Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 70

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.

Ёсць такая зямля” Ёcць тaкaя зямля, дзe кpынiцы звiняць, Пepaлiўчaтa ззяюць aзёpы, Дзe cтaяць вeлiкaны – кaпцы-кypгaны, Beкaвeчным пapocлыя бopaм. Ёcць тaкaя зямля кaзaк, пeceнь, якix Бoльш нiдзe нe пaчyць, нe знaйcцi, Дзe ў кyпaльcкyю зaчapaвaнyю нoч Рacцвiтae цвeт пaпapaцi. Ёcць тaкaя зямля: дзeнь aдзiн пpaжывeш, I aдcтyпяць лixiя нягoды, Бyдзeш мapыць aб ёй, бyдзe cнiццa тaбe, Бyдзeш пoмнiць яe ты зaўcёды. Bocь нa гэтaй зямлi шчacцe выпaлa мнe Жыць, зa плyгaм xaдзiць i збipaць Нeпaўтopныя кaзкi i пecнi яe, Кaб, cябpы, ўce ix вaм пepaдaць.

хлеб” Аднойчы на кірмаш здалёк вандроўнік плёўся ў горад. з цяжкага мяшка свайго хлеб вытрас на дарогу. Настаў і час перакусіць.Успомніў хлеб вандроўнік,Што недзе, кінуты, ляжыць,Духмяны і цудоўны! О, як ён рад быў зноў, калі Сваю пабачыў страту!
І Хлебу нізкі, да зямлі,Аддаў паклон, як брату.

Каб дайсці да казкі” Кaб дaйcцi дa кaзкi, Tpэбa paзвiтaццa З дapoгaмi eзджaнымi, Дapoжкaмi xoджaнымi, Дapoжaнькaмi гpыбнымi I ягaднымi... А дaвepыццa – cцeжкaм Лaciным i зaeчым, Мypaўiным i яшчapкaвым, Слiмaкoвым i вoжыкaвым... I дaвepыццa – Кapчaм aciнaвым, Святaянcкiм aгeньчыкaм, Baчaм caвiным, Слязaм жывiцы, Штo ў змpoкy цeпляццa... I дaвepыццa – Tpaвaм нeпpымятым, Гaлacaм нeпyджaным, Шopaxaм нepaзгaдaным... I дaвepыццa – Зeлeнi нaйзeлянeйшaй, Цeмeнi нaйцямнeйшaй, Цiшынi нaйцiшэйшaй, У якoй нaвaт cэpцa cтyк Гpoмaм здaeццa.

«Сняжынкі»– Мая сьняжынка!
– Мая сьняжынка! –
Крычаць-спрачаюцца дзьве Ірынкі,
Сьняжынкі ловячы, якія
Лятуць, як матылькі жывыя.
Пайшлі да зайчыка дзьве Ірынкі,
Каб рассудзіў ён: чые сьняжынкі?
А зайчык кажа: – Ну, пакажыце,
Хутчэй далонькі свае раскрыйце!
Раскрылі. Дзівяцца дзьве Ірынкі:
Куды падзеліся іх сьняжынкі?


  1. Прырода і дзеці ў творчасці С. Шушкевіча. Майстэрства паэта як казачніка. Вобразы беларускай фауны і флоры як скразныя ў кнігах для дзяцей «Лясная калыханка», «Сарочы церамок», «Колькі кіпцікаў у кошкі», «Казёл на верталёце» і інш. Спалучэнне займальнасці і пазнавальнаці ў творах паэта.




