Файл: Дзіцячая літаратура як вычэбная дысцыпліна. Спецыфіка літаратуры для дзяцей. Узроставая прыналежнасць дзіцячай кнігі. Функцыі дзіцячай літаратуры як мастацтва слова.docx

ВУЗ: Не указан

Категория: Не указан

Дисциплина: Не указана

Добавлен: 03.02.2024

Просмотров: 74

Скачиваний: 0

ВНИМАНИЕ! Если данный файл нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам.


Маленькая птушачка Сiнячок («Як Сiнячок да сонца лѐтаў») прыносiць людзям агонь. Каб яны маглi пагрэцца зiмой. Хоць i сам абгарэў, але выканаў свой абавязак. Спачувае Сiнячку i сонца, раiць яму не ляцець хутка, кааб не згарэў. Ι птушкi аддалi па адным пяры, каб Сiнячок зноў набыў апярэнне (адмовiўся толькi удод за што птушкi яго пакаралi, бiлi, шчыпалi, прымусiўшы схавацца ў дупло, пасля чаго ўдод адважваўся вылятаць толькi ноччу). За свой учынак Сiнячок захаваў iмя. Шануюць Сiнячка i людзi, заўсѐды зiмой даюць прытулак у вѐсцы.

Павучальнымi з´яўляюцца вынiкi спрычкi iндыйскiх вяльможных красунь пра самыя прыгожыя рукi («Чые рукi прыгажэйшыя»), сапраўднай прыгажосцю вызначаюцца знешне не прывабныя, але працавiтыя рукi.Аўтар часам тактоўна напамінае і старэйшым, што не трэба дапускаць недахопаў у выхаванні.

Як унук дзеду дапамог: У вёсцы жыў дзед, запэцкаў усе скацеркі калі еў, таму есці сажалі яго каля парога. Унук узяў ножык, сеў у куток і пачаў нешта майстраваць. Майстраваў хлопчык карытца. Сказаў маме “Вырасту я, як вы дзеда старога вас пасаджаю я каля парога. Маму і тату буду карміць постнай заціркай проста з карытца.” З гэтага часу дзеда не саджалі каля парогв. Разам з сям’ёю ён і абедаў. Гэта памог так унучок дзеду.


  1. Маральна-этычная праблематыка казак У. Дубоўкі «Праўдзівы хлопчык», «Сквапныя мядзведзікі», «Пузыр, Саломіна і Лапаць», «Вожыкаў суд», «Казка пра зачараваную Лілю», «Кветкі – Сонцавы дзеткі». Асаблівасці паэтыкі. Афарыстычныя выслоўі, іх павучальны сэнс.

Шмат казак напісаў Ул. Дубоўка па матывах фальклорных сюжэтаў розных народау, у якіх галоўнымі геро¬ямі з'яўляюцца людзі з адмоўнымі рысамi характару, а таксама многія жывёлы. Звяртаючыся да займальнай фабулы, Дубоўка не проста хоча зацікавіць свайго чыта¬ча, але перш за усё імкнецца акцэнтаваць увагу на сур'ёзных з'явах, у даступнай форме даць багаты матэрыял для роздуму, асэнсавання. У раннім узросце, калі фарміруецца адпаведны тып адносін да рэчаіснасці, вельмі важна правільна расстаўляць маральныя акцэнты. Выклікаюць смех i асуджэнне паводзіны мядзведзікаў, якія ніяк не маглі падзяліць каўбасу, таму ix легка абхітрыла Ліса («Сквапныя мядзведзікі»); творы пісьменніка садзейнічаюць выхаванню негатыўных адносін да зайздрасці, грубасцi, падману i здзеку. Асуджаецца ганарыстасць («Ганарысты конь»), падман i вераломства, калі дашчэнту разбураецца сяброўства, як гэта адбылося ў Месяца i Сонца, калі першы парушыў дамову, пашкадаваў i схаваў свае зоркі, а Сонца высакародна рассыпала па ўсёй Зямлі i сталі яны кветкамі («Кветкі - Сонцавы дзеткі»). Сквапнасць, дробязны разлік разбураюць сяброўства, таму Сонца i Месяц так i ходзяць cваімi шляхамі, ніколі не могуць з'явіцца ра¬зам, а зоркамі Месяц можа любавацца толькі ноччу. Падман, подласць не могуць надаць прыгажосць любой ктоце, з падобных дзеянняў іншых заўсёды трэба рабіць адпаведныя вывады. За дабрату палешука, які схаваў у мяшку ваўка, калі той ратаваўся ад мядзведзя, воўк гразіцца свайго выратавальніка з'есці. Сумленна вырашае справу вожык, які трапіўся ў гэты час. Ён хітрасцю засоўвае ваўка зноў у мяшок («Вожыкаў суд»). Ненадзейнасць у сяброўстве можа абярнуцца ліхой бядой, таму трэба быць шчырымі, iнакш не праміне пакаранне («Пузыр, Саломінка i Лапаць»), i наадварот, адданасць у сяброўстве перамагае ўсе перашкоды («Шчырае сяброўства»). Уласна кожны твор Дубоўкі закранае важныя этычна-маральныя праблемы. Недарэмна паэт збipaў мудрасць народаў свету, i сам, як той казачны Бай, дае свайму чытачу парады, тактоўна падводзіць да вывадаў, што трэба ўшаноўваць, а ад чаго найлепш як хутчэй адмовіцца.



