Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 72

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Пра вершы.

1) “Сын і маці” – твор сацыяльнага, сямейна-бытавога зместу. У вершы маленькі хлопчык пытаецца ў маці чаму яна так плача, гледзячы на неба, а яна адказвае, што ад неба залежыць ураджай- град можы выбіць збожжа. Чорная хмара праходзіць, не зачапіўшы хату, але маці плача без упынку. Верш заканчваецца шматкроп’ем. 2) “Хлопчык і летчык”(1942) – твор аб дзіцячых захапленных, свеце дзіцячых уяўленняў, твор пра мальчыка-рамантыка, які марых стаць летчыкам. 3) Верш-аповед “Мароз” – прыродазнаўчы змест, ў ім створаны карціны зімовай казкі. 4) “Песня і казка” – эстэтычны змест, тут паэтычна вызначаюцца асаблівасці уздзеяння казачна-песеннага свету на свядомасць дзіцяці. 5) Верш-забаўлянка “Бай” – павучальна-пазнавальны змест, казачны персанаж апавядальнік Бай гутарыць з дзіцем з той мэтай, каб пазабаўляць яго.

СПАДЧЫНА

Ад прадзедаў спакон вякоў

Мне засталася спадчына;

Паміж сваіх і чужакоў

Яна мне ласкай матчынай.

Аб ёй мне баюць казкі-сны

Вясеньнія праталіны,

I лесу шэлест верасны,

I ў полі дуб апалены.

Аб ёй мне будзіць успамін

На ліпе бусел клёкатам

I той стары амшалы тын,

Што лёг ля вёсак покатам;

I тое нуднае ягнят

Бляяньне-зоў на пасьбішчы,

I крык вароніных грамад

На могілкавым кладзьбішчы.

I ў белы дзень, і ў чорну ноч

Я ўсьцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб ня збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён ня зьедзены.

Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны сьветач-полымя,

Што сярод цемры і глушы

Мне сьвеціць між вандоламі.

Жыве зь ім дум маіх сям’я

I сьніць зь ім сны нязводныя...Завецца ж спадчына мая
  1. 1   2   3   4   5   6   7


Рэалістычныя апавяданні З. Бядулі пра лёс дзяцей «Малыя дрывасекi», «Велiкодныя яйкi», «Дзе канец свету?», «Пяць лыжак зацiркi» і інш. Глыбіня псіхалагічнага аналізу ў творах.

Змітрок Бядуля (1886-1941) (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – стаяў ля вытокаў беларуская дзіцячай літаратуры. Яго праца як рэдактара, тэарэтыка і, галоўнае, мастака слова ў гэтай галіне дзейнасці сведчыла пра заклапочаннасць пістменніка лесам падрастаючага пакалення. Ствараныя ім вершу, паэмы, казкі, апавяданні і аповесці сапраўды з’яўляюцца высакомастацкімі творамі і не страцілі свае выхаваўча-адукацыйнае значэнне.

У тэматычным плане у апавяданнях для дзяцей выразна прасочваюцца 2 накірункі: 1) тэма загубленнага дзяцінста (“Малыя дрывасекі”, “Тулягі”, “Пяць лыжак заціркі”), дзе адчуваецца пратэст пісьменніка-гуманіста супраць бязрадаснага дзяцінства і саціяльна-грамадскіх умлў, якіх пазбаўляюць дзяцей шчасця і 2) творы, у якіх Зм.Бядуля імкнецца пранікнуць ва ўнутраны свет чалавека, раскрыць яга псіхалогію і таленты.

У апавяданні З.Бядулі “Велікодныя яйкі” выразна прасочваецца адна з галоўных вартасцяў яго твораў для дзяцей: перадача хараства, прыгажосці і незвычайнасці ўнутранага свету сваіх герояў. З вялікім майстэрствам і дакладнасцю перадае пісьменнік дзіцячую псіхалогію ў апавяданнях “Летапісцы” і “Юлька”. У першым выпадку праз вобраз васьмігадовага Андрэйкі, які з ахвотай згаджаецца ноччу, калі ўсе будуць спаць, напісаць пад дзедаву дыктоўку пісьмо ў Амерыку, а у другім - увага пісьменніка скіравана на зусім яшчэ маленькую (дзесяцімесячную) дзяўчынку. Аўтар паказвае, як паступова адбываецца знаёмства Юлькі з навакольным светам, які спачатку канцэнтруецца толькі ў асобе маці. У гэтым творы ў адрозненне ад іншых апавяданняў паказаны надзвычай гарманічныя адносіны ў сям'і, дзе нараджэнне дзіцяці - гэта не толькі цяжкасці і выпрабаванні, а ў першую чаргу - радасць і любоў.

Апавяданне “Пяць лыжак зацiркi падымае праблему жыцця вёскі. На прыклазе сям´і хворага Антося i Агаты можна прасачыць становішча большасці сялян. Падзеі адбываюцца вясною, калі па вёсках пануе галадуха. Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукi ў суседа i прыгатаванае снеданне стала вялiкiм святам для шчаслiвай у той момант сям´i. Вялiкiм няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседкi Сцёпчыхi, якая з´ела 5 лыжак зацiркi.


