Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 71

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


З тэмай Вялікай Айчыннай вайны звязаны змест таленавітай псіхалагічнай навелы “Максімка” (1946). Я.Маўр зазарнуў у душу свайго галоўнага героя Максімкі і адкрыў, адчуў у дзіцячай душы такую глыбіню, пра якую большасць дарослых не мае ніякага аяўлення. Вельмі асцярожна аўтар раскрывае перажыванні малога Максіма, бацька якога загінуў у баях пад Сталінградам, а маці закатавалі фашысты. Хлопчык быў упэўнены, што яны жывыя і ў дзіцычым доме штодзенна ішоў сустракаць іх. З хваляванем сочыць юныя чытачы за развіццем сюжэта твора, які нагледзячы на драматызм заканчваецца добра.


  1. Лёс дзяцей у апавяданнях Янкі маўра 20-х гадоў “Слёзы Тубі”,” Незвычайная прынада” “Лацароні”. Роля эпілогаў ў раскрыцці ідэйнага зместу твораў. Майстэрства мастацкай дэталі ў творах.

Апавяданне «Слёзы Тубi» трагiчнае. Сюжэт гэтага твора Я. Маўру падказала легенда. (жэмчуг – гэта скамянелыя божыя слёзы). Герой хлопчык Тубi з вострава Цэйлон. Тубi маленькi шукальнiк жэмчугу, ён быў уважлiвым да бацькоў i тавварышаў, любiў мора. У апавяданнi жэмчуг асацыiруецца са слезамі пакутнiкаў, якiя для багатых белых паноў ныраюць за тымi чарапашкамi аж на дно мора. Тубі з 12гадоў, каб пракармиць сям´ю вымушаны ныраць у марскiя глыбiнi па дзiвосныя жамчужыны. Тубi з´ела акула. Акулу злавiлi, разрэзалi ёй бруха i там знайшлi беднага Тубi з яго кошыкам. Жамчужыну ацанiлi ў 50 000 рупiй, таму мацi заплацiлi за ўвесь месяц i дадали яшчэ 100 рупiй. Кульмінацыйным з’яўляецца момант, калі праціпасталяюцца жыццё чалавека і прага да грошай.

Апавяданне «Незвычайная прынада» таксама трагiчнае. Супроцьпастаўляюцца ўмовы жыцця простых людзей і каланізатараў. Ιндыя была ў той час англiйскай калонiяй. Мiстэр Блэнсдорф i Гопкiнс выкарысталi ў якасцi прынады пры паляванні на кракадзiлаў дзяiей. Голад прымушаў простых людзей рызыкаваць жыццём сваіх дзяцей.Асан спачатку абурыўся такой прапанове, але… калi не скарыстаць гэты выпадак, то ўсё роўна загiне сын, ды i яны ўсе разам. Жонке ён нiчога не сказаў.Асан прывёў свайго 10 гадовага сына Сiдры (сярод 8 дзяцей)ў якасці прынады для кракадзiлаў. Яму абяцалi, што з хлопчыкам нiчога дрэннага не здарыцца, аднак здарылася нечаканае i хлопчык застаўчя калекам, страцiў нагу. За гэту нагу сям´я кармiлася некалькi месяцаў. А потым зажылi як раней. Апавяданне
«Лацарронi» паказвае два Неапаля: уладкаваны і беспрытульны. Галоўны герой хлопчык Джузэпе ловiць манеткi, якiя паны кiдаюць у ваду.Аўтар паказвае адваротны бок прыгажосці горада, таксама падымаецца праблема фашызма.

Значэнне творчасці Янкі Маўра:

1. З прыходам у літаратуру дзіцячая літратура выходзіць на самастойны шлях развіцця,

2. Заснавальнік навукова-пазнавльнай аповесці,

3. Першы пачаўпісаць пра замежныя краіны,

4. Заснавальнік прыгодніцкай аповесці,

5. Заснавальнік школьнай аповесці,

6. Пашырыў жанрава-тэматычныя абсягі беларускай дзіцячай літаратуры.


  1. Навукова-пазнавальная аповесць Янкі Маўра “ Чалавек ідзе». Вызначыць навуковае і мастацкае ў творы.

Пачатак лiтаратурнай дзейнасцi. Навукова-пазнавальная аповесць «Чалавек iдзе» (1926). Апiсанне клiмату, жывёльнага, раслiннага свету, жыцця першабытных людзей. Элементы казачнасцi ў творы.

У аповесці «Чалавек ідзе» Я. Маўр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеў, не вырабляў прылад, не ствараў новых рэчаў, а толькі вучыўся карыстацца гатовымі, прыроднымі, не валодаў агнём, не ўмеў ні смяяцца, ні плакаць, ні гаварыць. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцем, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. З'яўляюцца ў аповесці і дзеючыя асобы — Краг, дзяўчына Агу, хлопчык Ра, хоць у той час чалавек, член гурту, яшчэ не вылучаў сябе з навакольнай прыроды і асяроддзя. Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно... Можа мільён гадоў назад».