  1. Творчасць Максіма Танка для дзяцей. Ідэя жыватворнай сілы мастацтва ў «Казцы пра Музыку». Народная легенда пра музыку ў апрацоўцы Я. Коласа, М. Багдановіча і М. Танка. Услаўленне смеласцi i самаахвярнасцi ў казцы «Сказ пра Вяля».

М.Танк з самага пачатку сваей дзейнасці адчуў патрэбу пісаць для дзяцей. Такі напрамак стаў грамадзянскім абавязкам ў творчасці пісьменніка. У часы суровага змагання на заходнебеларускіх барыкадах паэт-рэвалюцыянер стварыў мноста цудоўных казак, што захапляюць чытачоў і сення. Першыя яго творы з’явіліся ў 1937 годзе, але і да гэтага ў некаторых вершах паэта ўжо гучала тэма дзяцінства.

У 1930-ыя гг. У перыядычным друку Заходняй Беларусі з’явіўся шэраг казак і вершаў М.Танка, адрасаваных моладзі. Яны друкаваліся ў часопісах “Беларускі летапіс”, “”Снапок і “Калоссе”. У заходнебеларускіх выданнях пабачылы свет казкі: “Сказ пра Вяля”, “Казка пра мядзведзя”, “Казка пра Музыку”,”Мухамор”.

Праблемы, закранутыя аўтарам у “Казцы пра Музыку”, з’яўляюцца для чалавека спрадвечнымі актуальнымі філасофскімі пытаннямі пра сэнс чалавечага быцця. Лес галоўнага героя Музыкі – гэта не только прыклад сапрауды патрыятычнага служэння народу і Бацькаўшчыне, але і пошук духоўных асноў, якія дазваляюць выжыць у самых складаных сітуацыях, рэалізаваць свае здольнасці і талент. У гэтай казцы М.Танк асэнсоўвае важную для кожнага творцы праблему мастака і мастацтва, вырашэнне якой дазваляе яму вызначыць свае творчае крэда.Таксама ў гэтай казцы найбольш ярка ў параўнанні з іншымі творамі М.Танка для давераснеўскага перыяду выявілася паэтызацыя роднага краю.

Такім рэвалюцыйна скіраваным бачыцца і вобраз казачнага Вяля («Сказ пра Вяля»). Калі сяляне просяць героя вывесці іх з-пад прыгнёту хоць на край зямлі, то волат заклікае да змагання з ворагам. Казачнае абрамленне гэтага вобраза ў творы (нараджэнне ў разоры, разуменне мовы птушак і жывёл, магутная багатырская сіла), процістаянне сялян князю адсылае чытача да ранейшага гістарычнага перыяду. Але сам «Сказ» успрымаецца як універсальны для любога часу. Нездарма ў канцы твора Максім Танк звяртаецца да сваіх сучаснікаў: «Нам пара зноў сілы новыя збіраць, / Тапары і косы адвастрыць ізноў нам, / Каб з зямлі гаротнай путы пазрываць!..» [2, с. 63].


  1. Паэтычная апрацоўка Максімам Танкам народных казак «Конь i Леў», «Галiнка i верабей», «Ехаў казачнiк Бай», «Журавель i чапля», маральна--этычныя праблемы ў творах


Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоўваў народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаў розныя этычныя праблемы.Творчае выкарыстанне набыткаў беларускага казачнага эпасу адчуваецца ў такіх творах М.Танка, як “Журавель і чапля”(1945), Гэтая казка – не спрошчана-прымітыўны пераказ вершамі фальклорных твораў, а з’ява арыгінальна, высакомастацкая. Умоўна-казачная форма цесна спалучана ў гэтым творы з рэалістычна-праўдзівым адлюстраваннем рэчаіснасці. Аўтар, звяртаючы ўвагу на наўдзячнасць жука, засцерагае сваіх чытачоў ад падобнай рысы характару.Казка «Журавель i чапля» выхоўвае у дзяцей пачуццѐ сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму.

Талент М.Танка як дасканалага майстра літаратурнай апрацоўкі выявіўся і ў яго творы “Конь і леў” (1953). Вядома, што дзецям падабаюцца казкі пра жывел, яны любяць, каб у творах былі дяылогі, элементы сцэнічнасці. Перапрацаваўшы фальклорны сюжэт, пісьменнік, па сутнасці, стварыў невялічкую п’есу паводле зместу беларускай народнай казкі “Як конь стаў старэйшым ад льва”. Казка «Конь i леў» дабро заусѐды ўзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаў каня , але потым зноў вярнуў яго дадому. Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаўлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ўсе у лесе адмаўляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ўмешваецца чалавек, то ўсѐ становiцца на свае месцы: «з тых дзѐн без спачынку, каб кожны быў рад, калыша галiнка усiх птушанят».этычныя праблемы ў творах.

