Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 67

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Доўгая плынь пейзажнай коласаўскай лірыкі непасрэднай сувязі з утылітарным сялянскім клопатам не мае. У ёй развіваецца тэма «чыстай», вечнай красы. Такія вершы, як «Усход сонца», «Першы гром», «Ручэй», “Адлёт жураўлёў», «Лес», «Зіма» («Надышлі марозы, рэчкі закавалі»), “Вясна” («Вясна, вясна жаданая!..»), і многія іншыя поўныя захаплення перад сіламі прыроды, іх магутнасцго, неразгаданасцю. Ёсць нешта язычаскае, першароднае ў тым, як успрымае паэт такія, па сутнасці, штодзенныя прывычныя для кожнага чалавека з'явы, як усход сонца, летняя навальніца або, скажам, калючы зімовы мароз.


  1. Тэма дзяцінства ў паэме Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды». Майстэрства пісьменніка: сюжэт, мастацкія дэталі, тропы. Функцыя пейзажных малюнкаў.

Сацыяльныя абставіны прадвызначаюць лес не толькі маленькіх персанажаў у вершаваных творах Я.Коласа, але і празаічных: «У старых дубах» (1912), «Дзеравеншчына» (1912), «Сірата Юрка» (1914).

У гэтах творах пісьменнік паказвае тыя ўмовы, у якіх узнікае дзіцячая беспрытульнасць, беднасць, пакуты і адзінота. Але прычыны такіх з’яў не толькі сацыяльныя. У дадзенных апавяданнях аўтар звяртае ўвагу і на маральны аспект неўладкаванасці дзіцячага жыцця. Гэтыя апавяданні вызначаюцца асаблівым лірызмам і выразным псіхалагізмам, пры дапамозе якіх аўтар намаляваў свет дзіцячых думак і пачуццяў. Маленькія героі Я.Коласа – сыны прыроды. Усе іх радасці, уцехі – у полі, на лузе.

У аснове сюжэта «У старых дубах» ляжыць звычайны выпадак з жыцця вясковых дзяцей, які ледзь не скончыўся трагедыяй: Грышка знячэўку перапалохаў свайга старшага сябрука Базыля, які, углубіўшыся ў свае думка, нічога не заўважаючы сядзеў на дубовым карані, звесіўшы ногі над вадою, што той паляцеў у Неман, і толькі дзякуючы дапамозе людзей быў выратаваны. Аўтар твора імкнецца перасцерагчы дзяцей ад таких бяскрыўдных учынкаў і прымашае чытача задумацца над імі, бо такія выпадкі ў жыцці могуць прывесці да сапраўднай трагедыі.

Майстэрства Коласа-псіхолага з асаблівай сілай выявілася ў апавяданні “Сірата Юрка”. Хлопчык рана застаўся без маці, зведаў усе пакуты сіроцтва: грубасць і абыякавасць бацькі, ненавісць мачахі, адчужэнне аднагодкаў. Сапраўдным святам былі для Юрки тыя часіны, калі цетка клікала яго ў лес збіраць розныя травы і зелкі. У лесе ен заўважае хвойку, якая стала для яго сябрам. У ідэйнай плыні твора вобразу хвойки надаецца ўвага. Пачынаецца апавяданне таямніцай з’яўлення на свет малога дрэўца А праз 12 гадоў нарадзіўся Юрка. Першы раз сустрэча хлопчыка з хвойкай адбываецца вясною. Уцякаючы з дому, Юрка аказаўся
каля хвойки на тым узгорку, за які, як цешыла яго цетка Тарэса, пайшла яго мама. Так нараджаецца ратавальная для адзінокага хлопчыка вера ў тое, што яго маці пераўтварылася ў хвойку. Але як Юрка аказаўся безабаронным перад сваиі лесам, так і хвойку ссеклі злыя людзі. Другі раз згубіўшы роднасную душу, якую ен адчуваў у хвойцы, хлопчык памірае, ужо не супраціўляючыся хваробе.


  1. Максім Багдановіч – дзецям. Ідэйны змест казкі «Мушка-зелянушка і камарык – насаты тварык». Фальклорныя традыцыі ў творы.


М.Багдановіч – класік беларускай літаратуры. Адметнае месца яго творчасці займае пейзажная лірыка. Выкарыстоўваючы эпітэты, метафары, перыфразы, параўнанні і інш., ен ствараў прыгожыя карціны вобразаў прыроды (напрыклад, верш “Па-над белым пухам вішні”). Творы М.Багдановіча для дзяцей і пра дзяцей вызначаюцца не толькі шматфарбнасцю, сэнсавай аб’ёмнасцю вобразаў, псіхалагічнай матывывынасцю ўчынкаў літаратурных герояў, але яшчэ і эстэтычнай глыбіней, мастацкай дасканаласцю. Сярод твораў М.Багдановіча есць такія творы, форма якіх поўнасцю адпавядае асаблівасцям дзіцячага ўспрымання.