Станіслаў Шушкевіч – натхнены паэт слова, паэт-лірык, гуманіст, сатырык. Прыйшоў у літаратуру ў 1920-ыя гг.У асноўным пісаў для дзяцей дашкольнага и малодшага школьнага ўзросту. Яго творы увабралі лепшыя традыцыі беларускага, у тым ліку і дзіцячага фальклору не толькі у сэнсе выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў, а і ў плане сцвярджэння народных ідэалаў дабра, справядлівасці, прыгажосці. Творы Шушкевіча аптымістычныя па гучанні і змесце, яны прыносяць дзецям радасць, вызоўваюць у іх дабрыню, спагадлівасць, любоў да роднай зямли.Ен аўтар кніжак вершаў, апавяданняў і казак для дзяцей «Звярыны баль» (1936), «Лясная калыханка» (1958), «Сарочы церамок» (1959), «Мы на змену ідзём» (1961), «Гара Марата Казея» (1963), «Будзільнік» (1966), «Апавяданні пра Марата Казея» (1968, 1988), «Вясёлыя дзятлікі» (1970), «Колькі кіпцікаў у кошкі» (1972), «Дванаццаць пасланцоў» (1973), «Барадаты камар» (1977), «Красавік» (1977), «Ліса з магнітафонам» (1979), «Казачны церам» (1983), «Едзе страшная Яга» (1985), «Казёл на верталёце» (1987). У 1978 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1988 г. - «Выбранае».Чытаючы дзіцячыя вершы С.Шушкевіча, адчуваеш, што сюжэты многіх з их узяты з жыцця, падказаны канкрэтными выпадками, асабістыми ўражаннямі. Сваіми творамі С.Шушкевіч выдзе дзяцей да пазнання новага, дае магчымасць адчуць, кольки навокал цікавага, загадкавага, колькі красы ў роднай прыродзе. Паэтам створаны цыкл вершаў,прысвечаных порам года. Сярод іх найбольшая ўвага удзелена вясне, паэт вельмі любіў яе.С. Шушкевич ведаў и ўмеў знайсці падход да дзяцей рознага ўзросту. Асабліва ласкава голас паэта гучыць у творах, прысвечаным для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. С.Шушкевіч клапаціўся, каб дзеці не толькі вучыліся бачыць прыгожае ў прыродзе, але і стали яе спраўднымі сябрамі, каб усвядомілі, што прырода – багацейшы скарб Бацькаўшчыны, якім неабходна даражыць. Гэта вельмі важна, бо ад сяброўства з прыродай, ад любові, беражлиівых адносін да яе пачынаецца пачуцце Радзимы.Адной з тэм яго твораў быў гераізм народа у вайне, ен пісаў пра шматлікія ахвяры. Большасць яго твораў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны, хвалююча гучаць на ўроках, на школьных вечарах.




  1. 1   2   3   4   5   6   7


Жанр вершаванай казкі ў творчасці Васіля Віткі. Творчае выкарыстанне народных матываў, сюжэтаў, вобразаў, моўна-выяўленчых сродкаў у казках «Вавёрчына гора», «Буслінае лета», «Азбука Васі Вясёлкіна», «Казкі і краскі», «ППШ» і інш. Гісторыя напісання казак.

Як паэт, як асоба В.Вітка сфарміраваўся на Случчыне, чкую пяшчотна называў маэмай усяго свайго жыцця. Змалку захаплялі яго буларскія народныя казкі, песні, да слез краналі заінелыя бярозкі, неабсяжная веліч зарнага неба, першая пралеска, плескат крынічкі, асветленая сонцам маладая рунь. Першая кніжка для дзяцей - казка "Ваверчына гора" – убачыла свет у 1948 і адразу паланіла сэрцы дзяцей. Твор з першых радкоў захапляе дзяцей, стымулюе іх увагу і эмоцыі, чытачы (слухачы) шчыра спачуваюць ваверачцы, кранае іх тое, як усхвалявала яе гора ўсіх лясных жыхароў, як ласкава, уважліва аднесліся да бяды ваверачкі яе дзеці.

Сюжэт казкі “Ваверчына гора” складаецца з асобных эпізодаў-прыгод, паяднаных агульным клопатам: як хутчэй дапамагчы ваверчцы. У яе баляць зубкі. Сама ваверачка падказала, што ей дапамог бы малаток: яна б ім арэшкі біла і зубкі свае не верадзіла. З гэтай падзеі завязваюцца асноўныя сюжэтныя вузла казкі: з чаго зрабіць малаток, хто яго зробіць, як потым пераправіць той малаток выварцы.Чытаючы казкі Віткі, адчуваеш, што ён творыць мову , як музыку; здзіўляе бязмежная фантазія паэта, арыгінальныя казачныя сітуацыі. У казцы “Ваверчына гора” ачалавечаны не толькі звяры і птушкі, а нават маланка, гром, дождж.Як і належыць казачнаму жанру, казка “Ваверчына гора” заканчваецца шчасліва: перасталі балець у Веры-ваверачкі зубкі і нават яшчэ да таго, як бусел уручыў ёй малаток. Твор гэты прасякнуты дабрыней і спачуваннем.У казцы “Ваверчына гора” няма маральных павучанняў; не гаворыць паэт дзецям, што трэбы быць добрым, спагадлівым, гатовымі прыйсці надапамогу. Усе гэта вычытваюць і спасцігаюць самі чытачы.