Ехаў казачнік Бай:

— Ехаў казачнік Бай
Цераз сёлы і гай.
Баіць ці не?
— Бай!— Ён пытаўся ў мяне:
— Што даць дзецям у сне? —
Баіць ці не?
— Бай!— Я прасіў: дзецям дай
Казку-песеньку, Бай!
Баіць ці не?
— Бай!— А найлепшую з іх
Дам для самых малых.
Баіць ці не?
— Бай!Тым хто любіць мяне
І хто першы засне. —
Баіць ці не?
— Не!


  1. Маральна-этычныя праблемы і прыёмы іх увасаблення ў казках Максіма Танка «Мухамор», «Жук і Слімак», «Казка пра Мядзведзя», «Сярод лясоў наднёманскіх» і інш., праблемы таварыскасцi, сцiпласцi ў іх.


У казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыӯ, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэӯнены, што роӯнага па прыгажосцi яму ӯ лесе няма. Аднак калi ӯ лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiӯся. Казка вучыць чытачоӯ рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ӯ тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ӯ беларускiм лесе.

Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.

Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаӯшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаӯ. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воӯк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ӯ казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. Ён вырашыӯ знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воӯк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з´еӯ усе вавёрачкiны запасы i занудзiӯся, то знайшоӯся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыӯ мядзведзя брагай, паiӯ зеллем, салодкiм, як мёд, спаiӯшы мядзведзя прыкуӯ яго да калоды i павёӯ яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароӯ (н-д: чаму вавёрачка хавае свае арэхi).

Казка «Сярод лясоӯ наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ӯлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ӯвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачке, толькi маленькi павучок здолеӯ ажывiць павуцiннем прыроду.


  1. Спалучэнне рэальнага i неверагоднага, напаўненне традыцыйнага казачнага сюжэта сучасным зместам у «Быліне пра касмічнае падарожжа Мураша Бадзіні» Максіма Танка. Наватарскае засваенне паэтам фальклорных традыцый. Прачытаць верш на памяць.


Казка “Быліна пра Мураша Бадзіню” з’явілася водгукам на рэальныя падзеі, што адбываліся ў краіне і былі звязаны з актыўным асваеннем космасу. Дзеянне разгортваецца не у нейкім дзівосным казачным уарстве, а ў реальных умовах сучаснасці, і тым не менш твор прываблівае чытача незвычайнай загадкавай магічнасцю. Адухаўляючы герояў, паэт адкрывае незвычайнае ў штодзенным і побытавым. Здавалася б, што незвычайнага ў такім фактах: дзеці, збіраючы грыбы, згубілі газету. Але паэт далей стварае такія калізіі, якія трымаюць у напружанні ўвагу юных чытачоў з першай да апошняй старнкі твора. Аўтар выказвае пашану да ведаў і заклікае юных чытачоў настойліва авалодваюць граматай, бо без яе не абысціся ў жыцці. На прыкладзе Мураша Бадзіні ўслаўляецца смеласць і адвага тых, хто імкнецца пазнаць нязведанае, стаць першым у любой справе. Як ні адгаварвалі Мураша ад ідэі паляцець у космас, ен ўсе роўна выявіў упартасць і настойлівасць у дасягненні вызначаная мэты: трапіў на самалеце ў Байканур, а потмы, пераадолеўшы страх, сеў на касмічны карабель. У казцы паэтызуецца сіла розуму, які здольны ператвараць бязмежную фантазію ў реальнасць. Мураш Бадўіня стаў героям, але не заганарыўся і вельмі сціпла перажыў сваю славу. Такім чынам, удалае спалучэнне казачна-фантастычнага з рэальным нарадзіла твор, які мае вялікае пазнавальнае і выхавальнае значэнне. У вершы “Лемантар” аўтар паэтычна ўзнаўляе беларускі алфавіт, кожную літару прыводзіць праклады адпаведных слоў, якія ярка характаразуюць рэаліі роднага краю. Паэт аднак не проста знаеміць дзяцей з беларускім лемантаром, а нагадвае яго старажытную гісторыю ад кніг “Скарыны-бацькі”, заклікае юнага чытача быць смелым і сумленным. Аўтар вядзе нязмушаную гутарку з чытачамі, выкарыстоўвае лагодна-пяшчотную інтанацыю, стварае даверлівы настрой, у выніку чаго узмацняецца адукацыйна-выхаваўчы эфект зместу.

Добры дзень, мой браце юны!
Я прынёс табе як дар
Ад Скарыны-бацькі кнігу —
Беларускі лемантар.
Гэта — ключ ад скарбаў нашай
Мовы матчынай, з якой
Ты не станешся самотнай,
Безыменнай сіратой.
Дык раскрый яго з любоўю —
Літар стройныя рады
Прачытай і паўтары іх
I запомні назаўжды.


  1. Паэзія Максіма Танка для дзяцей 60 – пач. 90-х гадоў (кніга «Блікі сонца»). Метафарычнасць, казачная асацыятыўнасць вершаў «Ёсць такая зямля»,”Хлеб” «Каб дайсці да казкі», «Сняжынкі», «Светлячок», «Чаму птушкі лётаюць» і інш. Прачытаць верш на памяць.