Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 73

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.
», 1959). Пасля гэтага здарэння Юзік усю ноч разам з асірацелай бусліхай прастаяў на грудку, дзе вяскоўцы пахавалі бусла, і разам з сябрам узяўся даглядаць двух буслянят, што выпалі з гнязда. Так хлопчык, які глыбока ўсвядоміў і перажыў сваю віну, нібы ачысціўся ад свайго ганебнага ўчынку і далучыўся да прыроды. Здарэнне з буслам з'явілася для Юзіка тым паваротным момантам у жыцці, пасля якога хлопчык упершыню «сам заглянуў у сваю яшчэ не зразумелую, збітую з тропу душу, якая цяпер ужо не магла так лёгка супакоіцца і бесклапотна знябыцца. Прычым Юзік балюча ўспрымае забойства бусла не толькі праз узрушаную рэакцыю аднавяскоўцаў, сябра, але і праз ачалавечаныя паводзіны саміх буслоў
Узаемадачыненні прыроды і дзіцяці, чалавека наогул, яго ўнутраная супрыроднасць — скразная тэма творчасці пісьменніка — працягвае хваляваць яго і ў творах, апублікаваных апошнім часам. Апавяданні пад агульнай назвай «Ранічкай на Свіслачы» успрымаюцца як адысея пакут птушынага царства ў экалагічна-катастрафічных умовах жыцця і.разам з тым як сумны аповяд пра адзіноцтва — і чалавека, і птушкі, якая засталася адна-адзінютка на беразе атручанай мазутам і смуродам Свіслачы, страціўшы сваіх маленькіх качанятак, што не змаглі тут выжыць. Прычым драма качынай сямейкі так супрычынена апавядальніку, мудраму хвораму чалавеку, за плячыма якога ўжо пражытае жыццё, так спраецыравана на яго, што ў выніку свет прыроды і свет чалавечы ўяўляюцца як адзін бязмежны і непадзельны сусвет.

  1. Васіль Вітка аб праблемах выхавання дзяцей у кнігах «Дзеці і мы», «Урокі», «Азбука душы», «Дом, дзе жывуць словы». Васіль Вітка і ідэі наватарскай педагогікі. Агляд кнігі «Урокі роднага слова».

Усё напісанае Віткам для дзяцей вызначаецца не только прафесійным мастэйрствам, але і гуманістычнай сутнасцю. ”Дабрату можна выхаваць только дабратой!” – гэты жыватворны прынцып народнай педагогікі увасоблены ў творах гэтага тдзіцячага паэта-класіка. Гэты прынцып пакладзены ў аснову распрацаванай ім педагагічная сістемы, палажэнні якой выыкладзены ў кнігах В.Віткі “Дзеці і мы” (1977), “Урокі” (1982), “Азбука душы” (1988). Названыя кніга – арыгінальныя, мудрыя, наватарскія, яны узаемазвязаны, дапаўняюць адна адну і складаюць цэласны цыкл, дзе не проста выказаны асобыя меркаванні адносна пытанняў выхавання, а выкладзены асноўныя палажэнні створанай В.Віткам педагагічнай сістэмы.. Яна грунтуецца на вопыце народная педагогікі, якая, паводле слоў Цімоха Васільевіча, увабрала ў сябе мудрасць і маральны кодэкс многіх пакаленняў. Гэтая сістэма з улікам агульначалавечых каштоўнасцей узрасла на беларуская нацыянальная глебе, прасякнута клопатам пра лес беларуская мовы, літаратуры, школы.


Сваей сутнасцю канцэпцыя В.Віткі-педагога зарыентавана на іасобу вучня: узаемадачыненні настаўніка і вучня, падкрэсліваў ен, павінны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасці. Тады яшчэ не было тэрміна “педагогіка супрацоўніцтва”, але менавіта гэта меў на ўвазе наш беларускі пісьменнік-педагог. Ен зврятаў увагу на тое, што без дешэўнай цуласці, без любві да дзяцей не можа быць педагогікі. Маральным дзікуном назваў В.Вітка епедагога, які захаплаецца сваей уладай, нібы бізуном размахвае адзінкай. Так узнікае мяжа адчужанасці паміж вучнем і настаўнікам. Вучням вельмі трэба, каб школа была для іх асяродкам дабрыні і справядлівасці. У працэссе навучання, выхавання вельмі многае залежыць ад настаўніка, таму В.Вітка ў сваей педагагічнай трылогіі удзеляе шмат увагі асобе педагога, яго метадычнаму, моўнаму майстэрству.

Уражвае шматбаковасць інтарэсаў, шырокая эрудыцыя В.Віткі; спецыяльнай увагі і вывучэння заслугоўвае створаныя ім у трылогіі “Дзеці і мы”, “Урокі”, “Азбука душы” літаратурныя партрэты, успаміны, нататкі пра вядомых веларускіх пісьменнікаў – Я.Коласа, Я.Купалу,К.Чорнага, І.Мележа, Я.Маўру. Есць тут і літаратурна-крытычныя артыкулы, прысвечаныя пытанням спецыфікі аналізу сучаснай беларуская паэзіі і інш.