Яшчэ адна казка Віткі – “Буслінае лета” (1958) – Васіля, школьніка, які скончыў тры класы заўседы цікавіла прырода. Настаўніца дала яму заданне – даць апісанне прыроды. Васіль вырашыў пісаць казку пра буслоў, бо гэтыя птахі заўседы прыцягвалі яго ўвагу; зрабіўшы першыя накіды пачатку казкі, хлопчык схаваў свій сшытак ў дупло вяза, але надзейна сшытак прапаў. Гэта – завязка асноўнага дзеяння казкі. А развіцце сюжэта звязана з пошукамі Васілем таго сшытка. У час
пошуку было шмат прыгод, сустрэч, уражанняў, яны значнапашырылі прастору дзеяння казкі, далі магчымасць аўтару ўключыць у сюжэт казкі дадатковы матэрыял.

Звонкім вадаспадам вершаваных радкоў пачынаецца “Казка пра цара Зубра” (1960) В.Віткі.Дзецям тут адкрываюцца прасторы Белавежскай пушчы, дзе столькі прыгажосці, шмат розных лясных жыхароў, між іх вылучаецца ў казцы прыгожы магутны зубр. Не менш важны герой гэтай казкі – школьнік Вася Вяселкін, невялічкі бялявы хлопчык з казачным пісталетам пры баку і з шырокім фанерным мячом у руцэ.Ен прыцягвае ўвагу чытачоў адвагай, незалежнасцю, тым, што абараніў гонар свайго сябра Зая: не дазволіў звярям насміхацца з яго. “Казка пра цара Зубра” падабаецца дзецям багаццем незвычайных прыгод, музыкай зменлівых рытмаў вершаваных радкоў.

Каб зацікавіць дзяцей і падвесці іх да пэўных высноў, Васіль Вітка трапна выкарыстоўваў гумар, гіпербалу, кантраснае супастаўленне, элементы парадоксу. Нават сама, напрыклад, назва невялікай – усяго 6 строф казкі “Генерал Варабей” выклікае ўсмешку дзяцей, іх забаўляе зрокава выразны вобраз маленькага верабейкі ў тым, генеральскім мундзіры з пагонамі і шнурамі.

  1. Вершаваныя жанры дзіцячага фальклору (калыханкі, пацешкі, лічылкі, загадкі, скорагаворкі) у апрацоўцы Васіля Віткі (зб. «Дударык», «Чытанка-маляванка», «Ладачкі-ладкі»). Асаблівасці паэтыкі твораў.
    В.Вітка – класік беларускай літаратуры, заслужаны дзеяч культурыа Беларусі. У 1972 годзе за кнігі для дзяцей “Беларуская калыханка”, “Казкі”, “Чытанка-маляванка” быў адзначаны прэміяй БССР.
    «Дударык», «Чытанка-маляванка» (у сааўтарстве з мастакомаднадумцам А. Луцэвічам), «Ладачкі-ладкі» — гэта зборнікі песенек-гульняў, казачак і баек, лічылак і загадак, жартаў і пацешак, народжаныя з празрыста-чыстых крыніц фальклорнай творчасці. З вялізнага меха «дзеда Васіля» малому чытачу ці слухачу адкрываецца свет народных дзіцячых уяўленняў, просты, жыццярадасны і паэтычны, але абноўлены і ўзбагачаны творчым аўтарскім поглядам, захапляючы багаццем фарбаў і гукаў — як на народным свяце, — весялосцю і непасрэднасцю, нечаканасцю асацыяцый, унутранай дынамікай, сакавітасцю, ёмістасцю і гучнасцю слова, якое ўзнаўляе забытыя цяпер фальклорныя пласты жыцця. У гэтых кнігах аўтар паспяхова развівае ўстойлівую ў беларускай літаратуры фальклорную традыцыю, якая наогул з'яўляецца асаблівасцю творчасці сучасных беларускіх паэтаў, што пішуць для малых (Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, В. Зуёнка, Э. Агняцвет, А. Вольскага, М. Чарняўскага, Н. Галіноўскай). У творах Віткі гэтая асаблівасць выяўлена найбольш поўна і яскрава.
    У зборніках “Чытанка-маляванка”, “Ладачкі-ладкі”, “Дом, у якім жывуць словы” аўтар пастараўся ажыццявіць сваю запаветную задуму: далучыць дзяцей да скарбаў народнай мовы. “Ёсць словы, якія хочацца бясконца паўтараць, – пісаў ён. – Яны самі завучваюцца, бо гэта вясёлыя словы, іх мы любім змалку”.








