважнасць. 2. Шматзначныя словы, нейтральныя ў асноўным значэнне, якія атрымліваюць якасна-эмацыйнае адценне пры пераносным ужыванні. Так, пра чалавека вызначанага характару можна сказаць: ануча, дуб, слон, мядзведзь, змяя, арол, варона. 3. Словы з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, якія перадаюць розныя адценні пачуццяў: сыночак, дачушка, бабуля. Сярод фразіалагізмаў сустракаюцца нейтральныя ў стылістычных адносінах устойлівыя выразы, напрыклад: працаваць над памылкамі, час ад часу, цалкам і поўнасцю. Нейтральныя фразеолагізмы з'яўляюцца міжстылявымі і агульнаўжывальнымі, г. зн. могуць быць выкарыстаны ў любым стылі. Экспрэсія фразеалагізмаў узнікае дзякуючы ўнутранай форме, у аснове якой ляжыць вобраз, пабудаваны на параўнанні, метафары, метаніміі, гіпербале і г. д. (рэзаць праўду-матку; легчы ў труну; макавай расінкі ў роце не было). Эмоцыя і экспрэсія фразеалагізмаў цесна звязаныя з этнакультурнымі асаблівасцямі, паколькі ў розных мовах вобразы могуць выяўляць нацыянальную спецыфіку
. МАРФАЛОГІЯ 1) Ужыванне якіх-небудзь граматычных формаў не ў іх прамым значэнні (напрыклад, ужыванне форм цяперашняга часу дзеяслова ў значэнні мінулага часу; форм дзеяслова ўмоўнага ладу ў значэнні загаднага ладу і т. п.). 2) Пераважнае ўжыванне ў тэксце слоў якой-небудзь часціны мовы. 3) Выкарыстанне выразных магчымасцяў суфіксаў і прыставак, у тым ліку суфіксаў суб’ектыўнай ацэнкі (памяншальна-ласкальных, павелічальных, уніжальных). 4) Выкарыстанне індывідуальна-аўтарскага (аказіянальнага) словаўтварэння. СІНТАКСІС. Напружанасць і выразнасць маўлення ўзмацняюць рытарычныя фігуры. Да іх блізкія і рытарычныя пытанні, якія ўяўляюць сабой пытальныя сказы, якія не патрабуюць адказу. Эпiфapa – пaўтapэннe aднoлькaвыx гyкaў, cлoў цi выpaзaў y кaнцы вepшaвaныx paдкoў aбo cтpoфaў. Лeкciчнaя aнaфapa – гэтa пaўтapэннe aднoлькaвыx cлoў y пaчaткy ўcix aбo чacткi вepшapaдoў. Вядомы, элiпсіc – пpoпycк нeйкaгa cлoвa, якoe лёгкa ўзнaўляeццa з кaнтэкcтy. Асаблівая выразнасць уласцівая так званай парцэляцыі – тaкi пaдзeл cкaзa пaўзaмi (a нa пicьмe – кpoпкaмi) нa iнтaнaцыйнa-cэнcaвыя мoўныя aдзiнкi, пpы якiм змecт выкaзвaння pacкpывaeццa з ycix гэтыx aдзiнaк, paзмeшчaныx aднa зa aднoй. ВЫЯЎЛЕНЧЫЯ МАГЧЫМАСЦІ ПУНКТУАЦЫІ. Шматкроп’е; нанізванне і камбінаванне пыт і кліч знакаў; радок, запоўнены кропкамі; адсутнасць знакаў прыпынку; аўтарскія знакі прыпынку; сродкам выразнасці можа быць несупадзенне сінтаксічнага і рытмічнага члянення гаворкі, або перанос.


32. Падыходы да вылучэння адзінак тэксту: функцыянальна-лінгвістычны, тэкставы, функцыянальна-камунікацыйны. У сучасным мовазнаўстве існуе тры падыходы да выдзялення ўзроўняў тэксту і адпаведна тэкставых адзінак: 1) функцыянальна-лінгвістычны (структурна-моўны, уласналінгвістычны); 2) тэкставы (структурансемантычны); 3) функцыянальна-камунікатыўны (сістэмна-дзейсны).

Функцыянальна-лінгвістычны падыход заснаваны на палажэнні, што кожны тэкст арыентаваны на моўную сістэму і ўяўляе сабой выбор аўтарам моўных сродкаў з тых, што ёсць у мове. Пры такім падыходзе, адзінкамі тэксту з’яўляюццатрадыцыйныя для моўнай сістэмы адзінкі: фанемы, марфемы, лексемы, словазлучэнні, сказы. Яны функцыянуюць у тэксце і маюць тэкставую значнасць, таму што дзейнічаюць у фарміраванні тэкставай семантыкі.

Тэкставы падыход заснаваны на ўяўленні пра тэкст, як унікальныя структурна-сэнсавыя адзінства, што мае ўласную адзінку, складанае сінтаксічнае цэлае. У такім разе разлядаецца без уліку сферы яго функцыянавання і аўтарства.

Функцыянальна-камунікатыўны падыход абапіраецца на наступныя тэзісы: 1) за кожным тэкстам стаіць яго творца, унікальная моўная асоба; 2) кожны тэкст накіраваны на