  1. Жыццёвы і творчы шлях Алеся Якімовіча. Апрацоўка пісьменнікам беларускіх народных казак. Аналіз казак “Каваль Вярнідуб”, “ Казка пра смелага вожыка” і інш.

Алесь Іванавіч Якімовіч (1904-1979) - Лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Адзін з заснавальнікаў беларуская дзіцячай літаратуры, таленавіты беларускі дзіцячы пісьменнік-казачнік, паэт, празаік, перакладчык, фалькларыст, крытык.


Нарадзіўся 17 студзеня ў весцы Чурылава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум (1926). Адначасова з вучобай пленна працаваў у часопісе “Беларускі піянер”, быў яга сакратаром, потым супрацоўнічаў у часопісе “Іскры Ільіча”. Скончыў у 1930 літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ.

Удзельнік Вялікай Айчынная вайны, у баях пад Харкавам быў цяжка паранены. Пасля вайны працаваў старшым радактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР, адказным радактарам дзіцячага часопіса “Бярозка”. Друкавацца пачаў з 1923 года. Першая кніжка “Вершы” выйшла ў 1925 г. Пісаў пераважна для дяцей сярэдняго школьнага ўзросту. Аўтар апавяданняў, аповесцей: “Гул бубна” (1925), “Перамога” (1932), “Незвычайны мядзведзь” (1934), “Выпадак на чугунцы” (1938), “Звяры нашых лясоў (1951)”, “Новы год” (1958), “Кастусь Каліноўскі” (1971) і інш. Таксама выдаваў літаратурныя казкі ў вершах і прозе: “Каваль Вярнідуб” (1936), “Казка пра серага Вожыка” (1937) і інш.

Апрацаваў больш як 200 беларускіх народных казак многія з іх ўвайшлі ў зборнікі “Каток – залаты лабок” (1955), “Бацькаў дар” (1957), “З рога ўсяго многа” (1959) і інш. А.Якімовіч - аўтар падручніка “Роднае слова” для 2-га класа, якое вытрымала 19 выданняў. Шмат зрабіў для папулярызацыі беларускага слова, культуры, развіцця беларускай фалькларыстыкі , беларускай нацыянальнай школы.

Вядомы А.Якімовіч і як дасканалы перакладчык: зайграла, закрасавала, пацвярджаючы вялікія магчымасці, беларускае слова ў ажжыцяўленных гэтым чуйным мастаком перакладах усіх казак А.С.Пушкіна, казкі П.П.Яршова “Канек-гарбунок”, твораў для дзяцей Л.М.Талстога, А.П.Чэхава, І.С.Тургенева, У.У.Маякоўскага, С.Я.Маршака, В.В.Біянкі і інш.

Казка “Каваль Вярнідуб” – першая літаратурная казка А.Якімовіча; у яе сюжэце выкарыстаны матывы некалькіх беларускіх чарадзейных казак пра волатаў-асілкаў – заступнікаў прыгнечаных, пакрыўджаных. Кантамінуючы гэтыя матывы, шчодра узбагачаючы казку новымі эпізодамі і дэталямі, А.Якімовіч з майстэрствам захаваў асобныя асаблівасці, галоўным кампаненты беларускай народнай чарадзейнай казкі: рэзка размежвавны супрацьлеглыя станы дабра і зла.
У казцы Якіомвіч пераносіць чатача у фантастычную краіну, у якой жыў уладар – найлюты цар. Цара не хвалявала тое, што народ яго краіны пакутаваў ад голаду і няволі. І толькі калі ў няўрадлівы год ад галадухі паднявольныя пачалі паміраць, цар сазваў сваіх дарадцаў, якія таксама не думалі пра людзей. Адзін з дарадцаў прапанаваў знішчыць усех малых дзяцей, каб было больш ежы. Вярнідуб – асілак, народны заступнік, у ім спалучаюцца сапраўдныя і фантастычныя рысы. У канцы казкі Вярнідуб перамог цара разам з яго войскам, народ вітае Вярнідуба.


«Казка пра смелага вожыка» напiсана прозай, у казцы шмат дыялогаў. Дзецям перадаецца думка аб тым, што трэба ўмець пераадольваць палахлiвасць, бо нават дужыя, калi яны баяцца, становяцца смешнымi i бездапаможнымi.

  1. Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў прозе Алеся Якімовіча. Зрабіць цэласны аналіз апавядання “Чарнавочка”.

Тэме ВАВ прысвечаны апавяданнi «Чарнавочка», «Аладкi», «Аўтамат» i iнш. У гэтых творах адлюстроўвана мужнасць, узаемная падтрымка савецкiх людзей, аб´яднаных прагай перамогi над нямецкафашысцкiмi акупантамi. Расказаваў Якiмовiч i пра дзяцей, якiя на часова акупiраванай ворагам тэрыторыi Беларусi таксама актыўна ўключылiся ў змаганне.Беларускiя дзецi ў час вайны станавiлiся партызанскiмi разведчыкамi, сувязнымi. Усяго 4 класы скончыла да вайны дзяўчынка Валя, якая стала вопытнай партызанкай-сувязной, i калi па даносу здраднiка трапiла яна ў гестапа, дык загiнула, але нiчога не сказала ворагам (апавяданне «Чарнавочка»).