Да іх ліку належыць паэма “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”. У гэтай казачнай гісторыі рассказваецца аб няўдалай жаніцьбе камара з мухай-гультайкай. Пачуўшы скаргу-песню мухі аб тым, што яе ніхто не бярэ замуж, камарык вырашыў дапамагчы ей у такой бядзе. Радня мухі, як і яна сама, прымае прапанову камарыка. Адбываецца вяселле. Аднак потым камарык заўважае, што жонка яго не умее працаваць. Бядуючы на дубе пад зялененькім лістом, спяваючы сваю песню-скаргу, камарык зваліўся з дуба і памер (“паламаў сабе косці”). Пахавалі камарыка ля дарогі, зрабілі на магіле высокі насып. Так і заканчваецца гэта гісторыя.Гэтая паэма-казка анімалістычна па зместу: падзеі, якія маглі адбывацца ў жыцці людзей, пераносяцца у свет насякомых. Думкі, меркаванні, учынкі насякомых, здарэнні, якія адбываюцца з імі, узнаўляюцца ў камічнай форме. Падзеі адбываюцца у адпаведнасці з традыцыямі, заведзеннымі у людскім асяроддзі: фінал такіх падзей навучальны.Гэты твор мае вялікае пазнавальнае значэнне для маленькага чытача (слухача):

1.у ім у паэтычным вобразным кантэксце прадстаўлены паказальныя прыкметы знешнасці альбо паводзін насякомых – удзельнікаў гэтай гісторыі.


2.у творы пададзены вобразныя карціны народных сямейна-бытавых абрадаў і побытавых дзеянняў: святання, заручын, вяселля, пахавання, скаргаў.

3. паэма-казка вызначаецца пазнавальнасцю маральнага зместу, ідэйнага сэнсу твора: не заўседы за прыгожымі і нібыта шчырымі словамі стаяць прыгожыя ўчынкі.



  1. Беларуская дзіцячая літаратура 20–30-х гадоў ХХ ст. Выданне беларускіх часопісаў, газет для дзяцей.

Пачатак 20-ых гадоў у развіцці беларускай дзіцячай літаратуры азнамянальны тым, што ў гэты час выдаваўся часопіс “Зоркі” (люты 1921-чэрвень 1922)

У той жа час на развіцце дзіцячай літаратуры аказала дзейнасць Усесаюзнай піянерскай арганізацыі, якакая была стоврана (1922) для выхавання падрастаючага пакалення адданым справе рэвалюцыі. Ужо ў снежні 1924 года у БССР пачаў выходзіць часопіс “Беларускі піянер”.

Аўтары гэтага перыяду:

Кандрат Лейка - першы беларускі дзіцячы паэт, яму належыць таксама прярытэт заснавання нацыянальнай драматургіі для дзяцей. Творчасць Лейкі прадстаўлены двума перяыдамі: на працягу 80-ых гг 19 ст. і “нашаніўскім” (публікацыя на старонках “Нашай Нівы”)

У паэтычных творах ен выкарыстоўваў фальклорныя традыцыі : вершы “Сарока”, “Песня ластаўкі”, “Бусел”. Вершы яго аб птушках вызначаюцца найперш іх пазнавальнасцю. У іх пападаюцца некаторыя знешнія прфкметы птушак, якія ілюструюцца ў кароткім падзейным кантэксце. З 1911 К.Лейка пачаў друкаваць у газеце “Наша Ніва” апавяданні, п’есы, пераклады з украінскай мовы.

Леаніла Чарняўская - беларуская дзіцячая пісьменніца, ў 20-ыя гады пабачылі свет зборнікі яе апавяданняў “Варка” (1926), “Кот Знайдзён” (1929). Сюжэты Чарняўскай запазычаны з жыцця, якое давала ці не штодзенныя назіранні за дзецьмі.

Анатоль Дзяркач – пісаў творы для дзяцей і дарослых. Ен ацтар настцупных кніг для дзяцей: “Нашы прыляцелі” (1928), “Першы дзеньб у дзіцячым садзе”(1928), “працавітая дзяўчынка” (1928) і інш.

У 20-ыя гг. ХХ ст. літаратура стала на шлях пошуку новых герояў, формаў і сродкаў адлюстравання новага часу: у яе імкліва пачалі уваходзіць тэмы рэвалюцыі, грамадзянскай вайны, жыцця беспрытульных, сацыяльных пераўтварэнныж. Напрыклад, у часопісе “Зоркі” к 1921 годзе была апублікавана п’есы “Пастушкі” Міхася Чарота.

Падзеі адбываюцца у дарэвалюцыйны час. Яго героі – панскія і сялянскія дзеці – спачатку врагуюць паміж сабой. Канфлікт пажім дзецьмі вырашаецца мірна: пагадненнем.