У жывой зацікаўленай гаворцы з даўкольнікамі, малодшымі школьтнікамі В.Вітка выявіў зайздросную вынаходлівасць, багацейшуюфантазію; пісьменнік ведаў, што дашкольны і малодшы школьны ўзрост выключна спрыяльны час для далучэння дзяцей да роднага слова і спасціжэння імі тых маральных высноў, што складаюць азбуку душы чалавека.

Увага Віткі была скіравана на развіцце вобразнага мыслення дзяцей. Вобраз, як сцвярджаў пісьменннік, - вечны стымул думкі, без яго немагчымы паўнацэнны працэс пазнання.

Дзякуючы вынаходлівасці гэты творца самую звычайную з’яву, лічбу, прадмет, слова, нават гук умеў зрабіць сапраўдным паэтычным адкрыццем. Возьмем хаця б нуль: здавалась, зусім пустая лічба, а ў вершы-жарце В.Віткі “Нуль Буль-Буль” становіцца прыкметная істотай, бо нулю дадзена імя, пэўны характар і знайдзена вядучае месца ў сюжэце.

  1. Гуманістычныя матывы творчасці Алены Васілевіч. Вобразы дзяцей, раскрыццё іх унутранага свету ў апавяданнях «Вернісаж», «Сябры», «Геша», «Браты-артысты», «Бабуліны кватаранты», «Калінавая рукавічка».


У літаратуру А.васілевіч прыйшла як празаік, у першым нумары часопіса “Беларусь” за 1947 год. Была надрукавана яе невялікая аповесць “У прастор жыцця” (пазнейшая назва – “У прасторах жыцця”). Майстэрства А.васілевіч як дзіцячай аўтаркі выявілася ў яе апавяданнях для дзяцей, качынаючы з 1950-ых гг., пачалі друкавацца ў дзіцячых перыядычных выданнях, а потым увайшлі ў зборнікі “Заўтра ў школу” (1956), “Сябры” (1958), ”Апавяданні” (1959), “Калінавая рукавічка” (1963).

Засведчыла А.Васілевіч і талента казачніцы: даўно любімым творам дзяцей стала яе казка “Калінавая рукавічка”, якая ўвайшла ў беларускую дзіцячую класіку. Зачароўвае дзяцей прыгажосць і дэлікатнасць каліны, яе любоў да родных мясцін, не згаджаецца яна на ўгаворы ветра-бяздомніка ляцець з ім разам. Ен палохае каліну тым, што людзі загубяць яе, але каліна не меняе свайго рашэння. Вось так прыгожа і мудра, па-мастакцу вобразна можа быць вырашана ў дзіцячым творы глабальная праблема часу: узаемаадноміны чалавека і прыроды. У казцы “Калінавая рукавічка” сцвярджаецца філасофская думка пра еднасць чалавека і прыроды, якую ен павінен берагчы як крыніцу эстэтычнай асалоды і незлічоных багаццяў, як неад’емную часцінку дарагой Бацькаўшчыны. А важным у вырашэнні гэтай філасофскай праблемы з’яўляецца эпізод сустрэчы каліны з чалавекам, жорсткасцю якога палохалі яе і сівер і старая яліна.

Кранальная гісторыя сяброўства дзяўчынкі Наты і гускі Гешы ляжыць у аснове апавядання А.Васілевіч “Геша”, якое мае своеасаблівы зачын і адразу далучае дзяцей да падзей, што разгортваюцца ў гэтым творыю Інтрыгуе чытачоў і сама назва “Геша”. Аказваецца, Геша – гэта гуска, а назвалі яе так дзеці таму, што ва ўсіх выпадках яна паўтарала сваё нязменнае “Ге! Ге!”. Аднак гэты твор не толькі пра гуску Гешу, але і пра дабрыню. Спаўна спазнала дабрату людзей Геша: гэта яны варатавалі яе, яшчэ маленькую, пакалечаную. Потым іншыя людзі купілі гуску, каб падсмажыць да свята, ды пашкадавалі, бо вельмі ласкавая была яна. А калі праз пэўны час Геша раптам знікла, дык шукалі яе ўсім дваром; падключыўся нават зусім незнаемы малады чалавек, якому пашчасціла знайсці Гешу.

у апавяданні “Вернісаж”, дзе ўсе пачалося з таго, што брат і сястра – Вова і Ната – пасля доўгіх абмеркаванняў вырашылі восьмага сакавіка падарыць маці свае малюнкі. Нягледзячы на канкурэнцыю (каб у мяне было лепш), калі Ната папрасіла брата намаляваць яе голубу ногі, той згадзіўся і зрабіў
гэта найлепшым чынам, не прапусціўшы пры гэтым магчымасці пасмяяца з малюнка малодшай сястры. Гумарыстычнае гучанне апавядання ўзмацняецца тым, што ў Вовы, які абяцаў Наце паказаць, як малююць сапраўдныя мастакі, замест зімовага лесу атрымаліся пакрытыя снегам пні. Цяпер ужа ад душы смяялася Ната, але падказаная ёю жартам назва зрабіла малюнак Вовы змястоўным і інтрыгуючым.