Чарнавочка: Аднойчы Коля ўзняў бунт супраць замежных моў. Схапіў двойку. Колю спыталі кім ён хоча стаць. Коля хацеў быць настаўнікам і абавязкова такім як Іван Рыгоравіч, выкладаць родную мову.

Іван Рыгоравіч пачаў расказваць гісторыю пра дзяўчынку сувязную Валю. Яна была невысокая, танклявая, з чорнымі, як смоль, косамі і такімі ж чорнымі вачыма. Заўсёды прыходзіла да партызан праз немцаў з кошыкам, немцы нават не здагадваліся што на дне кошыка, у патайных сховах, ляжала шыфраваная запіска аба нават рэвальвер ці тол. У атрадзе ёй далі мянушку-чарнавочка. Аднойчы прыйшла ў атрад сумная вестка: Чарнавочка трапіла ў гестапа. Прыйлі немцы, дзяўчынка хацела уцякаць праз акно, але не утрымалася і ўпала з вышыні другога паверха.

Было вырашана выратаваць дзяўчынку. Праз некалькі дзён І.Р. у форме нямецкага палкоўніка апынуўся ў канцылярыі нямецкага гестапа. Дамовіўся з камендантам каб вывесці Чарнавочку на прыроду і там застрэліць. Камендант даў ахову. Ад’ютант Саша кінуў кінжал у каменданта і папаў. Дзяўчынку выратавалі.

  1. 1   2   3   4   5   6   7


Лёс дзяцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў апавяданні Алеся Якімовіча “ Апоркі”.

У ім паказаны цяжкі лёс беларускага селяніна пад уладай палякаў. Сям’я Лаўрэна нічога свайго не мела, працавала за кусок хлеба. Таму бацька імкнуўся даць адукацыю свайму сыну. Але становішча пагаршалася, нават абутку не стала ў Міхаські, каб ён пайшоў у школу. «Нарэшце, выхад быў знойдзены. Канешне, Міхаська павінен вучыцца. Аб гэтым даўно перадумана і перагаворана ў сям’і. А сёння ён пойдзе ў школу ў бацькавых апорках!» [9, с. 100]. Задача маці — забіраць апоркі, каб бацька мог пайсці на работу. «Апоркі, аб якіх ішла размова, былі бязлітасна разбітыя і зношаныя. Але бацька шанаваў іх і клапаціўся аб іх не менш, чым аб хлебе» [10]. Прыйшоўшы ў школу, Міхаська зняў апоркі і прасіў, каб матуля не спазнілася прынесці яму гэты сціплы абутак. Калі маці сышла, вучні пачалі смяяцца з Міхаські: «Басяк! Басяк!» [11]. Ніхто нават не пацікавіўся, чаму Міхаська босы. Так прайшоў вучэбны дзень. Міхаська вельмі чакаў матулю. «Дзе ж маці? Чаму не нясе яна апоркаў?» [12]. Міхаська не меў іншага выйсця, як ісці дадому. Спачатку ён нібы не адчуваў холаду, але пасля пачаў губляць сілы. «Яшчэ хоць чутачку адпачыць бы. Вочы самі зліпаюцца, іх немагчыма разняць. Ды навошта? Куды спяшацца? У школу? Не, ён болей туды не пойдзе…» [13]. Боты (апоркі) як яркая мастацкая дэталь выяўляюць трагізм існавання простага чалавека. Менавіта гэтая рэч «падказвае» развіццё сюжэту і стымулюе яго дынаміку. Боты як сімвал сялянскага дабрабыту і заможнасці рабіліся прычынай няшчасцяў.


  1. Творчасць У. Дубоўкі для дзяцей. Гуманістычная накіраванасць, маральна-этычная праблематыка вершаваных казак «Як Сінячок да сонца лётаў», «Чые рукі прыгажэйшыя», «Як унук дзеду дапамог». Асаблівасці паэтыкі.

У 1920-ыя гг. Дубоўка не пісаў вершаў, непасрэдна прызначаных для дзіцячага чытання, нават нягледзячы на тое, што некаторы час узначальваў адпаведны часопіс. Пасля выяртання з вымушаных вандровак Дубоўка большю частку пісьменніцкага часу аддае творчасці для дзяцей. Ен ставіць перад сабой мэту выхавання ў іх патрыятызму, любові да раднага краю. Найбольш прыдатным для гэтай мэты Ул.Дубоўка лічыў казку з яе выключнай вобразнасцю і этычна-маральным сэнсам.У творчасці Ул.Дубоўкі пераважае паэзія. За 20 гадоў пасля вяртання паэт напісаў і апрацаваў больш 50 казак. Тэматыка казак разнастайная: пра чалавечы розум i дасцiпнасць, пра ляноту i зайздрасць, пра ганарыстасць i нядобразычлiвасць.