  1. Майстэрства Васіля Віткі як апавядальніка. Маральна-этычная праблематыка твораў «Трывога ў Ельнічах», «Стасева падарожжа», «Абнова», «Зайчык-вадалаз», «Першая пяцёрка» і інш. Вобразы дзяцей у іх.

Незвычайна багатае поле дзяцячай паэзіі Васіля Віткі. Есць тут з тонкім майстэрствам адшліфаваны творы беларускага іфальклору, у іх з густам унесены элементы новага; есць дасканалыя, псіхалагічна тонкія апавяданні пра дзяцей – “Трое ў палаце”, “Трывога ў Еўлічах”, “Зайчык- вадалаз”, “Абнова”, “Ну пачакай, воўк” і інш.
Паэт вельмі добра разумее непарушную сувязь, што існуе паміж дзіцячай літаратурай і педагогікай, але педагогікай не нарматыўнай, не «фармальна-бяздушнай», «зашпіленай на ўсе гузікі параднага мундзіра», а творчай, аснову якой складае асоба дзіцяці. Менавіта ў арыентацыі на асобу дзіцяці, а не ў абсалютызацыі ролі калектыву (на што ўвесь час была накіравана школьная педагогіка) Вітка бачыць квінтэсенцыю педагагічнага майстэрства. Для яго сапраўдная педагогіка — гэта паэзія, а сапраўдныя педагогі — гэта паэты ў тым сэнсе, што яны, як і вершатворцы, развіваюць вобразнае мысленне дзяцей, будзяць іх творчую фантазію, заахвочваюць дапытлівасць, цікаўнасць, самастойнасць думкі.. Аслабленне ж сувязей з першароднай прыродай, зямлёй пагражае не толькі збядненнем эмацыянальнай сферы, але і свядомасці, бо чалавек, чужы прыродзе, пазбаўляецца глыбіннага разумення жыцця, яго сэнсу, а значыць, і сэнсу свайго існавання. Таму такое важнае значэнне ён надае пазнанню маленькім чалавекам вялікіх маральных каштоўнасцей, што вызначаюць узаемадачыненні паміж людзьмі, азбуку душы чалавечай, духоўнасць. У прозе паэта ўсе гэтыя педагагічныя перакананні знаходзяць найбольш адкрытую і разгорнутую мастацкую рэалізацыю. Свет дарослых і дзяцей малюецца, як правіла, у адзінстве і згодзе (апавяданні «Стасева падарожжа», «Першая пяцёрка», «Зайчык-вадалаз», «Трое ў палаце»). У поглядзе на юных сучаснікаў Вітка па-народнаму разважлівы і мудры. Ён не схільны перабольшваць «хваробы» веку з усімі яго перавагамі-выдаткамі і ўпэўнены: душа дзіцяці — маленькі сусвет, адкрыты для ўсяго добрага і светлага. Таму аўтар не спяшаецца асудзіць, закляйміць шалапута-«крутасвета» Юзіка, які бяздумным стрэлам знішчыў бусла, што гняздзіўся з сям'ёй на суседняй таполі («Трывога ў Ельнічах