Апавяданне «Малыя дрывасекi» падымае праблему масавага абеззямельвання сялян, па якой яны вымушаны были наймацца на лесараспрацощки. Галоўныя героi 2 браты. Старэйшаму Цiшку — 10г, а меншаму Халiмону – 8г. Бацька iх працаваць не мог, ён быў кульгавы. Ι хлопчыкi вымушаны былi iсцi ў лес на заробкi. Калi ўзнялася завея ўсе дрывасекi разбеглiся па дамам, Цiшка i Халiмон засталiся, баялiся каб бацька не наракаў, што зарана прыйшлi з лесу. А калi вырашылi ўсёж пайсцi, то заблудзiлiсь i замерзлi. Яны бачылi сон, у яким збылося iх жаданне адно на дваiх:«Сядзяць яны за сталом, матка i бацька рады, што яны прыйшлi. Яны падъелi i на печы паснулi». Аўтар яскрава паказаў, што выконваючы дарослую працу псіхалагічна хлопчыкі заставаліся дзецьмі і менавіта таму не вытымалі загінулі.


  1. Беларускі фальклор у творчасці З. Бядулі. Выхаваўчае значэнне казак «Скарб», «Музыка».

У казцы “Скарб” Саўка, галоўны герой твора, наслухаўшыся дзедавых казак аб багатых скарбах, адпраўляецца іх шукаць у купальскую ноч. У лесе адбываецца сустрэча хлопчыка з хохлікам, які паказвае свае падземныя сарбы і знаёміць яго са сваёй шматлікай сямейкай, кожны з якой заняты важная працай. Пабываўшы пад замлей на вячэры хохлікаў, Саўка не паспеў азірнуцца, як апынуўся на сваім ложку ў дзедавай хаце. Самае галоўнае, што зразумеў хлопчык, а ў гэтым і заключаецца змест тівора, што матка-зямля мае шмат багацця. Яна шчодрая для тых, хто любіць працаваць. Без мазалёў і поту ніякіх скарбаў не знойдзеш. Мяжа паміж рэальнасцю і казачным светам, якая ўжо размываецца ў казцы “Скарб”, яшчэ менш зхаўважаецца

ў казцы “Музыка”. Казка садзейнічае выхаванню ў дзяцей любові да ўсяго цудоўнага ў прыродзе і мастацтве. Таксама казка яшчэ паказвае, якрое моцнае уздзеянне мае сапраўднае мастацтва на чалавека і навакольны свет. Ідэйны ж змест твора зключаецца у наступным вывадзе: каб стаць сапраўдным майстра сваёй справы, трэба многа вучыцца, як вучыцца ў пастушка салоўка, жаваранак і іншыя птушкі. Пістменнік у казцы таксама звяртае ўвагу на сувязь маленькага музыкі з прыродай, падкрэсліваючы, што сваіх сяброй Васілька вучыў па нотах, але нотамі ў яго былі не такім мертвыя значкі і круцелачкі на папаеры, а ўся жывая зямелька, са свімі разнакаляровымі краскамі, дрэвамі і серабрыстымі крынічкамі. У лiрычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зiмы ««Вунь бярэзнiк на пагорку».



  1. Філасофская сутнасць аповесці-казкі “Сярэбраная табакерка” З.Бядулі. Адметнасці вобразнай сістэмы, сюжэтна-кампазіцыйная спецыфіка.

Аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» - у аснову сюжэта пакладзена народная казка аб паланеннi палешуком смерцi, якую ён пасадзiў у табакерку, на зямлi перастала гнiць усё жывое. Казка падобна да фальклорнай (жывёлы размаўляюць i дзейнiчаюць як людзi). Адметнасць кампазiцыi казкi заключаецца ў спалучэннi рэалiстычнабытавога плана з казачна-фантастычным. Першыя старонкi твора гэта рэалiстычная карцiна вячэры звычайнай сям´i зайчыкаў, дзе акрамя бацькоў прысутничаюць стары дзед. Дзед расказвае гiсторыю аб тым, як апынулася гэта табакерка ў прадзеда сям´i леснiка. I ад iмя дзеда пачынае казку пра смерць, якая трапiла ў табакерку iх далёкага продка Дзiда-дзеда i што з гэтага атрымалася. Фантастычны план уключаецца ў дзеянне непасрэдна з апавядання старога казачнiка. Тут адбываюцца дзiвосныя пераўтварэннi i незвычайныя прыгоды з героямi казкi. Дзiда-дзед – заяц, ажывае такая мiстычная iстота, як смерць, сарока ператвараецца ў каралеву Лялю, кардынал Банiфацый пераапранаецца прафесарамДжыованнi Чарэнца, аптэкар Савiцкi стварае мясныя буракi, якiя растуць на градках, i сонныя парашкi, што ўсыпляюць людзей и г.д. Сюжэт аповесцi-казкi пабудаваны на барацьбе памiж Дзiда-дзедам, яго сябрамi (дзяўчынка Люсенька, шавец Юрка Дратва, паляўнiчы Саўка, аптэкар Савiцкi, скамарохi) i памагатымi Смерцi (панi Сарачынская, кароль Пинг-Понг, кардынал банiфацый, папа Кiй дзесяты). Смерць iмкнецца вырвацца з дзедавай табакеркi. Пазнавальна-выхаваўчае значэнне аповесцi-казкi «Сярэбраная табакерка» у тым, што ў творы ярка i вобразна паказана чалавечае жыццё i адносiны памiж людзьмi, створаны незабыўныя малюнкi роднай прыроды, якiя выхоўваюць патрыятычныя i эстэтычныя пачуцци ў чалавеку.