Таксама у гэты час ў творах, героямі якіх з’яўляюцца дзеці, матывы змагання, сацыяльнай барацьбы выкарыстоўваюцца як фон, які дапамагае раскрыць асаблівасці дзіцячага характару, светаўспрымання.

Яшчэ ў гэты час пісалі: Міхась Зарэцкі “Бацькаў сын” (1924), Маскім Зарэцкі “Малы рызыкант” (1926), Алесь Гарун “Жывыя казкі”(1920)

Грамадская атмасфера падазорнасці, барацьбыз ворагам прывяла да таго, што у 30-ыя гг. Многія з пісьменнікаў былі высланы і арыштаваны.


  1. Драматургія для дзяцей пачатку ХХ ст. Казачны сюжэт п'есы К. Лейкі «Снатворны мак». Павучальны змест твора. Выяўленне гуманiстычных iдэалаў аўтара. «Жывыя казкi для дзiцячага тэатру» А. Гаруна.

Кандрат Лейка (1860-1921) нарадзіўся 17.09.1860 года ў мнагадзетнай сялянскай сям’і ў вёсцы Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька часта хварэў, гаспадарка ляжала на маці. Змалку Кандрату давялося працаваць пастушком, хадзіць босаму па халоднай расе за статкам. У выніку захварэў рэўматызмам, усё жыццё балелі ногі. Вучыўся ў народным вучылішчы непадалёк ад роднай вёскі Збочна.

П’еса “Снатворны мак” К. Лейкі – арганічная з’ява тагачаснага адраджэнскага кантэксту ў нацыянальнай літаратуры. У ёй аўтар звяртаецца да фальклорных матэрыялаў і казачнага сюжэту. Канфлікт твора нескладаны, як і патрабуюць законы кнігі для дзяцей малога веку. Ідылічны 12 пачатак – апісваецца вясенняе жыццё кветак у садзе – парушаюць персанажы з нядобрымі намерамі: Асва, Пчала, Мурашка, Матыль, Скакунец (страказа) і два хлопчыкі хочуць абрабаваць добрага Мака. Але падарунак Дзеда-Лесавіка – “дзівадзейны парашок” – дапамог Маку не страціць пільнасць, і злачынцы былі зачараваны вечным сном. Па традыцыі чарадзейных казак зло пераможана. І ўсё ж без заключных акордаў (рабаўнікі былі не толькі вернуты да жыцця, але і велікадушна запрошаны на чарговае свята) не атрымалася б твора з гучным гуманістычным лейтматывам. Як адзначае С. Лаўшук, “перамога фізічная дапаўняецца маральным верхавенствам, што не магло не ўзмацніць выхаваўчага ўздзеяння твора” . У дадзеным выпадку мы маем справу якраз з такім вырашэннем канфлікту, які ўяўляе эстэтычную каштоўнасць, маючы агульназначымы жыццёвы змест, і “эфект катарсісу ў такім канфлікце дасягаецца не за кошт перамогі над праціўнікам і рэалізацыі практыч- най жыццёвай задачы, а ў выніку фарміравання вышэйшых адносін да жыцця, адкрыцця яго сэнсу і каштоўнасці” . Майстэрства К. Лейкі выявілася і ў стварэнні вобразаў. Персана- жы атрымаліся жывымі і каларытнымі, хоць аўтар свядома спрошчана, эканомна падышоў да выяўлення іх характараў, якія рэпрэзенту- юцца чытачу ўжо сфарміраванымі.


Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і характару класавай барацьбы. Друкавацца А. Гарун пачаў у 1907 г. Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". Пры жыцці выйшлі зборнік паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зборнік "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя А. Гаруном у 1907-1914 гг.

А. Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй творчасці ("дзе сам народ - пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы:

Большасць твораў Алесь Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, беларускага моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"- гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ.


  1. Тэмы, матывы, вобразы паэзіі Янкі Купалы для дзяцей («Сын і маці», «У школу», «А зязюлька кукавала», «Песня і казка», «Мароз», «Бай», «Хлопчык і лётчык», «Юрачка» і інш.). Фальклорны каларыт твораў. Прачытаць верш Янкі Купалы на памяць.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч , 1882-1942) – першы народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Ен з’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў: “Жалейка” (1908), “Гусляр” (1910), “Шляхам жыцця” ( 1913) і інш.

Варта звярнуць увагу на тое, што твораў, напісанных спецыяльна для дзяцей, у Я.Купалы няшмат. У 1921-1922 гг. На старонках часопіса “Зоркі”, друкаваліся такія яго творы: “Задачак”, “Песня і казка”, “Бай”, “Вяртаюцца з выраю жоравы, гусі…”, “А зязюлька кукавала”, “Мароз”, “Кароль”. У той жа час я пісьменіка шмат твораў, якія напісаны для дарослых, але могуць быць цікавы і школьнікам. У іх адлюстрованы лес, жыццевыя праблемы людзей і дзяцей.