Жывая плынь дзіцячых апавяданняў А.васілевіч выйшла за межы рэгламентаванага, парушыла схемы, што існавалі ў літаратуры ў той час. Недаравальным лічылася тое, што ў зборніку “Сябры” не паказана дзейнасць піянерскіх і камсамольскіх арганізацый, што сустракаюцца там не зусім ідэальныя дзеці, настаўнікі, а таксама сем’і, у якіх дзецям няўтульна. А у апавяданні “Сябры” з аднаіменнага зборніка на прыкладзе узаемаадносін падлеткаў-школьнікаў Лені і Грышы чытачы падключаюцца да размовы пра сяброўства, задумваюцца над тым, якое яно, у чым яго сутнасць.

  1. Тэматычная i жанравая разнастайнасць творчасцi Эдзi Агняцвет (зб. «Мы сур'ёзныя, мы вясёлыя», «Ад зярнятка да вясёлкi», «Хто пачынае дзень?», «Пад сінім небасхілам» і інш.). Прачытаць верш Эдзі Агняцвет на памяць.

Эдзі Агняцвет (Э.А.). Э.А. піша для Д. і дарослых. Тэматыка вершаў і паэм Э. А. досыць шырокая. Яна пісала пра ўсе праявы дзіцячага жыцця: Айчынная вайна з яе трагедыямі і незагойнымі ранамі; гераізм Д. і дарослых; адбудова разбуранай сталіцы - Мінска; мірная стваральная праца, якая робіць цуды; дружба, інтэрнацыянальная еднасць працоўных; піянерскае дзяцінства. У яе тв-ці для Д. і юнацтва ёсць розныя жанры: лірычны, апавядальна-сюжэтны, сатырычны вершы, верш-дыялог, пес­ня, опернае лібрэта, паэма. Дзіц. паэмы часцей за ўсё ўслаўляюць гераічнае ў нядаўняй гісторыі нашага народа, выхоўваюць у Д смеласць, мужнасць. У вершах Э. А. жыве ўспамін пра вайну. Глыбока гуманістычным сэнсам вызначаюцца вершы Э.А. абагульняльнага хар-ру «Маці невядомага салдата», «Хай часцен смяюцца дзеці». Д. — гэта будучыя творцы, абаронцы Радзімы; яны з'яўляюцца на свет для жыцця і радасці. Пачуццё прыроды ў Э.А. асаблівае. Часам прырода ў яе творах адухаўляецца, надзяляецца чал. якасцямі. У кожным творы раскрыв-ца цуды прыроды, яе разнастайнасць, але галоўнае, што яна падштурхоўвае юнага чытача заўважаць гэтую прыгажосць, цаніць яе. Актыўнае ўзаемадзеянне з прыродай гартуе дух маладога пакалення. Прырода і радзіма ўспрымаюцца паэтэсай як адзіна каштоўная вартасць; чысціня лясоў і рэк павінна сімвалізаваць і чысціню душ, добрых чал. памкненняў, сардэчную адкрытасць для ўсіх добразычлівых лю­дзей. Для Д мал. шк. ўзросту выдадзена цэлая кніжка такіх твораў «Доктар Смех», у ёй падкрэсліваецца
значэнне добрага настрою, гаючая ўласцівасць смеху, увогуле дадатных эмоцый. У кніжцы высмейваюцца заганы і недахопы некаторых Д: сквапнасць, неахайнасць, няўменне паводзіць сябе ў кіно, на вуліцы, баязлівасць і г.д. Тэма працы. Шумны свет дзіц. паэзіі Э. А. населены не толькі самімі Д, але і дарослымі: тут створаны вобразы бацькі, маці, дзеда, настаўніцы («Твая настаўніца»), скульптара, шафёра. Паэтэса расказвае Д пра рабочага Ч, пра прафесіі («Хто пачынае дзень?»), пра складаную работу скульптара, у якім сумяшчаецца і мастак і рабочы. Сваіх юных герояў паэтэ­са падае ў дзеянні ў працэсе вучобы, у гульнях, падарожжах («Я іграю на Скрыпцы», «Хто перагоніць?», «Вясёлы памочнік»). Паэзія Э. А. у аснове сваёй аптымістычная, светлая. Светлыя фарбы, добрая усмешка х-ны для яе вершаў аб Д, аб прыр., аб умелых, таленавітых людзях, здольных ствараць прыгожае, абараняць здабытае ранейшымі пакаленнямі.

Раней за ўсіх устаў шафёр,

Пабег да гаража.

Не любіць соннай цішыні,

Гарачая душа!

Ён — неспакойны чалавек —

Хацеў бы сто гадоў

Цагліны цёплыя вазіць

Для новых гарадоў.

Устане рана хлебапёк,

Адчуе смачны пах,

І пойдзе жытні свежы хлеб

З румянцам на шчаках.

Па-свойму радуе маляр

Прыроду і людзей:

Прыносіць колеры вясны

Вясёлы чарадзей.

Спытайся ў сонца і зямлі,

Спытайся ў чыстых рэк:

— Хто пачынае новы дзень?

— Рабочы чалавек!


  1. 1   2   3   4   5   6   7