  1. Жыццёвы і творчы шлях Янкі Маўра. Жанравая і тэматычная разнастайнасць творчасці. Вобразы дзяцей у псіхалагічных апавяданнях Янкі Маўра 30-х гадоў і пасляваеннага часу «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка».

Павышэнню мастацка-педагагічнай вартасці беларускай дзіцячай літаратуры спрыяў свайе дзейнасцю Я.Маўр (І.М.Федараў)– заснавальнік новых тэм, жанраў і традыцый.

Асаблівай узрушанасцю ў творах Я.Маўра пра далекія краіны вызначаюцца апавяданні аб становішчы дзяцей у каланіяльных і залежных краінах.


Беларуская дзіцачая літаратура тады яшчэ не мела вопыту асваення гэтых тэм і праблем, таму Я.Маўр звярнуўся да традыцый прагрэсіўнай прыгодніцкай літаратуры Беларусі і нашага багатага нацыянальнага фальклору, асабліва народнай казкі з яе дынамізмам, скаладанымі перыпетыямі, ідэалам чалавечнасці, дэмакратызму.

Для Я.Маўра характэрна уменне на нейкі час нібы вярнуцца ў краіну Дзяцінства, убачыць свет вачыма дзяцей. Гэта падцвярджаюць напісанныя ім у розныя гады папвяданні: “Бярозавы конь”, “Яно”, “Падарожжа ввкол дома”, “Максімка”, “Шчасце”.

Пранікненным лірызмам, меладычнасцю вызначаецца апавяданне Я.Маўра “Шчасце”, чкое сам пісьменнік назваў эцюдам. Гэты твор быў апублікаваны 2 верасня 1945 года ў газеце “Літаратура і мастацтва”, назвай і зместам ён арганічна ўпісаўся ў атмасферу першых пасляваенных месяцаў, калі цышыня успрымалася як само шчасце. Радасна, радасць – неаднаразова паўтараюцца тут гэтыя словы. Радасць мірных дзен, здаецца, нават адчувае прырода. Радасцю напоўняцца сэрцы герояў апавядання: дарослага і хлопчыка гадоў васьмі. Яны сустрэліся на мосце. Здавалась б, легка паразумецца двум шчаслівым людзям. Але не так ўсе проста. Дарослы бачыў, што тварык хлопчыка свяціўся радасцю і шчасцем, але ж гэтую радасць ен зразумеў па-свойму.

Аказалася, што добры настрой хлопчыка тлумачыўся не только пяшчотай летняга дня, мелася яшчэ адна радасць:Н на яго галаве была новая шапка. Хлопчыку вельмі хацелася, каб дарослы заўважыў шапку, і хлопчык ўскрыкнуў: “Дзядзя! Шапка!”. Адразу усе стала зразумела даросламу і ен выправіў сваю памылку. Эцюд заканчваецца слаўна: зноў шчаслівыя яго героі разышліся кожны сваім шляхам.

Я.Маўр пацвердзіў і ў іншых сваіх творах уменне раскрыць таямніцы душы дзяцей розных узростазў – падлеткаў, малодшых школьнікаў, дашкольнікаў, а гераіне навелы “Падарожжа вакол дома” (1947) Ірачцы ўсяго только больш крыху за годзік. Я.Маўр піша, што гэта той узрост, калі пачынаееца актыўны працэс пазнання дзецьмі навакольнага свету, калі да ўсяго цягнуцца дзяцячыя ручкі, калі малым дя ўсяго хочацца дакрануцца. Так апынуўся ў роце Ірачкі кавалак бялюткай шкарлупкі ад яйка. На смак аказалась нічога, Ірачка яе выплюнула. Неўзабаве у яе руках аказалась саломінка, поспрабавала яна ею пясок капаць – саломінка зламалась. Дале у руках дзяўчынкі аказаўся каменьчык, потым жалезны кру. Так на кодным кроку – новая загадка і адкрыцце, таму падарожжа малой Ірачкі дало ей столько ўражанняў, колькі, мусіць, не кожны дарослы вынес бы з падарожжа вакол свету.